Навіны на тэму: грамадства
29.04.2011 У Барысаве «Стоп-Бензін»-2 праваліўся
Учорашняя акцыя «Стоп-Бензін» -2, запланаваная як масавы пратэст кіроўцаў супраць неабгрунтаванага падаражэння бензіну, не сабрала ў Барысаве і пяцёркі ўдзельнікаў. Аўтааматарка Алена, якая на запраўцы не ўбачыла масавасці пратэстуючых кіроўцаў, толькі ўздыхнула: «Шкада, што не здолелі арганізавацца. Няўжо так ужо гэта страшна?»
20.04.2011 “Intex-press” праводзіць апытанне наконт расследавання выбуху ў метро
На 20 красавіка 68% наведвальнікаў сайта незалежнай газеты адказалі, што не вераць афіцыйным дадзеным аб расследаванні выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая”. 16% ад удзельнікаў апытання адказалі, што вераць ў афіцыйныя дадзеныя раследавання, а яшчэ 16% – не вызначыліся ў сваім рашэнні.
20.04.2011 Віцебскіх дворнікаў прымусілі вычышчаць“лабараторыі з выбухоўкай”
“Удакладняем адразу: ніякай лабараторыі ў падвалах “пяціпавярховак”, дзе жылі затрыманыя за тэракт у метро віцебскія хлопцы, мы не бачылі”, - кажуць супрацоўнікі ЖКГ Першамайскага раёну Віцебска. Насуперак таму, што гаварылася па дзяржаўным тэлебачанні, ні выбухоўкі, ні іншых падазроных прадметаў у старых падвалах не было – толькі друз і смецце.
20.04.2011 “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”
Грамадска-палітычныя актывісты з Варнянаў на чале з Мікалаем Уласевічам падалі заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне інфармацыйнага пікету, прысвечанага дваццаць пятым угодкам чарнобыльскай трагедыі. Мерапрыемства заяўлена пад лозунгам “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”. Адказ ад уладаў пакуль не атрыманы.
15.04.2011 У Пінску адбылася жалобная акцыя ў памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро
Пінчукі, не адмаўляючы неабходнасці правядзення жалобы, адзначаюць, што летась, калі на адным з пінскіх прадпрыемстваў загінула 14 чалавек, мясцовыя ўлады доўгі час не рэагавалі падобным чынам. Гарадскую жалобу абвесцілі талькі амаль праз тыдзень - усё чакалі рашэння са сталіцы.
14.04.2011 У Бабруйску пачалі збіраць подпісы пад зваротам супраць будаўніцтва АЭС
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл горада Бабруйска 13 красавіка пачалі збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Таксама ў звароце прапаноўваецца абмежаваць доступ усіх відаў радыёактыўных рэчываў на тэрыторыю нашай краіны.
14.04.2011 Міліцыянты шукалі арганізатараў жалобнай акцыі ў Маладэчне
13 красавіка ў Маладэчне каля касцёла св.Юзафа мясцовыя актывісты зладзілі жалобную акцыю, прысвечаную памяці пацярпелых у мінскім метро. Мерапрыемства прыцягнула ўвагу праваахоўных органаў. Для высвятлення абставінаў быў затрыманы мясцовы журналіст-фрылансер Яўген Сухаверх.
14.04.2011 Акцыя жалобы прайшла ў Полацку
13 красавіка ў 17.30 у Полацку прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сустрэча была арганізавана праз сацыяльную сетку «В контакте» неабыякавай моладдзю - у асноўным студэнтамі, прадстаўнікамі рок-культуры і нефармалаў.
13.04.2011 Дом гомельскага апазіцыянера зносяць, але патрабуюць перад гэтым дабудаваць сцяну
З нечаканай прапановай супрацоўнікаў МНС сустрэўся гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі: яго дом зносяць, але прапануюць перад гэтым дабудаваць супрацьпажарную сцяну. Скаргі ў мясцовыя інстанцыі не далі плёну, таму актывіст напісаў заяву ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
12.04.2011 У Шклоўскім раёне звярнулі ўвагу на дзяцей з недабранадзейных сем’яў
На пасяджэнні Шклоўскага райвыканкама яго былы старшыня, а цяпер памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці адзначыў, што ў сваёй штодзённай працы супрацоўнікі зацікаўленых раённых службаў “дапускаюць фармалізм, а часам і абыякавасць і не даходзяць да кожнага пэўнага дзіцяці, якому патрэбна дапамога і ўвага. Не на належным узроўні пастаўлена ў раёне і прафілактычная праца з гора-бацькамі”. А так быць не павінна, асабліва на Шклоўшчыне, - падкрэсліў Генадзь Лаўранкоў.
02.04.2011 Праваабаронца раіць патрабаваць кампенсацыі за маральную шкоду ад вінаватых у адмене канцэртаў
У Маладэчне па мясцоваму радыё абвесцілі, што канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой”, які мусіў адбыцца 5 красавіка, адменены, як і па ўсёй Беларусі. Па неафіцыйных звестках, амаль усе квіткі былі загадзя прададзеныя. У самім Палацы культуры, дзе гурт павінен быў выступаць, чамусьці колькасць праданых квіткоў паведаміць адмовіліся.
02.04.2011 У Оршы замініравалі помнік Леніну?
У апошні сакавіцкі дзень жыхары Оршы маглі назіраць незвычайную карціну - Цэнтральная плошча горада была ачэпленая міліцыяй і на яе тэрыторыю нікога не прапускалі. Як стала вядома, у той дзень ля падножжа помніка Леніну на плошчы быў знойдзены муляж выбуховага прыстасавання.
02.04.2011 У сям'і Аляксандра Класкоўскага могуць забраць жытло
З той прычыны, што галоўны наймальнік кватэры ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.
23.03.2011 Суддзя Уладзіслаў Шыкароў трэці раз штрафуе Хамайду на мільён рублёў
Усе тры мільённыя штрафы накладзены на віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду ў сакавіку гэтага года. Суддзя Уладзіслаў Шыкароў раз ад разу вінаваціць спадара Хамайду ў арганізацыі несанкцыянаваных пікетаў з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга.
09.03.2011 Удзельніка Плошчы адлічылі з універсітэта
Алеся Лукашова адлічылі з 2 курса фізфака БДУ. Фармальная прычына — няздача сесіі. Алесь працаваў у камандзе Уладзіміра Някляева. Ён і з экс-кандыдатам у прэзідэнты ішоў у адной калоне на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня. Быў сведкам збіцця Някляева і наступных падзей.










