Навіны на тэму: грамадства

Бабруйчане віншуюць палітвязняў з надыходзячымі святамі

13.12.2011 Бабруйчане віншуюць палітвязняў з надыходзячымі святамі

Дэмакратычныя актывісты горада Бабруйска 12 снежня накіравалі ўсім беларускім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі - Раством і Новым годам. Правядзенне акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў у горадзе ініцыявалі бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!”.

У Горках хочуць знесці дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

13.12.2011 У Горках хочуць знесці дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

Будынак нібыта замінае праекту ўпарадкавання берагавой лініі Ніжняга возера да “Дажынак” 2012 года.

Гомельскія грамадскія актывісты шукаюць сведак сталінскіх рэпрэсій

13.12.2011 Гомельскія грамадскія актывісты шукаюць сведак сталінскіх рэпрэсій

Аб планах па стварэнню фільма актывісты гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» заявілі летам 2011 года. Дакументальны фільм ствараецца пад рабочай назвай «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён». Па заявах стваральнікаў стужкі, ў аснову фільма будуць пакладзены погляды простых людзей на сапраўдную лінію Сталіна.

13.12.2011 За патрабаваньне месца ў інтэрнаце адлічылі асьпіранта Нацыянальнай акадэміі навук

Асьпіранта інстытута фізіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук магілёўца Аляксея Паўлоўскага адлічылі з асьпірантуры.

12.12.2011 У Беларусі стартавала кампанія у падтрымку незалежнай музычнай культуры “Рок-салідарнасць”

10 снежня, у міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у Беларусі стартавала грамадзкая кампанія “Рок-салідарнасць”, ініцыяваная Фан-клубам беларускай музыкі, аматарамі айчыннага року і актывістамі недзяржауных арганізацый.

Ігар Случак прапануе чыноўнікам зрабіць беларускую мову дамінуючай ва ўстановах

12.12.2011 Ігар Случак прапануе чыноўнікам зрабіць беларускую мову дамінуючай ва ўстановах

Жыхар Гомеля, ініцыятар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» зноў звярнуўся з персанальнымі зваротамі да ўсіх старшынь раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай больш шырока ўжываць беларускую мову ў справаводстве ва ўстановах і арганізацыях.

Слонімцы змагаюцца супраць высечкі маладога лесу

12.12.2011 Слонімцы змагаюцца супраць высечкі маладога лесу

Слонімцы атрымалі пісьмовыя адказы з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, з Камітэту дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, са Слонімскага райвыканкама на калектыўныя лісты і звароты ў гэтыя інстанцыі. Прычынай такіх лістоў і зваротаў стала рашэнне Гродзенскага аблвыканкама аб высечцы лесу ў мікрараёне Альбярцін.

Больш за тыдзень гомельскія донары не маглі атрымаць грошы за здадзеную кроў

09.12.2011 Больш за тыдзень гомельскія донары не маглі атрымаць грошы за здадзеную кроў

Донараў зараз менш не стала, а наадварот – у сувязі з эканамічнымі праблемамі ўсе больш людзей жадаюць палепшыць сваё матэрыяльнае становішча праз здачу крыві. Але людзі, якія цягам апошняга тыдню наведвалі станцыю пералівання крыві, часам не згаджаліся здаваць кроў ці плазму, пачуўшы, што грошай няма, ці «будуць заўтра, ці паслязаўтра».

У Салігорску быць Дзедам Марозам можна толькі з дазволу ідэалагічнага аддзелу

09.12.2011 У Салігорску быць Дзедам Марозам можна толькі з дазволу ідэалагічнага аддзелу

Каб павіншаваць салігорскіх дзетак з Калядамі і Новым годам -- патрэбны адмысловы дазвол начальніка раённага аддзелу адукацыі, узгоднены з ідэалагічным кіраўніцтвам райвыканкаму. Аб гэтым мясцовым праваабаронцам паведмілі жыхары гораду, якія вырашылі правесці святочную дабрачыную акцыю.

Бялыніцкі БРСМ не спраўляецца з прафілактыкай падлеткавай злачыннасці

08.12.2011 Бялыніцкі БРСМ не спраўляецца з прафілактыкай падлеткавай злачыннасці

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ў 2011 годзе значна вырас узровень падлеткавай злачыннасці. Нагадаем, што ў Магілёўскай вобласці за кожным падлеткам, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, замацаваныя здатныя паўплываць на яго паводзіны члены ГА “БРСМ”.

Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю  гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”

06.12.2011 Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”

Свой зварот інвалід другой групы Валер Ганчарэнка накіраваў і да Аляксандра Лукашэнкі. У ім спадар Ганчарэнка разважае пра тое, што мае смяротную хваробу, і таму не шкадуе свайго жыцця і гатовы, каб яго расстралялі замест асуджаных за тэрарызм, бо не верыць у справядлівасць прысуду.

У Магілёве ў акцыі "Стоп-бензін" удзельнічаў адзін чалавек

06.12.2011 У Магілёве ў акцыі "Стоп-бензін" удзельнічаў адзін чалавек

ДАІ ўбачыла падазроную машыну, якая ехала з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, і прыпыніла яе каля плошчы Леніна. На машыне была налепка "Мы супраць узвышэння коштаў на паліва". Кіроўца быў аштрафаваны. На яго адразу было складзена тры пратаколы.

“Раёнкі” Гродзеншчыны рыхтуюць людзей да тэрытарыяльнай самаабароны

06.12.2011 “Раёнкі” Гродзеншчыны рыхтуюць людзей да тэрытарыяльнай самаабароны

5 снежня “Праца” (Зэльва) і “Свіслацкая газета” пачалі выконваць новы ідэалагічны загад - апублікавалі артыкул дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава "Территориальная оборона в системе национальной безопасности".

Гомельскі студэнт прапаноўвае суддзям абараніць беларускую мову

05.12.2011 Гомельскі студэнт прапаноўвае суддзям абараніць беларускую мову

Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак звярнуўся з персанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі з прапановай падтрымаць змены у закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што прадугледжваюць магчымасць роўнага ўжывання беларускай і рускай моваў у судовым справаводстве і іншых сферах сістэмы юстыцыі.

Не ўсё гладка і ў праўладных палякаў Беларусі

05.12.2011 Не ўсё гладка і ў праўладных палякаў Беларусі

Гэтым выкліканая сітуацыя, у якой апынулася Леанарда Рэўкоўская, кіраўніца слонімскага аддзялення Саюза палякаў на чале са Станіславам Сямашкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства