Навіны на тэму: грамадства
09.08.2020 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта. Змена месца і часу мерапрыемства!
Выніковая прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Мінску 10 жніўня.
08.08.2020 Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"
У Беларусі ўдзел у мірных сходах багаты рэпрэсіямі. Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы і як варта сябе паводзіць? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста.
07.08.2020 "Вясна" запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання.
07.08.2020 Дэпутатка швейцарскага парламента стала “хроснай” палітвязня Сяргея Спарыша
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Спарыша.
05.08.2020 Спыніць рэпрэсіі і пагрозы — Салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю
Праўленне Грамадзянскага форума ЕС-Расія абуранае беспрэцэдэнтнай хваляй пераследу грамадзянаў Беларусі і лідэраў грамадзянскай супольнасьці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі
Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі дзевяцігадовай даўніны і пра тое, што сёння адбываецца ў краіне.
04.08.2020 Палітвязень Вяргілій Ушак – пра свае 2 месяцы зняволення па "справе Ціханоўскага"
Як прайшлі два месяцы Вяргілія ў зняволенні, што ён адчуваў пасля вызвалення, чаму яму не ўдалося забраць на свабоду лісты – чытайце ў матэрыяле "Вясны".
04.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
04.08.2020 Нявеста палітвязня Фурманова, якая галадала каля СІЗА, сышла па просьбе міліцыі
Да нявесты палітвязня Змітра Фурманова, якога затрымалі два месяцы таму ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў, галадаючай у СІЗА № 1 на Валадарскага, прыйшлі міліцыянты.
31.07.2020 "Нас чакаюць трывожныя дні". Праваабаронца і палітаглядальнік пра мітынг Ціханоўскай у Менску і перадвыбарчы тыдзень у Беларусі
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і палітычны аглядальнік Ігар Ільяш адказалі на пытанні тэлеканала "Настоящее время" аб тым, як яны ацэньваюць перадвыбарчую сітуацыю, апошнім мітынгу Ціханоўскай і аб сваіх прагнозах на апошні тыдзень выбарчай кампаніі.
29.07.2020 “Заставайся ў бяспецы”: парады праваабаронцаў і SOS-кантакты для дапамогі
Асамблея НДА Беларусі стварыла сайт-бібліятэку “Заставайся ў бяспецы”, дзе сабраныя парады праваабарончых арганізацый, каб людзі маглі даведацца пра свае правы, падрыхтавацца да мірных сходаў, абараніць сваю прыватную інфармацыю і ведаць, дзе шукаць дапамогі ў экстраннай сітуацыі.
28.07.2020 Як валанцёры перадаюць перадачы палітвязням на "Валадарку". Рэпартаж
Чаму важна падтрымліваць палітвязняў перадачамі, як валанцёры выбіраюць прадукты, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца — чытайце ў нашым рэпартажы.
28.07.2020 Як міліцыя парушае законы пры затрыманні мірных дэманстрантаў?
Праваабаронца Павел Сапелка прааналізаваў адказы затрыманых і пракаментаваў законнасцяў дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў у той ці іншай сітуацыі.
16.07.2020 Як паўплываюць на працэс галасавання рэкамендацыі медыкаў: глядзім разам
Рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па прадухіленні распаўсюду COVID-19 пад час выбараў накладаюць адбітак не толькі на дзейнасць сябраў участковых выбарчых камісій, але і на паводзіны выбаршчыкаў і назіральнікаў.
15.07.2020 "Я за справядлівасць". Чаму асуджаныя за "Ланцуг салідарнасці" абскарджваюць рашэнне суда?
69 чалавек, пакараных за акцыі «Ланцуг салідарнасці», звярнуліся ў ПЦ «Вясна» за дапамогай у абскарджанні рашэнняў судоў першай інстанцыі. Некаторыя з іх падзяліліся з «Сясной» сваімі гісторыямі і распавялі, што іх падштурхнула прайсці шлях абскарджання.










