Навіны на тэму: грамадства

За гендэрнае раўнапраўе

21.11.2011 За гендэрнае раўнапраўе

Менавіта так на днях выказаліся ўдзельнікі круглага стала па гендэрнаму раўнапраўю з Аршанскага рэгіёну, арганізатарам якога выступіла кампанія «Наш дом».

Аршанскі выканкам «палепшыў якасць вады» у неіснуючай вёсцы

14.11.2011 Аршанскі выканкам «палепшыў якасць вады» у неіснуючай вёсцы

У адказе Аршанскага гарвыканкама гаворыцца, што «для паляпшэння якасці падаваемай вады насельніцтву былі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю наступныя аб'екты: будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў в. Бабанічы Аршанскага раёна, 2006 год». На паперы ўсё выглядае проста выдатна. Але ёсць адна маленькая загвоздка. У Аршанскім раёне вёскі Бабанічы ... няма.

Жыхары Брэста змагаюцца за свае лецішчы

14.11.2011 Жыхары Брэста змагаюцца за свае лецішчы

Прадстаўнікі пяці садоўніцкіх таварыстваў, што месцяцца на ўскрайку Брэста, правялі агульны сход, мэта якога - абраць шляхі барацьбы за захаванне сваіх зямельных участкаў і пабудоў. Непрыдатная зямля пад лечішчы была раздадзена жыхарам горада ў згаданым раёне яшчэ 40 гадоў таму.

08.11.2011 Віцебскія інваліды скардзяцца на парушэнне іх правоў

Абласной арганізацыі “Беларускага таварыства інвалідаў” прапанвалі знайсці ўласныя сродкі для рэалізацыі сваіх пажаданняў.

Рэгіянальныя газеты ўзяліся за палітуцекачоў

08.11.2011 Рэгіянальныя газеты ўзяліся за палітуцекачоў

“Лідская газета” і смаргонскі “Светлы шлях”раптам узгадалі пра палітычнага ўцекача Рамана Кудаша ў артыкуле “Марыянетка ў чужых руках альбо пра тое як не патрапіць у пастку расстаўленаю “дабразычліўцамі”.

Брэсцкія ўлады паабяцалі вырашыць праблемы веласіпеднага руху… у 2015 годзе

04.11.2011 Брэсцкія ўлады паабяцалі вырашыць праблемы веласіпеднага руху… у 2015 годзе

Пасля таго, як у гарвыканкам былі перададзены тры тысячы подпісаў жыхароў Брэста з патрабаваннем заняцца вырашэннем транспартных праблемаў (у тым ліку зрабіць спрыяльныя ўмовы для развіцця веласіпеднага руху), мясцовыя улады арганізавалі нараду, на якой разглядаліся прапановы актывістаў кампаніі “За вела-Брэст”.

Беларускія грамадскія дзеячы перасцерагаюць ад пераўтварэння Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” ў яшчэ адзін палітычны суб’ект

01.11.2011 Беларускія грамадскія дзеячы перасцерагаюць ад пераўтварэння Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” ў яшчэ адзін палітычны суб’ект

Лідэры вядомых беларускіх грамадскіх арганіцыяў звярнуліся да арганізацыяў-удзельніц Нацыянальнай платформы ФГС УП у падтрымку тых каштоўнасцяў і мэтаў, якія былі пакладзеныя ў “Мемарандум аб супрацоўніцтве” дзеля таго, каб пазбегнуць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы.

Рок за правы чалавека: “Канцэрт для Бангладэш”

31.10.2011 Рок за правы чалавека: “Канцэрт для Бангладэш”

Выпуск пра першы дабрачынны канцэрту ў гісторыі рок-музыкі - “Канцэрт для Бангладэш”, арганізаваны ў 1971-ым годзе сола-гітарыстам The Beatles Джорджам Харысанам і яго сябрам, вядомейшым індыйскім музыкам Раві Шанкарам. Яны збіралі сродкі на дапамогу пацярпелым ад разбуральнага цыклону “Бхола” і Вайны за незалежнасць Бангладэш.

“Рок за правы чалавека”: праваабаронцы – пра музыкаў

31.10.2011 “Рок за правы чалавека”: праваабаронцы – пра музыкаў

Праграма пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights, скіроўваючы сваё грамадзянскае эга на абарону людзей, якія маюць у гэтым вялікую патрэбу. Праграма пра тое, як з дапамогай музыкаў і іх творчасці вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Аршанцы патрабуюць захавання прыродаахоўных законаў

31.10.2011 Аршанцы патрабуюць захавання прыродаахоўных законаў

Жыхары мікрараёна «Задняпроўе-2» пачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва аўтастаянкі насупраць дома № 3 па вуліцы Флёрава. Яно было пачата бягучым летам на абрывістым беразе рэчкі Куцеенка.

Павел Левінаў праз суд дамогся добраўпарадкавання ў двары

28.10.2011 Павел Левінаў праз суд дамогся добраўпарадкавання ў двары

Па сутнасці, вырашэннем гэткага пытання павінны былі б займацца гарадскія дэпутаты. Але добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі каля дома 43-1 па Маскоўскім праспекце сталася такой даўняй праблемай для ЖРЭТ Першамайскага раёну, што займацца ёй давялося віцебскаму праваабаронцу.

На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога не робяць

27.10.2011 На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога не робяць

Да такой высновы прыйшоў памочнік Прэзідэнта, галоўны інпектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч. Ён прыязжаў на прыём грамадзянаў, і людзі распавялі яму пра свае марныя звароты ў міліцыю.

"Прайду па Паравознай, збочу на Цеплавозную ..." У Оршы з'явяцца новыя вуліцы

26.10.2011 "Прайду па Паравознай, збочу на Цеплавозную ..." У Оршы з'явяцца новыя вуліцы

Дэпутаты Аршанскага гарсавета прынялі на днях рашэнне № 99 "Аб назве вуліц у Оршы". У адпаведнасці з дакументам у горадзе на Дняпры з'явяцца вуліцы Паравозная, Цеплавозная, Электравозная. Гэта не жарт. Тэкст рашэння апублікаваны ў дзяржаўнай "Аршанскай газеце".

Вешаць сцягі дагары нагамі можна. А фатаграфаваць гэта – не?

26.10.2011 Вешаць сцягі дагары нагамі можна. А фатаграфаваць гэта – не?

На будынку раённай пракуратуры ў Глыбокім дзяржаўны сцяг павесілі дагары нагамі. Пару тыдняў таму такім самым чынам вывешаны сцяг лунаў над райвыканкамам. Што цікава: калі незалежны журналіст Зміцер Лупач захацеў сфатаграфаваць гэткую з’яву, то міліцыянт-ахоўнік, выскачыўшы з будынка, заявіў, што “здымаць дзяржаўныя аб’екты забаронена”.

У Магілёўскай вобласці за кожным “цяжкім” падлеткам замацаваны сябра БРСМ

25.10.2011 У Магілёўскай вобласці за кожным “цяжкім” падлеткам замацаваны сябра БРСМ

У Магілёўскай вобласці за кожным падлеткам, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, замацоўваюцца здатныя паўплываць на яго паводзіны члены ГА “БРСМ”. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Петрусевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства