Навіны на тэму: грамадства
24.03.2010 Больш як 181 тысяча жыхароў Беларусі знаходзяцца на наркалагічным уліку
Пра гэта 23 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраны спраў Раман Мельнік.
19.03.2010 Пяць гадоў вернікі праводзяць штодзённыя малебны за вяртанне будынкаў Мінскага кляштара
Роўна пяць гадоў — з 19 сакавіка 2005 года — члены сталічнай рымска-каталіцкай абшчыны святога Іосіфа праводзяць штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага кляштара бернардзінцаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя.
19.03.2010 Новая кампанія БХД за дзяржаўныя сьвяты
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію па збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб'явіць 25 сакавіка і 8 верасня дзяржаўнымі святамі.
19.03.2010 Кастусь Смолікаў патрабуе знайсьці вінаватых у зьнішчэньні “Пагоні”
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ зьвярнуўся ў пракуратуру зь лістом пра зьнішчэньне дзяржаўнай маёмасьці — унікальнага комплексу вітражоў у будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.
18.03.2010 Барыс Пятровіч прэзентуе “Плошчу”
Прэзентацыя новай аповесці Барыса Пятровіча “Плошча” адбудзецца ў пятніцу, 19 сакавіка ў 17 гадзін. Месца правядзеньня: Управа БНФ (вул. Варвашэні, 8)
17.03.2010 Перамога інваліда
Інвалід з Гародні Сяргей Фешчанка часткова дамогся праз суд кампенсаваць свае маральныя і фізічныя пакуты, якія ён атрымаў у выніку падзення праз адсутнасць пандусаў на ганку будынку мясцовага ДАІ.
16.03.2010 “Плошча” нашай вясны
“Плошча”… Такую недвухсэнсоўную назву празаік Барыс Пятровіч даў сваёй новай кнізе. Для сучасніка-беларуса слова “плошча” стала сінонімам пэўнай жыццёвай пазіцыі, стойкасці, непрыняцця фальшы і няпраўды. І хаця падзеям вясны 2006 года, на фоне якіх і разгортваецца гісторыя аднаго каханьня, споўнілася чатыры гады, актуальнасць кнігі толькі абвастраецца. Барыс Пятровіч распавядае пра няпросты шлях напісаньня гэтай аповесці, сваё бачаньне падзеяў, што надоўга застануцца ў памяці беларусаў.
16.03.2010 Студэнт можа адмовіцца ад размеркавання нават за дзень да яго
Пад размеркаванне трапляе толькі 1 з 14 маладых эканамістаў з БДУ. А ў Медуніверсітэце заявак нашмат больш чым выпускнікоў. Еўрарадыё даведалася, як выпускніку пазбегнуць “непрыемнага” размеркавання
12.03.2010 Бульбаш – грамадзянін Рэспублікі Беларусь?
Напрыканцы 2008 года вядомы зараз на ўсю краіну вітэбскі актывіст Сяргей Каваленка звярнуўся ў адміністрацыю завода вінаградных вінаў “Дыяніс”, разьмешчаны ў Мінскім раёне ў вёсцы Вендзелева, з прапановаю прыняць меры па выключэньні назвы “БульбашЪ” з асартыменту вырабляемых прадпрыемствам алкагольных напояў.
05.03.2010 Янка Лапіцкі па-ранейшаму ня мае магчымасьці наведваць школу
Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна працягвае змагацца за магчымасьць беларускамоўнага навучаньня для 14-гадовага Янкі. З гэтага навучальнага году ў гімназіі № 1 Жодзіна скасавалі адзіную беларускамоўную клясу. У выніку Янка Лапіцкі навучаецца ў хатніх умовах самастойна.
05.03.2010 Спэцслужбы атрымалі доступ да базаў мабільных апэратараў
Парадак узаемадзеяньня апэратараў электрасувязі зь сілавымі структурамі зацьверджаны ўказам А.Лукашэнкі № 129.
02.03.2010 Дапаможам Сяргею Вітушку выдаць кнігу
Заклікаем далучыцца да справы выданьня кнігі Сяргея Вітушкі, чалавека, які добра вядомы ўсёй беларускай сябрыне. Дастаткова ўзгадаць легендарную Талаку, дзе ён быў адным з лідэраў. Усё свае сілы і здольнасьці сп.Сяргей скіраваў на адраджэньне Беларусі!
02.03.2010 Пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка накіраваў Аляксандру Лукашэнку адкрыты ліст
У лісце Вячаслаў Ганчарэнка заклікае беларускага кіраўніка стварыць камісію па вырашэнні канфлікту паміж царквой і менскімі ўладамі, перадае БелаПАН.
01.03.2010 Таццяна Шапуцька падала ў суд на рэктарат Белдзяржуніверсітэта
Маладафронтаўка абскарджвае сваё адлічэнне, якое лічыць незаконным. Як паведаміла Тацяна ў інтэрв'ю Еўрарадыё, скаргу яна даслала 28 лютага ў Маскоўскі раённы суд сталіцы. Адказчыкам па справе выступае рэктарат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
01.03.2010 Шматдзетную сям'ю высяляюць з прыватнага дому
Улады вырашылі зьнесьці прыватны дом, у якім жыве шматдзетная сям'я. Беззаконьне Менгарвыканкаму абскарджваецца ў гарадзкім судзе. У адчаі жыхары зьвяртаюцца таксама да грамадзянаў Беларусі й кіраўніка беларускай дзяржавы — на плоце й сьценах дома вывешаныя адпаведныя расьцяжкі.










