Навіны на тэму: грамадства
13.01.2010 Сяргея Каваленку вызвалілі зь сьледчага ізалятару
Арыштаваны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску сябар КХП БНФ кажа, што зусім не чакаў, каб яго адпусьцілі зь СІЗА. Бо толькі ў суботу пракуратура прыняла рашэньне трымаць яго пад вартай да 2-х месяцаў.
12.01.2010 Валянцін Стэфановіч: Праваабаронцы адмаўляюць хуліганства ў дзеяннях Сяргея Каваленкі
Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” катэгарычна не згодныя з узбуджэннем крымінальнай справы супраць Сяргея Каваленкі і расцэньваюць гэта як пераслед па палітычных матывах.
08.01.2010 Сяргею Каваленку пагражае крымінальная справа
35-гадовага актывіста КХП БНФ зь Віцебску Сяргея Каваленку да панядзелка пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў. Яго абвінавачваюць у хуліганстве. Так міліцыя ацаніла тое, што ўчора Каваленка зьдзейсьніў беспрэцэдэнтны ўчынак — вывесіў бела-чырвона-белы сьцяг на галоўнай каляднай ёлцы Віцебску.
06.01.2010 Першамайскі РУУС часткова прызнаў сваю віну перад журналістам. Дэпартамент аховы МУС - не
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС часткова прызналі парушэнні, дапушчаныя міліцыянтамі ў дачыненні да затрыманага 29 кастрычніка 2009 года журналіста Уладзімір Грыдзіна. А вось Першамайскі аддзел Дэпартамента аховы МУС лічыць, што яго супрацоўнікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з законам.
28.12.2009 Ажароўскага асудзілі незаконна
Міністэрства інфармацыі загадала спыніць адміністрацыйную справу супраць расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага і вярнуць сканфіскаваныя ў яго друкаваныя матэрыялы, у якіх крытыкуецца ідэя будаўніцтва АЭС у Беларусі.
24.12.2009 З Беларусі высылаюць трох польскіх ксяндзоў
Святары павінны выехаць з Беларусі да канца года, таму што з імі не былі падоўжаныя кантракты. Як паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на «Gazeta Wyborcza», афіцыйнай прычынай «ссылкі» стала тое, што святары праводзілі службы на польскай мове.
23.12.2009 Студэнтам БДУ за салідарнасць з Таццянай Шапуцька пагражаюць адлічэннем
Студэнтам, што збіраюць подпісы за аднаўленне ў БДУ Таццяны Шапуцькі, кіраўніцтва універсітэта пагражае чарговымі адлічэннямі. Сама ж актывістка Маладога Фронту пакуль яшчэ не звярнулася ў суд і чакае палітычнага рашэння.
23.12.2009 Астравецкі актывіст Руху падаў скаргу ў Вярхоўны суд
Іван Крук просіць адмяніць буйны штраф, якім яго пакаралі за распаўсюд выданняў без выходных дадзеных.
23.12.2009 Студэнтаў, што зьбіраюць подпісы ў падтрымку Шапуцька, адлоўліваюць у інтэрнатах
Кіраўніцтва юрыдычнага факультэта БДУ, а таксама студэнцкіх інтэрнатаў БДУ ціснуць на студэнтаў, што падпісаліся ў падтрымку адлічанай маладафронтаўкі Тацьцяны Шапуцька.
18.12.2009 Новая адміністрацыйная справа за ўсталяваньне крыжоў
Пракуратура Віцебскага раёну абвінаваціла старшыню віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава ў самаўпраўстве — за ўсталяваньне памятных крыжоў пад вёскай Паляі.
18.12.2009 У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў
У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб воінскім абавязку і воінскай службе, прынятымі Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 18 снежня.
14.12.2009 Былы рэктар БДМУ: Разьмеркаваньне — гэта ўжо карупцыя
Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Павал Беспальчук распавёў карэспандэнту “Народнай волі” Марыі Эйсмант, за што ён публічна крытыкаваў Міністэрства аховы здароўя.
11.12.2009 Стэфан Эрыксан стварыў у Беларусі нефармальны клуб беларускамоўных амбасадараў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан увойдзе ў гісторыю не толькі як адзін з першых замежных дыпламатаў, які амаль без акцэнту размаўляе па-беларуску, але і як чалавек, які неацэнна многа зрабіў для развіцця шведска-беларускіх стасункаў.
08.12.2009 Жанна Літвіна пра прызначэнне новага міністра інфармацыі: «Дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага…»
Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі.
07.12.2009 Östgruppens у падтрымку Тацяны Шапуцькі
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppens заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэньне студэнткі юрфаку БДУ Тацяны Шапуцькі зь Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.










