Навіны на тэму: грамадства
03.12.2010 Пасля пажару на "Пінскдрэве" звальняюць людзей
Па "дамове" бакоў ужо звольнена дваццаць чалавек, піша "Народная воля".
03.12.2010 Жыхары Ўручча правялі стыхійны сход
Больш за трыста жыхароў менскага мікрараёну Ўручча-2 на вуліцы Русіянава правялі сёньня стыхійны сход супраць будаўніцтва шматпавярховых дамоў на дзіцячай пляцоўцы.
03.12.2010 3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў
Яго абвясціла Генеральная Асамблея ААН у 1992 годзе. Правядзенне гэтага дня скіраванае на прыцягненне ўвагі да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на абарону іх годнасці, правоў і дабрабыту.
30.11.2010 На “Нёмане” можа быць страйк
Працоўныя шклозаводу “Нёман” у Бярозаўцы не выключаюць магчымасці правядзення страйку вытворчага працэсу. У апошнія дні жарсці вакол шкодных умоваў працы ў цэху вытворчасці крышталя дасягнулі крытычнай адзнакі.
26.11.2010 МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» святкуе 20-гадовы юбілей
26 лістапада ў Менску адбудзецца ўрачыстая вечарына з нагоды 20-годзьдзя Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
23.11.2010 Краязнаўца можа страціць працу за адкрыццё помніка
Міхась Бернат, якога пазбавілі дырэктарства ва ўласна створаным музеі, цяпер могуць звольніць з працы зусім.
23.11.2010 Францкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня
Актывісту Аляксандру Францкевічу, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на будынак міліцыі ў Салігорску, працягнулі тэрмін утрыманьня да 11 лютага наступнага году. Такім чынам у справе сёлетніх нападаў на будынкі засталіся тры абвінавачаныя.
22.11.2010 Сёння пахаванне прафесара Івана Нікітчанкі
Прафесар І.Нікітчанка быў старшынём рады “Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў”. Роўна за тыдзень да сваёй гібелі І.Нікітчанка падрабязна распавёў журналістам на прэс-канферэнцыі ў офісе БХД, якія перашкоды чыноўнікаў сустракае ў сваіх спробах дапамагчы людзям, што церпяць ад радыяцыі.
19.11.2010 Віцебскіх хуліганаў, якія збівалі іншаземцаў, адпусцілі на волю
Віцебскі абласны суд не знайшоў у дзеяннях двух маладых мужчын прыкметаў злачынства, учыненага з прычыны міжнацыянальнай варожасці. Мужчыны некалькі разоў збівалі іншаземцаў, але іх дзеянні палічылі звычайным хуліганствам.
19.11.2010 У Асіповічах беларусізуюць прыпынкі
У Асіповічах зьбіраюцца мяняць шыльды з расейскамоўнымі назвамі прыпынкаў гарадзкога транспарту на беларускамоўныя. У аўтобусах абвесткі аб прыпынках загучаць таксама па-беларуску.
12.11.2010 Пададзеная заяўка на правядзеньне 27 лістапада "Слуцкага збройнага чыну"
12 лістапада Партыя «Беларускі Народны Фронт» падала заяўкі на правядзенне ўрачыстых масавых мерапрыемстваў з мэтай ушанавання памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 г.
11.11.2010 Жытомірская пракуратура правярае скаргу беларусаў
Пракуратура Жытомірскай вобласці рапачала праверку законнасці дзеяньняў міліцыі пры затрыманьні грамадзян Беларусі. Як паведамляе Житомир.info, пракуратурай Жытомірскай вобласці праводзіцца праверка скаргаў на дзеяньні праваахоўнікаў у дачыненні да Ігара Коктыша і іншых грамадзян, якія на днях былі затрыманыя міліцыяй у сувязі з падазрэньнем адносна захоўваньня наркатычнай сыравіны ў г. Жытоміры.
08.11.2010 Затрыманне падчас прыезду Лукашэнкі
Больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які сёньня адкрываў Аляксандар Лукашэнка.
07.11.2010 Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму
Сябры КХП БНФ і партыі БНФ, вернікі каталіцкай і грэка-каталіцкай парафій правялі талаку ва ўрочышчы Кабыляцкая гара ў Воршы і ўшанавалі памяць расстраляных там у 1930-50-я гады ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
01.11.2010 Пінск: Тыдзень пасля трагедыі
Адлічаны першы тыдзень пасля выбуху на фанернай фабрыцы закрытага акцыянернага таварыства "Пінскдрэў". На сённяшні дзень колькасць загінуўшых узрасла да 14 асобаў, у шпіталях Брэста і Мінска застаецца ў агульнай колькасць 6 ахвяраў аварыі.










