Навіны на тэму: грамадства
10.07.2009 Мінскія ўлады не дазволілі пікет у абарону бяздомных жывёлаў
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікетаў 10—11 ліпеня каля Пункта адлову і часовага ўтрымання жывёлаў «Фаўна горада» (вул. Гурскага, 42). Прычынай забароны была названая неадпаведнасць заяўкі Закону аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь.
09.07.2009 Актывіст Іван Крук абскарджвае рашэньне суду Астравецкага раёна
Астравецкі актывіст Іван Крук, якога абвінавацілі ў здзяйсненьні правапарушэньня па арт. 22.9 (частка 2) КаАП РБ і пакаралі штрафам у памеры 700 тысяч рублёў, падаў скаргу на рашэньне суду Астравецкага раёна ў Гродзенскі абласны суд, а таксама заяву ў абласную пракуратуру.
06.07.2009 Мінскія ўлады забаранілі пікет у падтрымку бяздомных жывёл
Сталічныя ўлады не далі дазволу на правядзенне пікету ў падтрымку бяздомных жывёл. Акцыя была запланаваная на 10-11 ліпеня каля Пункта адлову і часовага ўтрымання сабак і катоў “Фаўна горада”, што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Гурскага. Сваё рашэнне Мінгарвыканкам патлумачыў неадпаведнасці заяўкі беларускім законам.
29.06.2009 Фотаздымкі і карыкатуры нядбайнікаў вешаюць нават у сталоўках
Генеральная пракуратура дазволіла міліцыі і сельсаветам паўсюль размяшчаць абвесткі пра нядобрасумленных бацькоў
26.06.2009 За лёс бяздомных жывёл таксама даводзіцца змагацца
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска даслала адказы грамадзянам, якія прасілі правесці праверку прадпрыемства “Фаўна горада” ў сувязі з негуманным стаўленнем да бяздомных жывёл, якія ўтрымліваліся на гэтым прадпрыемстве. (Падрабязней - тут). Пры гэтым, работнікі юстыцыі не прыдумалі нічога лепшага, акрамя таго, што безпадстаўна пераадрасавала скаргі кіраўніцтву аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”. Як кажуць: “на каго скардзіліся – тыя і меры прымаць будуць”.
25.06.2009 Справа Крука перанесеная
Разгляд справы астравецкага актывіста "Руху За Свабоду" Івана Крука, якому інкрымінуюць распаўсюд нелегальнай літаратуры, перанесены на 25 чэрвеня. Учора ў Астравецкім судзе Іван Крук прад'явіў два хадатайніцтвы.
24.06.2009 Адміністрацыя школы не дала дзецям выйграць паездку ў Вільню
Адміністрацыя Талькаўскай сярэдняй школы пазбавіла вучняў магчымасці сваімі ведамі выйграць вандроўку ў Вільню.Школьнікам, якія пасля першага тура конкурса "Што я ведаю пра Еўропу?" былі фаварытамі без тлумачэнняў забаранілі браць удзел у фінале.
22.06.2009 Валянцін Стэфановіч: Справу Івана Крука трэба давесці да Камітэта па правах чалавека ААН
Матэрыялы па справе Івана Крука, сябра грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства», накіраваныя ў суд Астравецкага раёна. Грамадскага актывіста вінавацяць у распаўсюдзе выданняў без належнага ўказання выходных дадзеных.
22.06.2009 БАЖ зладзіў «круглы стол» па праблемах будаўніцтва АЭС
Мэта журналістаў – звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на выкананне Орхускай канвенцыі. Пра гэта ішла гаворка падчас паседжання «круглага стала» на тэму «Беларуская АЭС: рызыкі і перспектывы», які ладзіўся ў межах кампаніі БАЖ «Журналісты за экалагічны дабрабыт».
19.06.2009 МУС: Бацькоў будуць штрафаваць за парушэнне непаўналетнімі камэнданцкай гадзіны
У Беларусі распрацоўваецца праект закона, у адпаведнасьці зь якім знаходжаньне непаўналетніх на вуліцы пасьля 23.00 будзе магчыма толькі ў суправаджэньні дарослых.
18.06.2009 Горацкага актывіста пакаралі штрафам
17 чэрвеня адміністрацыйная камісія Горацкага райвыканкаму пакарала ініцыятара збору подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, верніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў Госпаду” Пятра Маланачкіна штрафам у памеры пяці базавых велічыняў — гэта 175 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у парушэньні закону аб упарадкаваньні і ўтрыманьні тэрыторыі населенага пункта. Старшынявала на камісіі супрацоўніца райвыканкаму Галіна Ляшэнка.
17.06.2009 Памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі – 16 даляраў
Нават па афіцыйных дадзеных, вымушаная няпоўная занятасць у Беларусі ў студзені-красавіку павялічылася ў 4 разы.
17.06.2009 Грамадзкая рада сабралася ў Жодзіне
У Жодзіне пачалося выязное паседжаньне Грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Яно прысьвечанае гуманізацыі пэнітэнцыярных установаў.
16.06.2009 Галіна Юбко судзіцца з «Советской Белоруссией»
16 чэрвеня 2009 году ў судзе Савецкага раёну Мінска пачаўся судовы працэс паводле пазову Галіны Юбко да рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» і яе аўтара Віктара Панамарова.
11.06.2009 Гродзенцы - супраць тэлепрапаганды
У Гродне з’явіліся ўлёткі арганізацыі “Хрысціянскай абароны”, якая заклікае бараніцца ад “тэлевізійнай бездухоўнасці і хлусні”.










