Навіны на тэму: грамадства
26.02.2010 Гісторыя незалежнасці на марках "Белпошты”
“Белпошта” прадае маркі зь бел-чырвона-белым сьцягам. За 14 тысяч рублёў можна набыць калекцыю з “Пагоняй” і клянаваным Крыжам Эўфрасіні Полацкай.
25.02.2010 Праблема алкагалізму актуальная для Беларусі
Якімі сродкамі дзяржава мусіць змагацца з п’янствам? Як уплывае алькаголь на генэтыку? Ці магчыма вылечыць алькагалізм? На гэтыя ды іншыя вашы пытаньні адказвае Андрэй Капытоў, загадчык аддзелу наркалёгіі РНПЦ (Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру) псыхічнага здароўя, дацэнт катэдры псыхіятрыі БДМУ (Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту).
25.02.2010 Мінскую студэнтку аштрафавалі за акцыю ў падтрымку Саюзу палякаў у Беларусі
Штраф у памеры 175 тысяч рублёў прысудзіла 24 лютага актывістцы аргкамітэта па стварэнні партыі "БХД" Ірыне Губскай адміністрацыйная камісія Фрунзенскага раёна Мінску.
23.02.2010 Дзейнасьць палітычных партый і рэлігійных арганізацый у ВНУ забароняць
Праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у вышэйшых навучальных установах палітычных партый і рэлігійных арганізацый.
22.02.2010 Антыфа - моладзь супраць экстрэмізму
“Антыфа”. Да такога руху адносяць сябе некаторыя маладыя людзі. І калі сёння той-сёй кажа, што сучасная моладзь не ведае пра тыя жахі, якія прынёс нашай краіне фашызм, антыфа не пагаджаецца з такім меркаваннем. Яны выступаюць супраць экстрэмізму ў любым праяўленні.
22.02.2010 Клюб Маладога Праваабаронца-2: новае пакаленьне
МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клюб Маладога Праваабаронцы - 2»
22.02.2010 Анархісты супраць будаўніцтва АЭС
20 лютага ў Мінску каля кінатэатра "Кастрычнік" прайшоў несанкцыянаваны пікет супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, арганізаваны анархісцкай групай "Антыатамнае супраціўленне".
17.02.2010 Інвалід-вазочнік падаў у суд на Гарадзенскую ДАІ
Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні разглядаюць пазоў інваліда-вазочніка аб маральнай шкодзе да ДАІ Гарадзенскай вобласьці. Такой ён лічыць немагчымасьць патрапіць у будынак ДАІ ў сувязі зь яго непрыстасаванасьцю для наведвальнікаў-інвалідаў.
17.02.2010 Гарадзенскае ДАІ закрыта для інвалідаў-вазочнікаў
Сёньня ў Горадні меўся адбыцца разгляд пазову інваліда-вазочніка Сяргея Фешчанкі да абласнога ўпраўленьня ДАІ аб спагнаньні маральных стратаў. Разгляд перанесены на сакавік.
17.02.2010 Літсаюз "Полоцкая ветвь" падаў скаргу ў пракуратуру
Кіраўніцтва Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" паскардзілася ў Генпракуратуру ў сувязі з "неаднаразовымі фактамі шельмавання арганізацыі, шантажу і пагроз у адрас яе чальцоў па месцы іх асноўнай працы".
15.02.2010 Барыса Хамайду вінавацяць у дробным хуліганстве
У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга.
15.02.2010 Суд над Алегам Сурганам перанесены
Судовае паседжаньне па крымінальнай справе віцебскага актывіста Алега Сургана, што мелася адбыцца сёння, перанесена на заўтра ў сувязі з няяўкай сведкі з боку міліцыі.
13.02.2010 Вікенцій Ральцэвіч: “Вітражы можна было выратаваць”
Вядомы віцебскі мастак Вікенцій Ральцэвіч пракаментаваў “Народным навінам Віцебска” інцыдэнт з разбітымі вітражамі на чыгуначным вакзале, дзе зараз ідзе рэканструкцыя. На яго думку, унікальны мастацкі комплекс – 8 вітражоў з выявамі “Пагоні” і гербаў абласных гарадоў Беларусі – можна было выратаваць.
12.02.2010 Антон Астаповіч: Заканадаўства па ахове помнікаў не працуе
Генеральная пракуратура днямі пераадрасавала ў пракуратуру Брэсцкай вобласці зварот старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры дзеля прадухілення зносу будынкаў у цэнтры Брэста, прызнаных гістарычнымі каштоўнасцямі.
11.02.2010 У Віцебску знішчаны ўнікальныя вітражы з "Пагоняй"
Падчас рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Віцебску знішчылі ўнікальны комплекс вітражоў з выявамі гербаў абласных гарадоў. Цэнтрам кампазіцыі быў вітраж з гербам "Пагоня" і надпісам "Беларусь" на бел-чырвона-белым фоне.










