Навіны на тэму: грамадства
14.08.2009 Генпракурор пагадзіўся з жанчынамі, якія змагаюцца з беззаконнем
13 жніўня генеральны пракурор Рыгор Васілевіч прыняў у сябе групу жанчынаў, прадстаўніц грамадскай ініцыятывы «Жанчыны супраць беззаконня ў судах і пракуратуры».
14.08.2009 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Івана Крука
Гарадзенскі абласны суд пакінуў без зменаў пастанову Астравецкага раённага суда, паводле якой актывіст грамадскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства” Іван Крук атрымаў штраф у буйным памеры за распаўсюд друкаваных выданняў.
13.08.2009 За адмову ад размеркавання выпускнікоў штрафуюць на 14 тысячаў даляраў
Два гады таму адмовіцца ад размеркавання каштавала 17 мільёнаў беларускіх рублёў, а зараз – практычна 40.
12.08.2009 Адкрытае паседжанне каардынацыйнай мемарыяльнай рады
13-га жніўня пройдзе адкрытае паседжанне каардынацыйнай мемарыяльнай рады ініцыятываў, што займаюцца даследаваннем злачынстваў камунізму і ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных.
10.08.2009 Мікола Чарнавус папярэджаны за дабрачынныя абеды
Мікола Чарнавус атрымаў папярэджанне ад санітарна-гігіенічнай службы г. Баранавічы за правядзенне дабрачынных абедаў на рынку.
30.07.2009 Мінскія ўлады паўторна забаранілі пікет у абарону бяздомных жывёл
Мінгарвыканкам паўторна забараніў пікет у абарону бяздомных жывёл, які планавалася правесці 31 ліпеня і 1 жніўня каля сталічнага пункта адлову і часовага ўтрымання жывёл "Фауна горада" па вуліцы Гурскага, 42.
29.07.2009 Паказальны суд над алкаголікамі
Выязное пасяджэнне суда адбылося ў Гарадзішчанскім сельскім выканкаме пад Пінскам. На судзе прысутнічалі больш за 30 чалавек.
28.07.2009 У рэгіёнах пачалася кампанія за вяртанне ільготаў насельніцтву
Гомельскія абласныя дэмакратычныя сілы пачалі палітычную кампанію за ўвядзенне ў рэгіёне ільготаў для сацыяльна слабых катэгорыяў грамадзянаў.
На думку Кардынацыйнай Рады АДС, крызісныя з'явы ў эканоміцы, якія нарастаюць, робяць жыццё людзей, пазбаўленых (у перыяд адноснага дабрабыту), дзяржаўнай падтрымкі, проста невыносным.
23.07.2009 Украінскія эколагі падалі скаргу на Беларусь за меркаванае будаўніцтва АЭС
Украінская экалагічная грамадская арганізацыя "Экаклуб" падала скаргу на Беларусь. Нашую краіну вінавацяць у невыкананні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце (ЭСПО) з нагоды запланаванага будаўніцтва АЭС.
22.07.2009 Сацыяльны пікет аб’яднанай апазіцыі
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы мяркуюць правесці 30 верасня ў Беларусі агульнанацыянальны сацыяльны пікет, пра што было вырашана на паседжанні прэзідыюма палітрады АДС 22 ліпеня.
22.07.2009 У Менску з'явіліся нацысцкія графіці
Гісторык і публіцыст Якаў Басін плануе звярнуцца ў КДБ у сувязі з з'яўленнем на вуліцах Менску графіці нацысцкага зместу.
16.07.2009 Мінскі кляштар бернардзінцаў вернікам не аддадуць
Мінскі касцёл бернардзінцаў не могуць аддаць вернікам з‑за таго, што няма куды перамясціць размешчаныя ў гэтым будынку фонды архіваў.
16.07.2009 Як скарыстаць Грунвальдскую бітву на карысць сучаcнай Беларусі
Амбсадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас прапанаваў сумесна адсвяткаваць у 2010 годзе 600-ю гадавіну Грунвальдскай бітвы. Эксперты “Заўтра тваёй краіны” адзначаюць, што гэта сталася б неблагой нагодай паяднаць былым вайсковым гонарам суседнія народы, а для беларусаў – нацыянальным святам, на якім, да таго ж, можна было б і грошы зарабіць.
15.07.2009 Беларуская мова стала ахвярай крызісу
Жодзінскі гарвыканкам прыняў рашэнне спыніць у мясцовай гімназіі беларускамоўную праграму навучання.
14.07.2009 Папярэджанне за «Школу маладога журналіста»
Афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры за «незаконныя» заняткі з моладдзю атрымаў арганізатар слонімскай «Школы маладога журналіста», сябра ГА «БАЖ» і грамадскі актывіст Алесь Масюк.










