Навіны на тэму: грамадства
29.10.2009 У Магілёве затрымалі за пікет супраць АЭС
Моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву й Паўла Варашылава ў на вуліцы Мянжынскага праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.
29.10.2009 Як сталіністы знішчылі маю сям’ю
72 гады назад, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД – «амерыканкі» былі растраляныя 103 беларускія інтэлектуалы. Літаратары Алесь Дудар, Міхась Чарот, Ізі Харык, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, наркамы асветы Аляксандр Чарнушэвіч і юстыцыі БССР Максім Ляўкоў, рэктар БДУ Анані Дзякаў... Вусцішную праўду і растрэльны спіс у Архіве прэзідэнта РФ за подпісамі Сталіна і Молатава некалькі гадоў назад адшукаў Леанід Маракоў – пляменнік растралянага ў 37-м паэта Валерыя Маракова. Цяпер штогод 29 кастрычніка беларуская грамадскасць адзначае Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
29.10.2009 «Советская Белоруссия»: Курапаты — могілкі агульнанацыянальнага маштабу
Газета Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссия — Беларусь сегодня» ў чацвер выйшла з вялікім артыкулам пра Курапаты на першай паласе. Аўтар матэрыялу — галоўны рэдактар выдання Павел Якубовіч. Газета заклікае пакончыць са «шматгадовым змрочным спектаклем» адмаўлення праўды.
28.10.2009 На гендэрным фронце амаль без пераменаў
Беларусь у індэксе гендэрнай няроўнасьці, які штогод складае Сусьветны эканамічны форум, за год перасунулася з 33-га на 34-е месца.
27.10.2009 Арышт - за жорсткае абыходжанне з жывёламі
Суд Ленінскага раёна горада Менска пакараў адміністратыўным арыштам на 2 сутак дырэктара ЖЭУ - за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Зоаабаронцы адзначаюць, што гэта вельмі рэдкі выпадак, калі ім атрымалася прыцягнуць вінаватага да адміністрацыйнай адказнасці, паколькі артыкул 15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь "Жорсткае абыходжанне з жывёламі" не з'яўляецца працоўным.
27.10.2009 Журналістаў запрашаюць на шэраг мерапрыемстваў да гадавіны расстрэлаў 1937 года
29–30 кастрычніка 1937 года ў Мінску расстралялі больш за сто чалавек — у асноўным прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. З нагоды чарговай гадавіны гэтай «чорнай даты» беларускія гісторыкі запрашаюць журналістаў на шэраг мерапремстваў.
27.10.2009 "Дзяды" дазволілі
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі з нагоды дня памінання продкаў "Дзяды". Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Папкоў.
27.10.2009 Беларускі незалежніцкі блок у дзень сваёй прэзентацыі вывесіў 100 сцягоў
Бел‑чырвона‑белыя сцягі з’явіліся сёння ва ўсіх абласных цэнтрах.
27.10.2009 У Пінску фотаздымкі нядбайных бацькоў павесілі ў крамах
Плакаты з выявамі нядбайных бацькоў вывесілі ў пінскіх прадуктовых крамах. Акрамя фотаздымкаў правапарушальнікаў, на плакатах указаны іх хатні адрас.
26.10.2009 У Курапатах да Дзядоў аднавілі паламаныя крыжы
Ва урочышчы Курапаты, дзе ляжаць дзесяткі тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, 24 кастрычніка прайшла талака.
26.10.2009 Дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года
Ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў-удзельнікаў паўстання 1863 года адбылося на Свіслаччыне. Чатырнаццаты раз запар дэмакратычныя актывісты з усёй краіны аддалі даніну памяці тым, хто загінуў за незалежнасць Беларусі.
23.10.2009 Масавая дактыласкапія ў Менску: чым цяпер запалохваюць грамадзянаў?
Юрысты БХК наведалі Ваенны камісарыят Фрунзенскага раёна і праназіралі за працэдурай масавай дактыласкапіі.
23.10.2009 Таварыства аховы помнікаў бароніць сядзібу ў Лошыцы
Старшыня таварыства аховы помнікаў зьвярнуўся ў Менгарвыканкам у сувязі з парушэньнем заканадаўства пры рэстаўрацыі Лошыцкай сядзібы ў Менску.
23.10.2009 За мову - зьбіваюць і затрымліваюць
Зьбіраць подпісы ў падтрымку роднай мовы - няўдзячная справа ў нашай краіне. На сабе гэта ўжо адчулі актывісты Баранавіцкай й Карэліцкай філіі "Маладога Фронту".
22.10.2009 Парушэньні перапісу на Гарадзеншчыне
У Горадні пераспісчыкі адказы грамадзянаў у перапісныя лісты пішуць алоўкам. Мясцовыя актывісты БХД упэўненыя, гэта робіцца дзеля магчымасці сфальсіфікаваць вынікі перапісі адносна пытання роднай мовы.










