Навіны на тэму: грамадства
08.10.2010 Амаль 26 тысяч жыхароў Гомельскай вобласці хворыя на хранічны алкагалізм
25,8 тысячы жыхароў Гомельскай вобласці стаяць на ўліку як хранічныя алкаголікі (ці 1.797 чалавек на 100 тыс. насельніцтва), паведаміў 8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Гомелі загадчык Гомельскага абласнога наркалагічнага дыспансера Дзмітрый Цярэшчанка.
04.10.2010 Дэмакратыя па-капцёўску: як галасавалі супраць птушкафабрыкі
Жыхары вёскі Капцёўка Гарадзенскага раёна на сходзе упаўнаважаных сябраў сельгаскааператыва адзінагалосна галасавалі супраць будаўніцтва птушкафабрыкі, якую плянуюць збудаваць у 800 метрах ад тае часткі вёскі куды яна пашыраецца.
30.09.2010 Актывісты супраць праекта забудовы в.Гандлёвай у Мінску
Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры прыняло заяву, у якой выказвае абурэнне рашэннем навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі.
30.09.2010 Аптымізм абаронцаў помнікаў не апраўдаўся
На паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце ўзгоднены афіцыйны праект, які фактычна знішчае старую забудову.
29.09.2010 У Менску прайшоў круглы стол па справе касцёла Св. Язэпа
Удзельнікі круглага стала ў касцёла Святога Язэпа і кляштара бернардынцаў яшчэ раз звярнуліся да кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, старшыні мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі, а таксама кіраўніка КУП "Мінская спадчына" Міхаіла Жыха.
29.09.2010 У музеі Вялікай айчыннай павесяць плакаты супраць смяротнага пакарання
100 лепшых постэраў з усёй Еўропы адбірала спецыяльная камісія Савета Еўропы. Інфапункт гэтай арганізацыі ўжо больш за год працуе ў Беларусі.
20.09.2010 Гомель: Мільённы штраф за нацыянальны сцяг
Сёння, 20 верасня, суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка прызнала актывіста «Маладой Беларусі» Івана Зайцава вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Па сукупнасці артыкулаў актывіст атрымаў адміністратыўны штраф у памеры 50 базавых велічынь – 1 мільён 750 тысяч рублёў.
20.09.2010 Завершана кампанія маладафронтацаў "Горад - наш!"
19 верасьня, у гадавіну абвяшчэньня бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўным сымбалем Беларусі Малады Фронт абвясьціў аб завяршэньні кампаніі “Горад – наш!”, якая пачалася 14 траўня. Кампанія “Горад – наш!” была праведзена ў 60 гарадах Беларусі.
13.09.2010 Гомель: адміністрацыйная справа за нацыянальны сцяг!
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбыўся суд над прадстаўніком «Маладой Беларусі» Іванам Зайцавым, які быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў суботу ўвечары 11 верасня падчас святкавання Дня горада.
12.09.2010 На фэст “Аршанская бітва” змаглі трапіць усяго каля 20-ці чалавек
Міліцыянты перакрылі пад’езды да Крапівенскага поля, не дазваляючы праехаць да вёскі Гацькаўшчына, дзе звычайна адбывалася імпрэза. А затым пачалі затрымліваць усіх, хто ішоў пешкі ў кірунку да альтэрнатыўнага месца, абранага непадалёк.
08.09.2010 Сёння - Дзень беларускай вайсковай славы
У 1514 годзе пад Воршай, на Крапівенскім полі, адбылася адна з найбольш значных бітваў сярэднявечча. 30-цітысячнае войска ВКЛ змагло ўшчэнт разбіць Маскоўскае войска, якое складала 80.000 жаўнераў.
08.09.2010 Алесь Астроўскі дамагаецца адкрыцця ў Гродне беларускага класа
Прафесар Гродзенскага медуніверсітэта Алесь Астроўскі, які рабіў пікет за тое, каб яго дачка пайшла ў беларускамоўны клас, пачаў штодзёныя сустрэчы з бацькамі дзесяці гродзенскіх школ.
07.09.2010 Заява Сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Больш за месяц таму, 6 жніўня 2010 года, быў гвалтоўна затрыманы паэт і выдавец, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Башура. Следчыя органы яму інкрымінавалі “эканамічнае злачынства” – падробку фінансавых дакументаў дзеля атрымання ягонай жонкай грашовага крэдыту ў банку. Грэбуючы прэзумпцыяй невінаватасці, Міхася Башуру абвінавачваюць у падробцы даведкі з месца працы, ігнаруючы элементарную магчымасць памылкі.
23.08.2010 23 жніўня – Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў
Другі год запар 23 жніўня будзе адзначацца агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Адпаведную рэзалюцыю 3 ліпеня 2009 году прыняла Парлямэнцкая Асамблея Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе.
19.08.2010 Дзяржаўныя патрэбы важней за інтарэсы чалавека?
Пенсіянерка Валянціна Іосіфаўна Ваўчэцкая стала ахвярай беларускага заканадаўства. Дакладней, ахвярай дзяржаўных інтарэсаў, якія ў нашай краіне важней за інтарэсы простага чалавека…










