Навіны на тэму: грамадства
27.08.2009 Андрэй Вардамацкі: У Беларусі спад прарасейскіх настрояў у грамадстве
У Беларусі адзначаецца даволі адчувальны спад прарасійскіх настрояў у грамадстве і усё больш жыхароў краіны аддаюць перавагу Еўрапейскаму саюзу – у большай ступені гэта датычыць моладзі і людзей з вышэйшай адукацыяй. Між тым геапалітычныя прыхільнасці беларускага грамадства ў бок Захаду пакуль канчаткова не пераарыентаваліся. Аб гэтым у часе канферэнцыі ў Менску ў чацвер заявіў дырэктар сацыялагічнай лабараторыі "Новак" Андрэй Вардамацкі.
25.08.2009 Палітыкі і грамадскія дзеячы прынялі зварот у падтрымку царквы "Новае жыццё"
Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы прынялі адкрыты зварот да Адміністрацыі прэзідэнта, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага схода і Савета міністраў, у якім заклікалі спыніць пераслед вернікаў царквы "Новае жыццё". Аўтары звароту нагадваюць кіраўніцтву Беларусі "аб адказнасці і перад Богам, і перад людзьмі за дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне".
25.08.2009 Праваабаронцы заяўляюць пра парушэньне чыноўнікамі Жодзіна права на беларускамоўную адукацыю
Мясцовыя ўлады Жодзіна сваімі дзеяньнямі ўжо другі раз за апошнія 4 гады пазбаўляюць вучня Гімназыі №1 Янку Лапіцкага права на атрыманьне бясплатнай абавязковай агульнасярэдняй адукацыі на беларускай мове. Каб падтрымаць інтарэсы бацькоў падлетка, Беларускі Гэльсынскі Камітэт накіраваў два адмысловыя звароты - у Пракуратуру й Міністэрства адукацыі.
21.08.2009 У Магiлёве iнiцыююць Год роднай мовы
Комплекс мераў па прапагандзе беларускай мовы распрацоўваецца ў Магiлёўскай вобласцi.
21.08.2009 Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму
На Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, які ў Эўропе адзначаецца 23 жніўня, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый Беларусі рыхтуюць паездку ў мэмарыял Катынь на Смаленшчыне і шэраг мерапрыемстваў у Беларусі.
20.08.2009 Бацькi павiнны пакрываць выдаткi дзяржаве, якая ўтрымлiвае iх дзяцей
Намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Веранiка Лiтвiнка патлумачыла чытачам "Звязды" некаторыя нормы пры выкананні Дэкрэту прэзідэнта № 18
20.08.2009 Беларусаў заклікаюць адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў
Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў, які на рашэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ спраўляецца 23 жніўня. Шэраг грамадскіх арганізацый, сярод якіх Рух “За Свабоду”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз палякаў Беларусі, Беларускае Шуманаўскае Таварыства, аргкамітэтэт па стварэнні Руху “Разам” адзначаць гэты дзень жалобнай выправай у мемарыяльны комплекс “Катынь”- месца, дзе палеглі 15 тысяч ахвяраў савецкага рэжыму розных нацыянальнасцяў – палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў.
19.08.2009 Нацыянальны сьцяг як чырвоны колер для быкоў
Улады Смалявічаў вядуць барацьбу з нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам, які вывесіў на прыватным доме Андрэй Кашэўскі.
19.08.2009 Наста Палажанка не зрабіла нічога супрацьпраўнага
Адміністрацыйная справа, заведзеная на Насту Палажанку па факце распаўсюджаньня буклетаў на нацыянальную тэматыку, спыненая.
18.08.2009 Забаронены пікет у абарону сацыяльных правоў грамадзянаў
Менскія ўлады забаранілі пікет у абарону сацыяльных правоў грамадзянаў ва ўмовах эканамічнага крызісу. Яго планавалася правесці ў аўторак на плошчы Якуба Коласа.
18.08.2009 Штраф за беларускі і эўрапейскія сьцягі
Адміністрацыйная камісія Савецкага раёну Гомеля аштрафавала актывістку руху “За свабоду” Зінаіду Шуміліну на 175 тысяч рублёў.
15.08.2009 Палова анкетаваных працоўных гатовая ўдзельнічаць у масавых акцыях пратэсту
Незалежныя прафсаюзы высветлілі, як беларусы жывуць падчас крызісу. Пра вынікі апытання паведамляе «Заўтра тваёй краіны».
15.08.2009 Жанчыны перадалі свой зварот Філіпу Гордану
Памочніку дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіпу Гордану быў перададзены зварот грамадскай ініцыятывы «Жанчыны супраць беззаконня ў судах і пракуратуры», які падпісалі 176 чалавек.
15.08.2009 Пракуратура не будзе разглядаць скаргу на разбурэнне габрэйскіх могілкаў
Скарга праваабаронцы Паўла Наздры на незаконныя працы на габрэйскіх могілках у Мазыры перанакіраваная старшыні райвыканкама Анатолю Лісу. 7 жніўня Наздра накіраваў пракурору Мазыра заяву з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія вядуць цеплатрасу праз могілкі, паведамляе БелаПАН.
15.08.2009 У БРСМ можна трапіць праз "тэхнічную памылку"
БРСМ БДУ прызнаў, што ў спіс сябраў арганізацыі можна трапіць выпадкова. Еўрарадыё распавядала раней пра выпускніцу БДУ Крысціну Карчэўскую, якая даведалася, што з’яўляецца сябрам БРСМ, калі падпісвала абходны ліст. З таго часу прайшоў месяц, і дзяўчына не дачакалася адказу на сваю скаргу.










