Навіны на тэму: грамадства

Палякова затрымалі за “Сацыяльную абарону”

30.09.2009 Палякова затрымалі за “Сацыяльную абарону”

У Рагачове 29 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.

Гісторыкі просяць міністра ратаваць палац у Сьвяцку

29.09.2009 Гісторыкі просяць міністра ратаваць палац у Сьвяцку

Група гарадзенскіх гісторыкаў зьвярнулася да міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з просьбай ўзяць лёс палаца ў Сьвяцку пад асабістую апеку і паспрыяць ягонаму аднаўленьню.

Алег Трусаў: “Улада на месцах працягвае думаць па-савецку”

28.09.2009 Алег Трусаў: “Улада на месцах працягвае думаць па-савецку”

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты (Пелагеі) Бадуновай.

Віцебск: два сьцягі — двое затрыманых

15.09.2009 Віцебск: два сьцягі — двое затрыманых

Пасьля таго, як на Плошчы Перамогі і на плошчы Свабоды 14 верасьня каля 18-й вечара зьявіліся два бел-чырвона-белыя сьцягі, міліцыянты затрымалі мясцовых актывістаў Сяргея Каваленку і Тараса Сургана.

“Праваму альянсу” забаранілі пікет

14.09.2009 “Праваму альянсу” забаранілі пікет

Менгарвыканкам забараніў праводзіць пікет “Беларускім дзецям — беларускую школу” на той падставе, што акцыя нібыта будзе перашкаджаць руху машынаў на плошчы Бангалор.

11.09.2009 Адкрылі мэмарыял на месцы першага ў Беларусі канцлягеру

Ва ўрочышчы Дразды, што напрыканцы Даўгінаўскага тракту, адкрылі мэмарыял на месцы першага ў Беларусі канцлягеру.

 Захар Шыбека: Аднавіць гістарычнае аблічча Мінска ўжо немагчыма

10.09.2009 Захар Шыбека: Аднавіць гістарычнае аблічча Мінска ўжо немагчыма

Колькі насамрэч гадоў беларускай сталіцы? Як правільна - Менск ці Мінск? Якая ўлада найбольш вінавата ў вынішчэнні гістарычнай забудовы? І што было б, калі б беларускай сталіцай стала Вільня? Пра ўсё гэта напярэдадні Дня горада ў эфіры Радыё TUT.BY распавёў найлепшы знаўца гісторыі Мінска, доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека.

Грошай для падтрымання школ дастаткова

10.09.2009 Грошай для падтрымання школ дастаткова

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Уладзiмiр Здановiч паведаміў, што прымус бацькоў вучняў аказваць матэрыяльную дапамогу школам, мусіць карацца самым строгім чынам

Інтэрнацыянальную сямью разлучаюць

10.09.2009 Інтэрнацыянальную сямью разлучаюць

Азербайджанскі грамадзянін Зія Мамедаў па рашэнню начальніка РАУС Берасцейскага раёна з красавіка 2009 года знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця. Увесь гэты час яго беларуская сям’я змагаецца за адмену дэпартацыі, пастанову па якой вынес начальнік РАУС Берасцейскага раёна.

Іван Крук працягвае аспрэчваць штраф за распаўсюд газет

10.09.2009 Іван Крук працягвае аспрэчваць штраф за распаўсюд газет

Астравецкі ктывіст накіраваў надзорную скаргу старшыні Гродзенскага абласнога суду сп. Грынкевічу. На думку актывіста, ягонае жорсткае пакаранне за распаўсюд газет з недакладнымі выходнымі дадзенымі (штраф у 700 тысяч) звязанае насамрэч з тым, што ў бюлетэнях змяшчалася інфармацыя пра небяспеку будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Працягваюцца суды па справе царквы “Новае Жыццё”

10.09.2009 Працягваюцца суды па справе царквы “Новае Жыццё”

9 верасня царква “Новае Жыццё” атрымала чарговую позву на судовае разбіральніцтва.Гэтым разам супраць вернікаў выступае ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы з патрабаваннем неадкладна вызваліць будынак царквы. Суд павінен адбыцца 21 верасня, паведаміў прэсавай службе БХД юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін.

У Лідзе пачалася грамадзкая кампанія па перайменаваннью вуліцаў

09.09.2009 У Лідзе пачалася грамадзкая кампанія па перайменаваннью вуліцаў

Актывісты Лідскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пачалі збор подпісаў з прапановай да мясцовых уладаў перайменаваць шэраг вуліцаў раённага цэнтра, якія носяць савецкія назвы.

БХК-МФ: правы інвалідаў гэта актуальна

08.09.2009 БХК-МФ: правы інвалідаў гэта актуальна

Беларускі Хэльсінскі Камітэт, далучыўшы да супрацоўніцтва прадстаўнікоў салігорскай філіі Маладога Фронту і Таварыства Інвалідаў Салігорску, падрыхтаваў гарадзкі грамадзкі маніторынг стану даступнасьці аб’ектаў грамадзкага ды жыльлёвага прызначэньня для асоб з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

Прадстаўнікі дзевяці краін абмяркуюць праблемы пенітэнцыярнай медыцыны

08.09.2009 Прадстаўнікі дзевяці краін абмяркуюць праблемы пенітэнцыярнай медыцыны

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы пенітэнцыярнай медыцыны. Туберкулёз і іншыя сацыяльна значныя захворванні ў месцах пазбаўлення волі" адбудзецца 9-10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

31.08.2009 Суд спыніў справу Андрэя Кашэўскага са Смалявічаў

У судзе Смалявіцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да жыхара Смалявічаў Андрэя Кашэўскага, якога перасьледвалі за вывешванне на даху ўласнай хаты бел-чырвона-белага сцягу. Па выніках разгляду справы суддзя Алена Міснік вынесла пастанову аб спыненні адміністрацыйнай вытворчасці ў дачыненні да Андрэя Кашэўскага ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства