Навіны на тэму: грамадства
05.12.2011 Добруш: ідэолагі і журналісты дамовіліся пра плённае супрацоўніцтва
Галоўны ідэолаг Добруша патлумачыў, што «ў ідэолагаў было шмат пытанняў да калектываў газет», і таму «самі журналісты прыехалі да нас, каб абмеркаваць праблемы без пасрэднікаў». Нягледзячы на «мяккую крытыку», «скончылася сустрэча на аптымістычнай ноце».
05.12.2011 Мазырскі суд выконвае "выхаваўчую і прафілактычную ролю"
Напэўна, маючы на ўвазе выхаваўчую і прафілактычную ролю, Мазырскі суд прызнаў у жніўні вінаватым Міхаіла Караткевіча ў парушэнні артыкулу 23.34 КаАП. Цікава, што "масавае мерапрыемства" малады чалавек "праводзіў" у сацыяльнай сетцы. Напэўна, менавіта з выхаваўчай мэтай раённы суд шматразова адмаўляў правабааронцу Уладзіміру Целяпуну ў правядзенні пікетаў.
03.12.2011 Алег Арлоў: Грамадства павінна прачнуцца
Візіты вядомага расійскага праваабаронца ў Мінск цягам апошняга месяца звязаныя з судовым працэсам па справе старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага. Па збегу абставінаў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Мемарыял» на цяперашні момант таксама з’яўляецца ўдзельнікам судовага працэсу па справе «Рамзан Кадыраў супраць Алега Арлова», у якой прэзідэнт Чачні абвінавачвае праваабаронцу ў паклёпе. Гутарку пра гэта і шмат што іншае з праваабаронцам Алегам Арловым апублікаваў “Новы час”.
02.12.2011 Па кампенсацыю за арэнду жытла ў Баранавічах звярнуліся толькі тры студэнты
Агулам жа ў горадзе на кватэрах жывуць каля 800 студэнтаў.
02.12.2011 За скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта магілёўскага аспіранта выжываюць з аспірантуры
Паступаючы ў аспірантуру Інстытута Фізіалогіі НАН Беларусі, магілёвец Аляксей Паўлоўскі не падазраваў, што можа аказацца ў сітуацыі, калі за законнае патрабаванне ложка-месца ў інтэрнаце яго могуць адлічыць з вучобы.
01.12.2011 Прыёмамі запалохвання карыстаюцца і начальнікі ЖЭСаў
У Слоніме пісьменнік Аляксей Якімовіч звярнуўся ў раённую пракуратуру з заявай на мясцовы ЖЭС. Начальнік аварыйнай службы прадпрымства пагражаў, што мужчыну за “неабгрунтаваны” выклік аварыйнай службы забяруць, як “некаторых з плошчы ў Мінску”.
01.12.2011 Улады спрабуюць запэўніць, што насельніцтва давярае судам
Такія звесткі прыводзіць у газеце “Магілёўскія ведамасці” №137 ад 29 лістапада 2011 года начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аляксандр Маймусаў. Паводле яго, судовая сістэма ў Беларусі мае яшчэ патэнцыял для ўдасканальвання.
30.11.2011 Леанід Мархотка: Салігорская ўлада банальна баіцца гараджанаў
Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Салігорскім рэгіёне распавядае прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту ў рэгіёне Леанід Мархотка.
30.11.2011 Адміністрацыя “Нёману” гне сваю лінію
Актыўнасць грамадскіх актывістаў і жыхароў гораду Бярозаўка, што ў Лідскім раёне, у справе змагання за экалагічную чысціню гораду прымусіла адміністрацыю мясцовага шклозаводу “Нёман” даваць пісьмовыя тлумачэнні наконт запаланаванай шкоднай вытворчасці шкловаты.
29.11.2011 Сумесная заява арганізацый Беларусі і Расіі супраць пабудовы Астравецкай АЭС
Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Беларусі і Расіі зрабілі адкрытую заяву супраць пабудовы Астравецкай атамнай электрастанцыі. Заяўнікі сцвярджаюць, што пагадненні паміж урадамі Расіі і Беларусі не адпавядаюць інтарэсам грамадзян абедзвюх краін.
28.11.2011 Баранавічы: глыбока дыхаць ля гарвыканкама таксама забараняецца
Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса з просьбай падыхаць дзве гадзіны ў цэнтры горада. Гэта стала вядома з ліста за подпісам кіраўніка справамі гарвыканкама Мікалая Хітрыка, якое атрымаў заяўнік.
28.11.2011 За права быць беларусам у сваёй краіне
Беларускамоўныя беларусы вырашылі ініцыяваць скліканне кангрэса ў сувязі з дыскрымінацыяй беларускамоўных беларусаў у роднай краіне, грубага парушэння з боку ўладаў шэрагу артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, знявагай нацыянальнай годнасці беларусаў і права карыстацца роднай мовай.
24.11.2011 Брэсцкія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў у рамках акцыі "За чыстае паветра»
Пікеты планаваліся на 25, 26 і 27 лістапада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці горада да праблемы смуроду. Выклікае здзіўленне той факт, што у лісце пра забарону пікетаў улады узгадваюць пра зусім іншыя тэрміны правядзення акцыі і ў зусім іншых месцах.
23.11.2011 Настаўнікаў у Оршы абавязалі выбіваць пазыкі па ЖКГ
На днях настаўнікі аршанскіх школ атрымалі ўказанне наведаць кватэры вучняў, бацькі якіх маюць пазыкі за квартплату, і паспрабаваць пераканаць іх пагасіць доўг. Як высветлілася, аршанскія камунальнікі перадалі ў гарадскі аддзел адукацыі спісы даўжнікоў, а той разаслаў іх па школах.
22.11.2011 Фокусы ад "Аршанскай газеты"
Дзяржаўныя СМІ да такой ступені маніпулююць падачай інфармацыі, што часам сэнс скажаецца да супрацьлеглага. У апошнім нумары «Аршанская газета» змясціла матэрыял пад загалоўкам «Растуць дамы». Аўтар адразу дзівіць чытача размахам будаўніцтва. А бліжэй да канца артыкула як бы няўзнак паведамляецца, што гадавое заданне выканана на 39,8%.










