Навіны на тэму: грамадства

Жыхары Брэста дамагаюцца ад уладаў вырашэння транспартных праблем

24.10.2011 Жыхары Брэста дамагаюцца ад уладаў вырашэння транспартных праблем

Тры тысячы подпісаў за паляпшэнне ўмоў веласіпеднага руху і вырашэнне транспартных праблем перададзены ў Брэсцкі гарвыканкам актывістамі грамадскай кампаніі “За вела-Брэст”. Адказ з гарвыканкаму трэба чакаць прыблізна праз месяц.

Лесапарк Салігорску будуць высякаць пад футбольныя палі

21.10.2011 Лесапарк Салігорску будуць высякаць пад футбольныя палі

Мясцовыя ўлады не пакідаюць спробаў знічшчыць салігорскую лесапаркавую зону. Гэтым разам замест некалькіх гектараў катэгарыйнага лесапарку чыноўнікам прыйшла ідэя зрабіць футбольныя палі. Канфлікт мясцовых жыхароў з гарадскімі ўладамі пачаўся яшчэ ў лістападзе 2010 году.

Бялыніцкі раён: Узровень падлеткавай злачыннасці няўхільна расце

14.10.2011 Бялыніцкі раён: Узровень падлеткавай злачыннасці няўхільна расце

На тэрыторыі Бялыніцкага раёна назіраецца стабільны рост злачыннасці сярод непаўнагадовых. За восем месяцаў 2011 года зарэгістравана сем выпадкаў злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі, што ў 3,5 разы перавышае аналагічны мінулагодні паказчык.

Магілёўскія дэпутаты не маюць паўнамоцтваў, каб зрабіць бясплатны праезд студэнтам

13.10.2011 Магілёўскія дэпутаты не маюць паўнамоцтваў, каб зрабіць бясплатны праезд студэнтам

Такі адказ атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду”! Аляксей Паўлоўскі за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Шардыкі. Аляксей Паўлоўскі ініцыяваў збор подпісаў за ўвядзенне бяспланага праезда магілёўскім студэнтам у грамадскім транспарце горада. На яго думку, магілёўскія студэнты з мінскімі пастаўлены ў няроўныя ўмовы.

На Шклоўшчыне павялічваецца колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы

12.10.2011 На Шклоўшчыне павялічваецца колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы

Павялічылася ў Шклоўскім раёне і колькасць асобаў, якія абавязаны вяртаць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне ўласных дзяцей. Калі на 1 сакавіка такіх бацькоў у раёне налічвалася 122 чалавекі, то зараз іх колькасць падрасла да 128. Памер іх заробкаў не дазваляе цалкам выплочваць сродкі, выдаткаваныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, які знаходзяцца на дзярзабеспячэнні.

Новы рэктар ФПБэшнага ўніверсітэта пачаў працу з ідэалагічных чыстак

12.10.2011 Новы рэктар ФПБэшнага ўніверсітэта пачаў працу з ідэалагічных чыстак

Студэнт 4-га курса 7-га семестра беларускага Міжнароднага універсітэта МІПСА Валянцін Фядзюк быў адлічаны з ліку студэнтаў за ўдзел у адной з “маўклівых” акцый у Салігорску. Адпаведны загад быў падпісаны 7-га кастрычніка новым рэктарам навучальнай установы Станіславам Князевым.

“Вясна” перадала ноўтбук у беларускамоўны клас магілёўскай школы

12.10.2011 “Вясна” перадала ноўтбук у беларускамоўны клас магілёўскай школы

Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў адзін з ноўтбукаў, які раней быў канфіскаваны пры ператрусе на офісе арганізацыі, у беларускамоўны клас адной з магілёўскіх школ. У класе навучаюцца 3 дзяцей, якія распачалі нядаўна свой другі навучальны год.

