Навіны на тэму: грамадства
13.05.2010 Швэдзкіх пісьменьнікаў пускаюць не ўва ўсе беларускія гарады
Вечарынай у студэнцкім тэатры Беларускай акадэміі мастацтва распачынаюцца 13 траўня швэдзка-беларускія літаратурныя чытаньні. Апрача Менску, іх праграма сягае яшчэ Салігорску і Пінску. Але ня ўсюды, дзе хацелі, арганізатары знайшлі паразуменьне з уладамі.
12.05.2010 Сёньня ў Віцебску судзяць нацыянальны сьцяг і … Сяргея Каваленку (дапаўняецца)
У судзе абвешчаны перапынак да 13 траўня. Заўтра будуць выслуханыя сведкі, якія мусяць распавесьці акалічнасьці вывешваньня сьцяга і затрыманьня Сяргея Каваленкі. Калі яго прызнаюць вінаватым, актывісту пагражае да 5 гадоў турмы.
28.04.2010 Міхасёў: Дэпутаты-прызначэнцы чатыры гады ўвогуле нічога ня робяць
На мясцовых выбарах, якія скончыліся ў нядзелю, было абрана больш за 20 тысяч дэпутатаў. Зь іх толькі 11 чалавек – чальцы апазыцыйных партыяў. Госьць “Начной Свабоды” – дэпутат Бараньскага гарсавету Віктар Міхасёў, сябра БСДП (Грамада), – адзін зь нешматлікіх прадстаўнікоў апазыцыі ў мясцовых саветах.
27.04.2010 Падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы
Радавы Н., прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.
26.04.2010 Сталічныя ўлады правялі афіцыйныя мерапрыемствы ў памяць ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы
Жалобная цырымонія памяці ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы прайшла сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
24.04.2010 Пенсію ліквідатара толькі праз суд
Анатоль Андрэяў, ліквідатар на Чарнобыльскай АЭС, толькі праз суд дабіўся назначэння законнай льготнай пенсіі. 23 красавіка суддзя У.К. Гладкоў задаволіў яго зыск да упраўлення па працы, занятаксці і сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама наконт ушчамлення яго грамадзянскіх праў.
23.04.2010 У Віцебску будуць судзіць Тараса Сургана
20 красавіка на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую зладзіў каля Кастрычніцкага райсуду сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Апрача гэтага, Сургана вінавацяць у дробным хуліганстве.
22.04.2010 Крымінальнай справы за зьнішчэньне “Пагоні” ня будзе
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў адказ з транспартнай міліцыі, якая праводзіла сьледзтва па факце зьнішчэньня ўнікальнага комплексу вітражоў падчас рэканструкцыі будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.
21.04.2010 Старэйшаму Каваленку — 7 сутак арышту, малодшаму — 6 сутак і штраф
Кастрычніцкі райсуд Віцебску прысудзіў сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку 7 сутак арышту за арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Удзельнікам быў прызнаны і малодшы брат актывіста — Віталь Каваленка, якому прысуджаныя 6 сутак арышту і штраф за дробнае хуліганства.
21.04.2010 7 сутак арышту за бел-чырвона-белы сцяг
Сёньня ў Віцебску адбыўся суд над сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргем Каваленкам. За ўчорашнюю акцыю з бел-чырвона-белым сьцягам каля Кастрычніцкага райсуду судзьдзя Іна Грабоўская прысудзіла яму сем сутак арышту.
21.04.2010 Сяргея Каваленку судзяць за ўчорашні бел-чырвона-белы сьцяг
Адміністрацыйную справу віцебскага сябра КХП БНФ разьбірае судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Грабоўская.
20.04.2010 Прыйсці пагутарыць у КДБ? А на якой падставе?
Позна вечарам 7 красавіка студэнтцы журфака БДУ Марыне Яўсейчык патэлефанаваў незнаёмы мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ Зміцерам. Ён настойліва прапанаваў дзяўчыне прыйсці заўтра раніцай ва ўпраўленьне КДБ на Казлова, 6а, для гутаркі. На пярэчаньні Марыны адказаў, што хоча апытаць яе па справе выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года. Раніцай 8 красавіка той жа голас пацікавіўся, ці збіраецца дзяўчына на сустрэчу. Марына ня ведала як сябе паводзіць у падобнай сітуацыі і змушана пагадзілася на сустрэчу.
20.04.2010 Севярынца і Стараверава выпусьцілі — Т.Сургана і В.Каваленку затрымалі
Палітыка Паўла Севярынца і журналіста Уладзімера Стараверава выпусьцілі з райаддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебску.
20.04.2010 Вывешванне бел-чырвона-белага сцяга не з’яўляецца падставай для крымінальнага пераследу
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
16.04.2010 Ініцыяваны чарнобыльцам суд адкладзены
Чарнобылец з Рэчыцы судзіцца за аднаўленьне статусу ліквідатара










