Навіны на тэму: грамадства
29.06.2010 Сухотнікі спынілі галадоўку
Пацыенты шпіталя з прымусовым лячэньнем сухотаў у Воўкавічах спынілі галадоўку пратэсту. 23 чэрвеня больш за дваццаць чалавек адмовіліся ад ежы, патрабуючы спыніць зьбіцьцё пацыентаў супрацоўнікамі дэпартамэнту аховы.
28.06.2010 У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
Камітэт па абароне рэпрэсаваных “Салідарнасць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў Спецдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновую супольную заяву адносна ўтрыманьня палітвязня Мікалая Аўтуховіча.
24.06.2010 Сухотнікі абвясьцілі галадоўку
У Волкавічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу, дзе лекуюцца хворыя на сухоты, абвясьцілі галадоўку, патрабуючы ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы.
24.06.2010 Гродзенскія чыноўнікі ходзяць у турму на экскурсію
Паводле ініцыятывы пракуратуры Гродзенскай вобласці на прамысловых прадпрыемствах рэгіёна ствараюцца камісіі па барацьбе з карупцыяй.
24.06.2010 Гомельскія ўлады бяздзейнічаюць у справе жыльцоў абрушанага дома
Гаспадары кватэры, пацярпелай пры абрушэнні столевага перакрыцця ў доме 1927 года пабудовы ў цэнтры Гомеля, звярнуліся па дапамогу да праваабаронцаў. Пенсіянеры Клімавы ў выніку бяздзейнасці гарадскіх уладаў вымушаны пражываць у кватэры без столі.
24.06.2010 Праваабаронцы Германіі праводзяць акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька
Нямецкая праваабарончая арганізацыя праводзіць новую акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька, адлічынай па палітычных матывах з БДУ ў снежні 2009 года.
23.06.2010 Школа па правах чалавека: галоўнае - матывацыя
Летнія вакацыі студэнты разглядаюць не толькі як час адпачынку. Для адных гэта магчымасць паспрабаваць сябе на прафесійным попрышчы, а хтосьці імкнецца пашырыць кола сваіх ведаў. Прынамсі, магчымасцяў для гэтага сёння хапае ў розных накірунках. Не стала выключэннем і галіна правоў чалавека. Актыўная моладзь штогод запрашаецца да ўдзелу ў праваабарончых летніках і школах. Адзін з такіх навучальных праектаў - летняя Школа па правах чалавека для моладзі, што праводзіцца ў Вільні. Удзельнікам Школы, якіх набіраюць на конкурснай аснове, арганізатары абяцаюць знаёмствы і атрыманне карысных ведаў ад аўтарытэтных спецыялістаў у галіне правоў чалавека і права. Якім крытэрам павінны адпавядаць прэтэндэнты на ўдзел у Школе па правах чалавека? І што чакае тых, хто прайшоў конкурс? Пра гэта гутарка з каардынатарам навучальнага праекта Таццянай Рэвяка.
22.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
22 чэрвеня ў 15-05 на хвалях незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - чарговы выпуск штотыднёвай праграмы “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
16.06.2010 „Экадом” падаў у суд на дырэкцыю будучай АЭС
У судзе Астраўца прайшло пасяджэнне па зыску да дырэкцыі будучай беларускай атамнай электрастанцыі.
15.06.2010 Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды
15 чэрвеня прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус накіраваў заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, старшыням Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Ад імя баранавіцкіх прадпрымальнікаў ён скардзіцца на незаконныя дзеянні гомельскай мытні. Яшчэ ў 2009 годзе мытнікі незаконна адабралі тавар у прадпрымальніцы Ніны Іванашка.
15.06.2010 Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войска
Дэпутата Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе. Як паведамляе БелаПАН, законапраект таксама адмяняе для завочнікаў адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.
14.06.2010 Паўстане незалежны студэнцкі прафсаюз?
Ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз прагучала на канферэнцыі па правах чалавека ў Мінску 13 чэрвеня. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі актывісты маладзёжнай прафсаюзнай групы «Студэнцкая рада», якая існуе з 2008 года.
11.06.2010 Гістарычны цэнтр пад пагрозай поўнага вынішчэння
10 чэрвеня адбыўся сумесны брыфінг старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і жыхароў дома 32 па вул. Рэвалюцыйнай ў г.Мінску. Жыхарам дома пагражае адсяленне з кватэр, якія знаходзяцца ў іх прыватнай уласнасці, а дому, помніку архітэктуры 19 ст. − знішчэнне з наступным узвядзеннем на яго месцы новага камерцыйнага аб’екта, што стала апошнімі гадамі правілам у Гістарычным цэнтры Мінска.
08.06.2010 Ваўкавыск: На Віталя Гуляка склалі адміністрацыйны пратакол
Сёньня гэта зрабіў участковы міліцыянт за тое, што інвалід 2-й групы з Ваўкавыску Віталь Гуляк вывесіў у сваім акне бел-чырвона-белы сьцяг на знак пратэсту супраць правядзеньня ў ягонай кватэры ператрусу і канфіскацыі банкаўскай карткі, «карты паляка», мабільнага тэлефона, кампутара і іншых рэчаў. Без банкаўскай карткі ён не змог атрымаць 8 чэрвеня пэнсію па інваліднасьці.
03.06.2010 Співаемся...
Пачынаючы з 2004-га, у Беларусі штогод выяўляецца больш за 30 тысяч новых алкаголікаў. Гэта прыкладна столькі ж, колькі пражывае, напрыклад, у Iўеўскім альбо Ашмянскім раёнах і значна болей, чым налічваецца насельніцтва ў Зэльвенскім ці Бераставіцкім раёнах.