Міліцыянты пагражаюць адміністратыўнай адказнасцю за флэшмоб у Віцебску

11.10.2011 Міліцыянты пагражаюць адміністратыўнай адказнасцю за флэшмоб у Віцебску

11 кастрычніка віцебская моладзь збіралася зладзіць флэшмоб “Радыяцыя 2.0”, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з пабудовай АЭС у Беларусі. Для каардынацыі ахвотных была створана адмысловая падзея “Вконтакте”, і да адной з яе ўдзельніц напярэдадні вечарам з’явіліся міліцыянты.

Адбыўся марафонскі забег Уладзіміра Малея ў абарону Алеся Бяляцкага

10.10.2011 Адбыўся марафонскі забег Уладзіміра Малея ў абарону Алеся Бяляцкага

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей прыняў удзел у 28-ым Міжнародным марафонскім забегу на 10 кіламетраў падчас “Дажынак” у Маларыце 8 кастрычніка. За мерапрыемтсвам сачыла шмат міліцыі, вялася відэаздымка.

Дактаранта Гданьскага ўніверсітэта хочуць забраць у беларускае войска

10.10.2011 Дактаранта Гданьскага ўніверсітэта хочуць забраць у беларускае войска

Грамадскаму актывісту з горада Шклова Магілёўскай вобласці Андрэю Кастусёву прыйшлі ўжо два пазовы з мясцовага ваенкамата з запрашэннем з’явіцца ў гэтую ўстанову. Між тым Андрэй меў законную адтэрміноўку ад прызыву ў беларускае войска да канца кастрычніка гэтага года, бо ў межах праграмы Каліноўскага праходзіў навучанне ў Гданьскім універсітэце ў Польшчы.

Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

06.10.2011 Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

Гарадскія ўлады вымушаны былі прызнаць паспешлівасць свайго рашэння (ужо 28 верасня з'явілася інфармацыя, што скарэктаваны генплан узгоднены ва ўсіх установах на мясцовым узроўні і па ім адбыліся “грамадскія слуханні”) і 5 кастрычніка абвесцілі, што грамадскае абмеркаванне будзе працягнута да канца гэтага месяца.

Рабочыя “Магілёўхімвалакно” баяцца падпісвацца за ініцыятывы “Гавары праўду!”

06.10.2011 Рабочыя “Магілёўхімвалакно” баяцца падпісвацца за ініцыятывы “Гавары праўду!”

“Падчас збору подпісаў пад ініцыятывай за зніжэнне цэнаў у крамах на 20% на прыпынках каля ААТ ”Магілёўхімвалакно” я сутыкнуўся з праблемай – рабочыя прадпрыемства спрэс адмаўляліся ставіць свае подпісы, хаця на словах падтрымлівалі маю ініцыятыву”, - гаворыць актывіст кампаніі Аляскей Паўлоўскі.

Магілёўскі праваабаронца скептычна разглядае падрыхтоўку ўладаў да адбудовы Іосіфаўскага сабора

06.10.2011 Магілёўскі праваабаронца скептычна разглядае падрыхтоўку ўладаў да адбудовы Іосіфаўскага сабора

Уладзімір Краўчанка лічыць, што ўжо на этапе падрыхтоўкі вымалёўваюцца карупцыйныя схемы па адмыванні грашовых сродкаў. "Лічу, што чыноўнікі наўмысна паўключалі артыкулы выдаткаў на пошукі чарцяжоў сабора і падобных будынкаў. Гэта выдаткі звязаныя з камандзіроўкамі і г.д., без якіх можна абысціся. Дастаткова з’ездзіць у Менск”.

Баранавічы: большасць жыхароў горада не ведаюць пра Народны сход

05.10.2011 Баранавічы: большасць жыхароў горада не ведаюць пра Народны сход

5 кастрычніка Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне жыхароў горада пра ініцыятыву правядзення 8 кастрычніка Народнага сходу. Вынікі паказалі, што большасць апытаных жыхароў Баранавічаў нічога не чулі пра сход.

Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

05.10.2011 Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

У Магілёве колькасць амапаўцаў плануюць павялічыць на 150 чалавек.У абласным цэнтры базуецца батальён АМАПу, у якім на 2010 год было каля 200 чалавек. Пасля папаўнення навабранцамі падраздзяленне павялічыцца амаль удвая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства