Навіны на тэму: грамадства
19.10.2009 У Курапацкім лесе зноў зламаныя крыжы
Невядомыя зламалі два крыжы ў Курапацкім лесе. Гэта заўважылі сябры КХП-БНФ, якія прыйшлі ў суботу на талаку.
19.10.2009 У Калінкавічах будуць працаваць з наркаманамі і алкаголікамі
Сябра Нацыянальнай Рады, кіраўнік Калінкавічскай арганізацыі БХД Тамара Зайцава адчыніла першы ў Калінкавічах добраахвярны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр для наркаманаў і алкаголікаў.
19.10.2009 “Абараніце маю дачку ад псыхіятра!”
На Магілёўшчыне канфлікт з удзелам міліцыі і псыхіятраў. Сям’я Ганчароў з райцэнтру Краснапольле зьвярнула да праваабаронцаў і журналістаў недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі з просьбай абараніць іх непаўнагадовую дачку Людмілу ад мэдыкаў і міліцыі.
16.10.2009 Перапісных лістоў на беларускай мове няма і ў Наваполацку
Пры правядзенні перапісу ствараюцца ўмовы для парушэння закона аб мовах – такія засцярогі выказваюць Сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Наваполацку.
16.10.2009 Андрэй Ажароўскі на волі
Андрэя Ажароўскага выпусьцілі з Астравецкага ізалятара часовагаа ўтрыманьня. Расейскі фізік-ядзершчык быў асуджаны на 7 сутак падчас грамадзкіх слуханьняў на тэму будаўніцтва АЭС у Астраўцы нібыта за непрыстойныя паводзіны ў грамадзкім месцы.
14.10.2009 Конкурс на лепшы прынт па тэме “Цішоткі вольных беларусаў”
Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.
13.10.2009 У Беларускім ліцэі пачаўся новы навучальны год
12 кастрычніка ў Мінску ў былым Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа пачаўся новы навучальны год.
13.10.2009 Заяўка на правядзенне «Дзядоў» пададзена
У сувязі з набліжэннем Дня памяці продкаў "Дзяды" кіраўнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ звярнуліся ў Мінскі гарвыканкам і Мінскі аблвыканкам з просьбай аб дазволе на правядзенне 1 лістапада традыцыйнага мерапрыемства ў гонар свята.
13.10.2009 Гродзенскага студэнта прызвалі ў войска, нягледзячы на адтэрміноўку
Маці Артура Ачапоўскага выйшла з пратэстам на плошчу, але жанчыну затрымалі і здалі псіхіятрам.
10.10.2009 Расійскага навукоўцу, які прыехаў на слуханні па АЭС, арыштавалі на 7 сутак
Фізіка-атамшчыка, каардынатара маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэя Ажароўскага 9 кастрычніка асудзілі на 7 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
09.10.2009 У Астраўцы міліцыянты затрымалі фізіка-атамшчыка з Масквы
Фізіка-атамшчыка, каардынатара маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэя Ажароўскага затрымалі міліцыянты ў Астраўцы, дзе сёння праходзяць грамадскія слуханні, прысвечаныя папярэняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС.
09.10.2009 Вакуленка даводзіць у судзе, што яго падманулі
Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка намагаецца вярнуць свае грошы, ахвяраваныя на помнік 1000-годдзя Берасця, але пакуль беспаспяхова.
09.10.2009 Эколагаў і актывістаў не пусцілі ў залю грамадскіх слуханняў па АЭС
У Астраўцы пачаліся грамадскія слуханні папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. У горадзе, ля якога зараз ужо актыўна рыхтуецца пляцоўка для станцыі і ствараецца інфраструктура будаўніцтва, сабраліся эколагі, навукоўцы, грамадскія актывісты, журналісты з Беларусі і Расіі. Але месца ў кінаканцэртнай залі “Астравец”, дзе праходзяць слуханні, знайшлося не ўсім.
07.10.2009 Тысячы беларусаў просяць прэзідэнта Расіі спыніць перамовы ў справе АЭС
Больш як пяць тысяч беларускіх грамадзян звярнуліся да прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай спыніць перамовы аб будаўніцтве АЭС у Беларусі.
30.09.2009 Затрыманні за раздачу газет
Каля 15.15 непадалёк ад прахадной Мінскага трактарнага завода затрымалі старшыню Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, які раздаваў рабочым на ўваходзе газету «Товарищ».










