Навіны на тэму: грамадства
25.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
На Каардынацыйную раду заведзеная крымінальная справа за "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы", а на дзясяткі ўдзельнікаў акцый пратэсту — за масавыя беспарадкі. Ці слушныя такія артыкулы КК? і што варта ведаць у часе мірных акцый?
23.08.2020 Сваякі не могуць высветліць лёс блізкіх, якія не выходзяць на сувязь пасля 18 жніўня
На тэлефон Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваюць паступаць паведамленні аб тым, што людзі не могуць адшукаць сваіх родных і блізкіх, тэлефоны якіх раптоўна перастаюць адказваць. Пра некаторых вядома, што іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, аднак месцазнаходжанне высветліць немагчыма.
22.08.2020 Пракуратура адмаўляецца паведамляць інфармацыю аб раненнях і смерцях на мірных акцыях пратэсту
Юрыст «Вясны» Павал Сапелка атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Мінска наконт непрапарцыйнага прымянення фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманым ўдзельнікам мірных акцый пратэсту. З адказу пракуратуры вынікае, што ведамства не гатова браць на сябе адказнасць за расследаванне названых фактаў.
21.08.2020 Алесь Бяляцкі: “Можна пасадзіць усю Раду, але ці вырашыць гэта пытанне агульнапалітычнага крызісу?”
20 жніўня стала вядома, што Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады, створанай для забеспячэння трансферу ўлады, па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які ўвайшоў у склад Рады, падзяліўся меркаваннем, як гэтая справа будзе разгортвацца і якім чынам паўплыве на дзейнасць Рады.
20.08.2020 Дацкі інстытут арганізуе трэнінгі для валанцёраў, якія працуюць з ахвярамі катаванняў у Беларусі
Дацкі інстытут супраць катаванняў у супрацоўніцтве з рэабілітацыйным цэнтрам Фарпост і пры садзейнічанні Праваабарончага цэнтра "Вясна" арганізуе трэнінгі для валанцёраў.
19.08.2020 У Віталя Шклярава з'явіўся "хросны" бацька
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую арганізавала швейцарска-нямецкае праваабарончае НДА “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Віталя Шклярава.
17.08.2020 Алесь Бяляцкі: Праваабаронцы падтрымліваюць беларускіх працаўнікоў
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі выступіў з прамовай каля будынку Белтэлерадыёкампаніі, дзе страйкуюць супрацоўнікі БТ і пратэстуюць беларусы.
17.08.2020 Алексіевіч, Бяляцкі, Цэнцер... Хто ўвайшоў у першы спіс Каардынацыйнай рады
Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнта Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова апублікавала спіс першых беларусаў, уключаных у склад Каардынацыйнага савета для забеспячэння трансферу ўлады.
16.08.2020 Развітанне з загінулым дэманстрантам на "Пушкінскай". Фотарэпартаж
У Мінску 15 жніўня на станцыі метро «Пушкінская» развіталіся з загінулым дэманстрантам Аляксандрам Таркоўскім на акцыі пратэсту 10 жніўня.
15.08.2020 Алег Гулак пра сустрэчу ў Парламенце: Мы данеслі пазіцыю праваабаронцаў
Сустрэча парламентарыяў з прадстаўнікамі праваабарончых беларускіх арганізацый адбылася ў Палаце прадстаўнікоў 14 жніўня.
13.08.2020 Сваякі просяць медычнай дапамогі для хворых і збітых, якіх утрымліваюць на Акрэсціна!
Праваабаронцам становяцца вядомыя новыя факты неаказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушалінікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску.
13.08.2020 Вярхоўны камісар ААН асудзіла гвалтоўныя меры Беларусі ў адказ на пратэсты пасля выбараў
У сераду, 12 жніўня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет асудзіла гвалтоўныя меры ўладаў Беларусі ў адказ на акцыі мірных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, і заклікала да таго, каб улады прыслухаліся да незадаволенасці народа.
11.08.2020 Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.
11.08.2020 МТС блакуе тэлефон праваабаронцаў?
Напярэдадні заканчэння прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, прадбачыўшы магчымую вялікую колькасць зваротаў ў грамадскую прыёмную ПЦ “Вясна”, сябра Рады арганізацыі, праваабронца Валянцін Стэфановіч зарэгістраваў на сваё імя абаненцкі нумар у аператара МТС.
10.08.2020 На акцыі пратэсту ў Мінску загінуў адзін з удзельнікаў
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ноччу з 9 на 10 жніўня ў Мінску.










