Навіны на тэму: грамадства
16.02.2011 Першая перамога жанчын, ня згодных з выракамі беларускіх судоў
Дзякуючы намаганням групы жанчын на 15 гадоў раней за тэрмін прысуду выйшаў на свабоду Яўген Мірановіч. Мінскі абласны суд асудзіў яго да 30 гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў рабаўніцтве і забойстве.
16.02.2011 Новыя абвінавачаньні па “справе анархістаў”
За апошні тыдзень тром зьняволеным па “справе анархістаў” былі прад’ўленыя новыя сур'ёзныя абвінавачаньні.
15.02.2011 Студэнтаў прымушаюць падпісаць зварот, што асуджае санкцыі Еўрасаюзу
У звароце адзначаецца, што студэнты выступаюць супраць санкцыяў, падрыхтаваных з удзелам беларускай апазіцыі.
11.02.2011 У Магілёве кіраўніцтва “Будаўнічага трэста №12” збіраецца выселіць са сваіх інтэрнатаў больш за 100 чалавек
Больш за 100 прадпісанняў атрымалі жыхары інтэрнатаў, якія належуць ААТ “Магілёўскі будаўнічы трэст №12”. У прадпісаннях адзначаецца, што законных падставаў для пражывання ў інтэрнатах у гэтых людзей няма і ім неабходна ў 10-дзённы тэрмін, з моманту атрымання прадпісанняў, з’явіцца ў трэст для заключэння дагавора найма жылога памяшкання, якога яны таксама не маюць.
07.02.2011 Анархістам за падпалы пагражае да 12 гадоў зняволення
Затрыманым за атаку на расійскую амбасаду ў Мінску анархістам выстаўленае абвінавачванне ў яшчэ чатырох падпалах.
02.02.2011 У Гродна пачалі адлічаць студэнтаў за Плошчу
Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала адлічаць студэнтаў, што ўдзельнічалі ў падзеях у Мінску 19 снежня. Першай ахвярай стаў Барыс Захарчук-студэнт фізыка-тэхнічнага факультэта.
28.01.2011 Актывістку БХД з Мастоў Алену Давідовіч папярэдзілі за “неналежнае выхаванне дзяцей”
28 студзеня Алена Давідовіч пабывала на паседжанні камісіі па справах непаўнагадовых, якая разгледзела пытанне аб магчымым адабранні ў яе двух малалетніх дзяцей. Па словах Алены, калі яна прыйшла, рашэнне камісіі было ўжо прынятае. Згодна з ім, у бліжэйшы час з адзінокай маці будзе праведзены шэраг прафілактычных гутарак.
28.01.2011 Від на жыхарства – у абмен на лаяльнасьць да дыктатуры
У дачыненьні да жыхара Полацка Аляксандра Калінцава распачатая працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён даведаўся 21 студзеня, калі яму патэлефанавалі з Полацкага аддзела па грамадзянству і міграцыі
27.01.2011 Сабіра Атакішыева, маці палітзняволенага Івана Гапонава: “Мой сын быў упэўнены, што акцыя будзе мірная”
"Я нікога не забіваў, нічога не краў, збройнага супраціву нікому не аказваў. Сумленне маё чыстае. І мне застаецца толькі глядзець гэты “мультфільм” пра сваё жыццё...". Так напісаў 22-гадовы Іван Гапонаў у адным са сваіх лістоў.
26.01.2011 Гродзенскія інваліды патрабуюць "Безбар’ернага асяроддзя"
Амаль траціна насельніцтва Гродзенскай вобласці мае патрэбу ў найхутчэйшым выкананні праграмы "Безбар’ернае асяроддзе".
25.01.2011 Лідэры "Студэнцкай Рады" змушаныя пакінуць Беларусь
Лідэры моладзевай праваабарончай арганізацыі "Студэнцкая Рада" Лізавета Яфімава і Зміцер Гамянюк пакінулі Беларусь па палітычных матывах.
18.01.2011 Псіхолаг: Грамадства знаходзіцца на цікавым этапе, штосьці выспявае
Дзеянні ўладаў паспрыялі яднанню людзей, мяркуе псіхолаг Вольга Андрэева. На яе думку, цяпер такое сумеснае перажыванне дае беларусам надзею на перамены. Больш няма адчування тупіка і безвыходнасці.
14.01.2011 Суд не пакараў чыноўнікаў за непрадастаўленне інфармацыі эколагам
Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці адмовіў абавязаць дырэкцыю будаўніцтва атамнай станцыі падаць грамадскасці дакументацыю па адзнацы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў 12 студзеня юрыст грамадскага аб'яднання "Экадом" Сяргей Магонаў , перадае ИА REGNUM
06.01.2011 Судовае пасяджэнне па справе Алеся Кіркевіча працягнецца 14 студзеня
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, узбуджанай паводле міліцэйскага пратакола супраць намесніка старшыні "Маладога фронту" Алеся Кіркевіча.
03.01.2011 Каля 50 польскіх універсітэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў, выключаных з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту
Каля 50 польскіх універсітэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных устаноў пасля гвалтоўнага ўдушэння пратэстаў, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіла міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка. Аб гэтым паведамляе Польскае радыё для замежжа.










