Навіны на тэму: грамадства
19.09.2011 Затрымалі за нацыянальныя сімвалы
У дваццатую гадавіну абвяшчэньня “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі ў Менску затрыманы маладафронтаўцы Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак.
19.09.2011 Справа аб тэрарызме: працяг суду ў 11 гадзін
Сёньня ў Менскім Доме правасуддзя працягнецца суд па справе аб тэракце.
16.09.2011 Дапамога дзецям – наш абавязак
Валантэры дабрачыннай ініцыятывы зьвяртаюцца да ўсіх грамадзянаў з просьбай дапамагчы дзеткам-сіротам, якія жывуць у дзіцячым доме. У дзіцячым доме, куды будуць перададзеныя сабраныя рэчы і грашовыя сродкі, практычна няма спартовага інвентару. У дзяцей няма ні спартовай вопраткі, ні спартовага абутку. Збор вядзецца да 22 верасьня.
15.09.2011 Страйк на заводзе зборнага жалезабэтону ў Сьветлагорску
15 верасня на заводзе зборнага жалезабэтону № 11 АТТ «Сьветлагорскі домабудаўнічы камбінат» адбыўся стыхійны страйк. Як паведаміў адзін з працаўнікоў заводу, з раніцы адмаўляліся прыступаць да працы рабочыя каркасна-панэльнага цэху. Яны патрабавалі забясьпечыць іх працай, падвысіць заробкі й выплаціць грошы за жнівень.
15.09.2011 Суд над абвінавачанымі ў тэракце ў мінскім метро праходзіць як паказальны
Працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым пачаўся ў мінскім Доме правасуддзя аб 11-й. Працэс адкрыты.
09.09.2011 НЕЗАКОННА РУБЯЦЬ САЛІГОРСКІ ЛЕС!
Як стала вядома ад грамадзкіх актывістаў кампаніі "Абаронім лес", на выходных у Салігорску запланавана новая высечка кавалку лесу ў зялёным трохкутніку паміж вуліцамі Заслонава і Казлова.
07.09.2011 Адміністрацыя калёніі хавае няшчасны выпадак са Статкевічам
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч падчас працы на лесапілцы атрымаў траўму рукі і цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі.
06.09.2011 Адхілены ад працэсу прадстаўнік дапамог маці ахвяры выбуху на “Пінскдрэве” выйграць справу
Праваабаронца Уладзімір Малей ня быў дапушчаны на судовы працэс у якасьці прадстаўніка маці загінулага падчас аварыі на “Пінскдрэве” Яўгена Рапуты. Тым не меньш, справа была вырашаная на карысьць Людмілы Рапуты. Прадпрыемства выплаціць ёй кампенсацыю ў памеры 30 мільёнаў рублёў.
01.09.2011 Міліцыянты не далі ліцэістам правесці традыцыёную лінейку
Міліцыя перашкодзіла правесці традыцыйную лінейку вучняў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ў Мінску. Імпрэза кожны год адбываецца каля былога будынку ліцэю, дзе зараз месціцца суд Цэнтральнага раёну.
31.08.2011 Працэс па справе аб тэракце ў метро пачнецца 15 верасня
Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу аб выбуху ў мінскім метро 15 верасня. Судовае разбіральніцтва будзе праходзіць на адкрытым судовым пасяджэнні, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.
26.08.2011 Актывістка КХП-БНФ разгарнула бел-чырвоны сьцяг ля Дому ўраду
У Менску ля Дому ўраду затрымалі актывістку КХП-БНФ Ніну Багінскую. Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Зінаіда Міхнюк зь Берасьця.
17.08.2011 Змітра Бандарэнку сёння адпраўляюць са шпіталя ў турму
Медыкі настойваюць, што палітвязню неабходная рэабілітацыя як мінімум паўгода.
29.07.2011 Экскурсія "Беларуская Вільня"
29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , што арганізавана на базе Дома правоў чалавека, адбудуцца экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк - вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй. Экскурсіі бясплатныя, узяць удзел у іх можа кожны ахвотны.
26.07.2011 Бандарэнка на аперацыйным стале
У 5-й лякарні сёння аперуюць палітвязня Зміцера Бандарэнку. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.
26.07.2011 Жалобная акцыя ля амбасады Нарвегіі ў Вільні
Беларускія праваабаронцы і навучэнцы Летняй школы па правах чалавека сабраліся 25 ліпеня ля амбасады Нарвегіі ў Вільні, каб выказаць свае спачуванні у сувязі з двума тэрактамі, што адбыліся ў Осла 22 ліпеня і забралі жыцці 98 чалавек.










