Навіны на тэму: грамадства
19.12.2011 Пытанні да ўлады з'явіліся на рэкламных стэндах Оршы
Калі вызваляць палітвязняў? Колькі засталося чакаць зарплаты ў 500 даляраў? Чаму нельга пляскаць у далоні? Калі спыніцца рост коштаў? Хто і навошта падарваў метро? Плакаты з гэтымі і іншымі пытаннямі да дзеючай улады з'явіліся на рэкламных стэндах Оршы 19 снежня - у гадавіну крывавага разгону мітынгу пратэсту ў Мінску.
19.12.2011 Грамадскія актывісты Баранавічаў напісалі лісты палітвязням
"Мінуў год з тых драматычных падзей, якія адбыліся 19 снежня 2010 года ў Мінску. Мы, безумоўна, хацелі не толькі маральна падтрымаць палітвязняў, але і выказалі надзею аб найхутчэйшым іх вызваленні, неабходнасці аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў краіны".
19.12.2011 Гамяльчук Ігар Случак прапануе дэпутатам змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў
Жыхар Гомеля, каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак прапаноўвае дэпутатам парламенту ўнесці змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў з мэтай абараніць беларускамоўнае насельніцтва.
16.12.2011 Магілёўскі абласны КДК хацеў замяць інцыдэнт з незаконным пранікненнем у кватэру Наталлі Шкадун
У якасці свайго апраўдання прадстаўнікі КДК пазначылі, што ім трэба было вельмі тэрмінова патрапіць у кватэру Наталлі Шкадун, каб скласці акт аб незакончаных будаўнічых працах. Дзеля гэтага яны пайшлі на парушэнне закона.
16.12.2011 Круглянскі раён “заваліў” працу па прафілактыцы правапарушэнняў
У Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці да гэтага часу не дасягнута скардынаванай працы суб’ектаў прафілактыкі і зацікаўленых арганізацый у пытаннях выканання Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”.
15.12.2011 Бабруйск: Скаргай лідэра СПБ займаецца міліцыя
Міхаіл Кавалькоў, лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску і старшыня прафсаюзнай суполкі на заводзе ТДіА: "Дырэктар Аляксандр Аграновіч абвінаваціў мяне на планёрцы ў вырабе ўлёткі, у якой утрымліваліся нейкія непрыемныя факты для кіраўніцтва завода".
15.12.2011 Брэст: дзяржаўная газета пра смяротнае пакаранне і Алеся Бяляцкага
Газета “Брестский вестник”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам, змясціла артыкул Валерыя Дзяркача “Три приговора”, дзе аўтар спрабуе прааналізаваць прысуды, што былі вынесеныя ў Беларусі па справах, якія мелі вялікі рэзананс.
15.12.2011 Баранавіцкі гарвыканкам не прызнае новаабранай Рады
Прадпрымальнікі кааператыўнага кірмашу горада Баранавічы 14 снежня наведалі гарадскі выканаўчы камітэт і сутрэліся з мэрам Віктарам Дзічкоўскім. Ужо шмат дзён яны дамагаюцца прызнання выбараў новай Рады Цэнтральнага кірмашу.
14.12.2011 Віншаванні палітвязням даслалі з Бялыніцкага раёна
Віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года, а таксама лісты са словамі падрымкі адаслалі па пошце ўсім беларускім палітвязням 14 снежня дэмакракратычныя актывісты з Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
14.12.2011 Першае траўматычнае здарэнне на пляцоўцы Астравецкай АЭС
Выявілася, што на пляцоўцы выкарыстоўваюцца дызельныя перасоўныя электрастанцыі, пры эксплуатацыі якіх парушаецца тэхніка бяспекі. 1 снежня на аб’екце працаваў стажор, жыхар Астраўца Алег Січынскі. Пры спробе рамантаваць трубавод радыятара ахалоджвання дызельнай электрастанцыі, яму адрэзала тры пальцы.
14.12.2011 У Брэсце прапануюць правесці мясцовы рэферэндум
З такой ініцыятывай выступілі грамадскія актывісты, якія жадаюць, каб рашэнні па пытаннях, што хвалююць многіх жыхароў, прымаліся з улікам інтарэсаў большасці насельніцтва.
14.12.2011 Грошы за пірожныя — на дзяржаўныя выданні
Кірмашы ў Дзятаўскай гімназіі сталі традыцыйнымі. І арганізоўваюць іх позняй вясной і ў канцы года — якраз тады, калі ідзе падпіска на рэспубліканскія выданні. Бо грошы ад выпечаных торцікаў дзеці аддаюць на… падпіску на дзяржаўныя газеты і часопісы.
13.12.2011 Бабруйскія дэмакраты склалі свае “чорныя спісы”
Дэмакратычныя актывісты Бабруйска просяць уключыць у спісы невыязных некалькі мясцовых супрацоўнікаў гарвыканкама, міліцыі і суда. То бок, тых людзей, якія на працягу бягучага года чынілі рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да іншадумцаў - пераследвалі, выносілі палітычна-матываваныя выракі.
13.12.2011 Аспіранта Аляксея Паўлоўскага адлічылі з Акадэміі навук за скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта?
Магілёвец цягам двух месяцаў змагаўся за ложка-месца ў інтэрнаце, якое яму гарантаваў інстытут фізіалогіі Нацыянальнай Акадэміі навук, аднак замест вырашэння праблемы з пражываннем застаўся без статуса аспіранта.
13.12.2011 “За чыстае паветра” – пададзена скарга
Брэсцкая актывістка Ганна Канюс падала ў аблвыканкам скаргу на забарону ўладамі горада пікету ў рамках акцыі “За чыстае паветра”. З дапамогай пікету планавалася прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы са смуродам ў Брэсце і выказаць пратэст у сувязі з бяздзейнасцю чыноўнікаў у гэтым пытанні.










