Навіны на тэму: грамадства

Дзень памяці паўстанцаў 1863 году прайшоў без эксцэсаў і затрыманняў

01.11.2010 Дзень памяці паўстанцаў 1863 году прайшоў без эксцэсаў і затрыманняў

Палітычныя партыі Гарадзеншчыны 30 кастрычніка правялі традыцыйны штогадовы фэст ў Свіслачы і Свіслацкім раёне – Дзень памяці паўстанцаў 1863 году. На свята сабраліся актывісты розных партый і рухаў, пераважна нацыянальнай арыентацыі – БНФ, БСДГ, БХД.

01.11.2010 ТБМ прапанавала прэзідэнту краіны абвясціць 2011 год Годам роднай мовы

Кіраўніцтва РГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) прапанавала прэзідэнту краіны абвясціць 2011 год Годам роднай мовы. Пра гэта гаворыцца ў звароце сакратарыята ТБМ ад 29 кастрычніка.

01.11.2010 У Магілёве ўшанавалі памяць загінулых у гады сталінскіх рэпрэсій

31 кастрычніка ў Магілёве актывісты Партыі БНФ ушанавалі памяць загінулых у гады сталінскіх рэпрэсій.

31.10.2010 Дзяды-2010

31 кастрычніка ў Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты.

30.10.2010 Свечкі на ганку КДБ

У сталіцы прайшоў «Пікет памяці», прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

 

29.10.2010 У Беларусі пачынаюць ужываць алкаголь усё ў больш маладым узросце

Пра гэта паведаміў загадчык аддзела наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Андрэй Капытоў 29 кастрычніка ў Мінску на рэспубліканскім семінары «Актуальныя праблемы залежных паводзін».

25.10.2010 Неплацельшчыкаў высяляюць і ў сацыяльна арыентаванай Беларусі

Тое, што Беларусь з’яўляецца сацыяльнаарыентаванай дзяржавай, хутка стане ўжо не казкай, а быллю. Калі Палата Прадстаўнікоў прыме новы Жыллёвы кодэкс у канчатковым варыянце, дык будзе зусім весела. Законапраект яшчэ не ўступіў у сілу, а ўжо пачалі паводле рашэння суда перасяляць неплацельшчыкаў камунальных паслугаў у памяшканні меншай плошчы.

22.10.2010 Пікет за плошчу Незалежнасці

Моладзевай кааліцыяй "Новае Пакаленьне" пададзена у Мінгарвыканкам заяўка на пікет за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна".

22.10.2010 Замест медалёў ліквідатарам улады паабяцалі жэтоны

Арганізацыя ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС «Дапамога» зврянулася да ўладаў з прапановай у 25-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС ушанаваць ліквідатараў адмысловымі медалямі. Замест гэтага чарнобыльцам паабяцалі выдаць памятныя жэтоны.

 

21.10.2010 З 2011 году арганізоўваць канцэрты будзе лягчэй

Ад арганізатараў масавых відовішчаў больш ня будуць патрабаваць атрыманьня дазволу ад ворганаў дзяржаўнай улады. Адпаведны ўказ уваходзіць у сілу 1 студзеня 2011 году. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла агенцтва БелаПАН.

19.10.2010 Беларускія эколягі не задаволеныя плянамі разьвіцьця Нарачанскага краю.

Яны спадзяюцца, што да іх меркаваньня ўсё ж прыслухаюцца.

19.10.2010 Астаповіч просіць Макея абараніць стары Менск

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Макея ў справе аднаўленьня гістарычнага цэнтру Менску.

18.10.2010 Шэсце і мітынг на Дзяды ў Менску — 31 кастрычніка.

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. Запланавана, што мемарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 31 кастрычніка.

Помнік на продаж

11.10.2010 Помнік на продаж

У Берасце адбылося чарговае судовае паседжаньне паводле пазову грамадзянскай кампаніі "Рух "За свабоду" да камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "ЖРЭУ горада Берасьця".

Прадпрымальнікі паставілі Лукашэнку ўльтыматум

08.10.2010 Прадпрымальнікі паставілі Лукашэнку ўльтыматум

Прадпрымальнікі заклікаюць улады скасаваць законапраект аб малым і сярэднім бізнесе, які можа падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства