Навіны на тэму: грамадства
19.11.2009 Студэнты-платнікі, якія працуюць па размеркаванні, атрымалі льготы бюджэтнікаў
Студэнты, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў і пайшлі працаваць па размеркаванні, зараз могуць карыстацца правамі і льготамі маладога спецыяліста. Раней маладым спецыялістам з'яўляўся толькі студэнт, які прайшоў навучанне за кошт сродкаў бюджэту і быў накіраваны па размеркаванні на першае працоўнае месца.
19.11.2009 Ідэолагі па працы з моладдзю з'явяцца нават у прыватных кампаніях
Пасада спецыяліста па працы з моладдзю прапануецца ўвесці на дзяржпрадпрыемствах і ў прыватных кампаніях Беларусі. Гэту пасаду збіраюцца ўвесці паводле Закона «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», які ў Менску быў ухвалены Саветам Рэспублікі.
18.11.2009 Міласэрнасць караецца?
На жыхара Брэста Аляксандра Казлянка 17 лістапада быў складзены адміністратыўны пратакол за парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Актывіст руху «Ежа замест бомбаў» пацярпеў за тое, што несанкцыянавана раздаваў ежу тым, хто мае ў гэтым патрэбу, сацыяльна неабароненым групам.
16.11.2009 Каб абараніць свае правы ў судзе альбо скласці іск, трэба заплаціць немалыя грошы.
Ці можна зрабіць больш таннымі адвакацкія паслугі? Як вядомыя беларускія адвакаты ставяцца да стварэння пры Міністэрстве юстыцыі камісіі па прафесійнай этыцы адвакатаў? На гэтыя пытанні шукае адказ “Тут і цяпер”.
12.11.2009 Зацверджаны парадак сацыяльнай рэабілітацыі пацярпелых у выніку выбуху 4 ліпеня
Урад Беларусі зацвердзіў парадак ажыццяўлення сацыяльнай рэабілітацыі асоб, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму. Як паведаміла прэс-служба Саўміна, адпаведнае рашэнне ўтрымоўваецца ў пастанове № 1458 ад 9 лістапада 2009 года. Дакумент набывае моц з дня яго афіцыйнага апублікавання.
12.11.2009 Чаго хоча беларуска?
Днямі падчас круглага стала “Жаночая канвенцыя ў Беларусі: абавязацельствы і выкананне” спецыяліст лабараторыі “Новак” Надзея Яфімава абнародавала некаторыя шакіруючыя вынікі сацыялагічнага даследавання “Становішча жанчын на рынку працы”. Высветлілася, што многія з апытаных жанчын ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча як вельмі дрэннае, баяцца згубіць працу, а некаторым увогуле ледзь-ледзь хапае на ежу…
09.11.2009 Сёння адзначаюцца 20-я ўгодкі падзення Берлінскай сцяны
20-я ўгодкі падзення Берлінскай сцяны прыпадаюць на 9 лістапада. У 1989 годзе быў знішчаны сімвал падзелу не толькі Берліна і нямецкай нацыі, але і ўсёй Еўропы. Народныя выступленні ў ГДР паскорылі змены, якія падтрымалі як Захад, так і Савецкі Саюз. У выніку, ужо ў 1990 годзе Нямеччына стала адзінай дзяржавай.
04.11.2009 Сем тысяч прадпрыемстваў возьмуць на працу п'яніц
Што да вынікаў прымусовага ўладкавання пазбаўленых бацькоўскіх правоў пітушчых грамадзян, то нейкіх сур'ёзных станоўчых зрухаў не назіраецца. Аднак мясцовыя органы ўлады працягваюць ужываць дадзеную практыку, штогод павялічваючы колькасць прадпрыемстваў, якія абавязаны браць на працу падобны кантынгент працаўнікоў.
04.11.2009 Сукала зноў адмовіўся абмяркоўваць праблему судовых адпісак з групай жанчын
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала 2 лістапада пяты раз адмовіўся абмяркоўваць праблему судовых адпісак з групай жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў, не згодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.
03.11.2009 Палітычнае рашэнне аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы прынята
Больш таго, яно не з’яўляецца тэмай грамадскіх абмеркаванняў! Так заяўляе Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь у адказах на скаргі, якія атрымліваюць з міністэрства беларускія грамадзяне.
30.10.2009 29 кастрычніка грамадзкасьць наведала трагічныя мясьціны
У гэты жалобны дзень грамадзская ініцыятыва “Мемарыял” зладзіла невялікі тур па мясьцінах масавых растрэлаў часоў сталінізму ў Менску і навакольлі. Гэта Кальварыйскія і Вайсковыя могілкі, Лошыца, Трасьцянец, Цівалі, Благоўшчына і Курапаты. Памяць бязвінна памерлых людзей ушанавалі ўскладаннем кветак, запаленымі сьвечкамі і песьняй "Магутны Божа".
30.10.2009 У Брэсце ўшанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Сёння ў Брэсце а 12-й гадзіне былі ўскладзеныя кветкі да Помніка ахвярам палітычных рэпрэсій на Трышынскіх могілках.
30.10.2009 “Расстраляная літаратура”: “Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас”
У Дзяржаўным музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі ўнікальную кнігу “Расстраляная літаратура” (выдавецтва “Беларускі кнігазбор”) - выбраныя творы беларускіх літаратараў, знішчаных карнымі органамі бальшавіцкай улады. Доўгія дзесяцігоддзі творчая спадчына многіх іх была пад забаронай ці ўвогуле невядомай.
30.10.2009 «Побач з чарапамі кароў і коней валяліся і прастрэленыя чалавечыя чарапы...»
Традыцыйная акцыя ўшанавання памяці ахвяр сталінскага рэжыму адбылася ў Мінску. Удзельнікі мерапрыемства наведалі месцы масавых расстрэлаў і ўсклалі кветкі да магіл бязвінна рэпрэсаваных беларусаў.
30.10.2009 Сталіца — у нацыянальных сьцягах
Уздоўж праспэкту Незалежнасьці ў Менску ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі да Батанічнага саду ў чацьвер увечары былі вывешаныя дзясяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.










