Навіны на тэму: грамадства
02.06.2010 У Лідзе адбыўся стыхійны мітынг пратэсту
У райцэнтры Ліда на Гарадзеншчыне сабрана ўжо каля двух тысяч подпісаў пад патрабаваньнем да ўладаў адмяніць рашэньне аб будаўніцтве заводу са шкоднай вытворчасьцю. Свой пратэст людзі выказалі і на стыхійным мітынгу, які адбыўся 1 чэрвеня.
02.06.2010 Аўтааматары зьвярнуліся ў прэзыдэнцкую адміністрацыю
1 чэрвеня аўтааматары перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта калектыўны зварот з патрабаваньнем перагледзець парадак фарміраваньня адпускных цэн канцэрну "Белнафтахім" на нафтапрадукты.
01.06.2010 Затрыманыя абаронцы дзіцячых ільготаў
Сёньня ў парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям.
01.06.2010 У райцэнтрах зьявяцца скрыні для ананімных скаргаў на чыноўнікаў
Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі пачынае маніторынг стану спраў на месцах па арганізацыі работы з грамадзянамі, разгляду іх зваротаў і вырашэньню актуальных праблем насельніцтва.
01.06.2010 “Хуліган” з нацыянальным сьцягам
Тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і каля пяці мільёнаў розных кампенсацыяў – такая цана ўчынку віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Сьледства і суд доўжыліся пяць месяцаў, аднак пытаньні ў гэтай крымінальнай справе засталіся...
01.06.2010 Беларускія інтэрнет-карыстальнікі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай адмяніць указ №60
Група беларускіх інтэрнет-карыстальнікаў звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць адмяніць падпісаны ім 1 лютага 2010 года ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».
01.06.2010 Сёння — Міжнародны дзень абароны дзяцей
Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.
У 1959 годзе ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генеральная асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна. Гэты дакумент з’яўляецца адным з прызнаных міжнародных пагадненняў па правах чалавека.
01.06.2010 Іван Нікітчанка: Час прызнаць экалагічнае бедства ў Беларусі
Іван Нікітчанка рыхтуе зыск у суд супраць Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў патрабуе ад беларускай дзяржавы скасаваць практыку пазбаўлення сувязі захворванняў у ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы з іхняй працай у зоне радыяцыйнага забруджвання ў 1986 годзе.
01.06.2010 "Стоп бензін!”
Сёньня аўтааматары ў Беларусі плануюць распачаць акцыю "Стоп бензін!” Ад 1 па 4 чэрвеня яны абяцаюць не запраўляцца на запраўках “Белнафтахіма”.
31.05.2010 Ці ўлічаць барысаўскія чыноўнікі інтарэсы гараджан пры будаўніцтве АЗС?
Сытуацыя ўскладняецца тым, што побач з будаўніцтвам знаходзіцца вайсковы шпіталь і школа, а сама пад'яздная дарога не разьлічана на вялікую транспартную нагрузку. Наяўнасьць тут АЗС значна ўскладніць экалягічную абстаноўку й павялічыць транспартны рух да небясьпечнай мяжы. Але ніхто з жыхароў мікрараёну Лядзішча не сумняецца ў тым, што "грошы робяць усё" і іх інтарэсы ня будуць улічаныя чыноўнікамі.
28.05.2010 У Бабруйску апраўдалі актывіста БХД
27 траўня пасля сямі судовых паседжанняў, суддзя Бабруйскага суду Натальля Чарапуха спыніла адміністрацыйную справу супраць актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Васьковіча.
27.05.2010 За тры гады дзіцячы суіцыд вырас удвая
З 24 выпадкаў у 2007 годзе да 42 у 2009-ым павысілася колькасьць дзіцячых самагубстваў у Беларусі. У 2010 годзе тэндэнцыя да росту дзіцячых суіцыдаў захоўваецца.
17.05.2010 Аўтамабілісты збіраюцца байкатаваць...аўтазапраўкі
Акцыя пратэсту супраць чарговага падвышэння коштаў на паліва распачалася ў гэтыя дні па ўсёй Беларусі. Ініцыятары кампаніі "Стоп Бензін" заклікаюць аўтамабілістаў краіны абмежаваць свае паездкі, а з 1 да 4 чэрвеня ўвогуле не наведваць запраўкі.
14.05.2010 За нацыянальную сымболіку штрафуюць і садзяць умоўна
Актывісты «Маладога фронту» Уладзь Яроменак і Юльян Місюкевіч на судзе не хавалі, што вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі на праспэкце Незалежнасьці, каб «прыцягнуць увагу да ганебнага рэфэрэндуму, які замест нацыянальнай дзяржаўнай сымболікі ўвёў камуністычную».
14.05.2010 Вынесены прысуд Сяргею Каваленку
У Кастрычніцкім судзе Віцебску сёньня вынесены прысуд сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. Дзяржабвінаваўца Зміцер Рудакоў запрасіў учора для Сяргея Каваленкі тры гады “хіміі”. Суддзя абвясціў прысуд: тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.










