Навіны на тэму: грамадства

Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падтрымаў ягоны зямляк у Брусэлі

02.01.2012 Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падтрымаў ягоны зямляк у Брусэлі

Палітэмігрант з Віцебску Зміцер Піменаў, кіраўнік створанага ў Бельгіі Беларуска-еўрапейскага задзіночання, распачаў гладоўку салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка сам галадае ўжо 15-ты дзень, знаходзячыся ў віцебскім СІЗА.

У Слоніме з кранаў цячэ брудная вада (фота)

02.01.2012 У Слоніме з кранаў цячэ брудная вада (фота)

Некалькі дзён перад Новым годам і ў першыя дні 2012 года з кранаў жыхароў Слоніма цякла брудная вада. Гараджане гадзінамі прастойвалі ў чарзе па чыстую ваду каля крыніцы, якая працякае на праспекце Незалежнасці, а таксама ездзілі па ваду ў Жыровічы, Кракотку і ў іншыя вёскі, дзе цячэ крынічная вада.

Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраюцца мітынгаваць

27.12.2011 Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраюцца мітынгаваць

Арганізатар адзначыў, што у лістападзе 2011 года прадпрымальнікі абралі новую Раду, у склад якой не трапілі прадстаўнікі гарвыканкама і адміністрацыі рынку. Аднак гарвыканкам не прызнаў гэтыя выбары і разам з адміністрацый рынку правялі “правільныя” выбары і абралі новую Раду, у склад якой ужо не трапілі раней абраныя прадпрымальнікі.

Бабулі Васьковіча падарылі паўгадавую падпіску на “Нашу Ніву”

27.12.2011 Бабулі Васьковіча падарылі паўгадавую падпіску на “Нашу Ніву”

Бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” зрабілі калядны падарунак бабулі зняволенага Яўгена Васьковіча. На пасяджэнні каардынацыйнай Рады дэмакратычных арганізацый Бабруйска 26 снежня яны падаравалі Тамары Ўладзіміраўне кнігу паэта і былога палітвязня Ўладзіміра Някляева “Лісты да волі” і паўгадавую падпіску на газету “Наша Ніва”.

Касінец заклапаціўся ваеннымі помнікамі

26.12.2011 Касінец заклапаціўся ваеннымі помнікамі

Клопат аб захаванні помнікаў мінулага пахвальны, аднак незразумела, чаму спадар Касінец гэтак выбарча падыходзіць менавіта да захавання ваенных помнікаў. А праблема разбурэння шматлікіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебшчыны не знайшла водгуку ў яго словах. А яна вельмі актуальная.

Салігорцы зноў адстаялі лес

23.12.2011 Салігорцы зноў адстаялі лес

Аднак гарантый ад далейшых пасягальніцтваў чыноўнікаў на здаровы навакольны асяродак жыхары сталіцы шахцёраў пакуль не маюць.

У Гомелі час беларусізацыі не прыйшоў, лічыць чыноўнік

23.12.2011 У Гомелі час беларусізацыі не прыйшоў, лічыць чыноўнік

Начальнік аддзелу транспарту, камунікацый і экалогіі Гомельскага гарвыканкаму Вячаслаў Пятроў правёў «гарачую лінію» у рэдакцыі газеты «Савецкі раён». Сярод іншых пытанняў, датычных працы гарадскога транспарту, паступіла і прапанова ад ТБМ абвяшчаць прыпынкi ў тралейбусах па-беларуску, як гэта робіцца ў аўтобусах.

 Польскія НДА заступіліся за актывістак FEMEN

23.12.2011 Польскія НДА заступіліся за актывістак FEMEN

Польскія няўрадавыя арганізацыі, што ўваходзяць у рабочую групу па Беларусі пры групе Замежжа распаўсюдзілі заяву ў сувязі з выкраданьнем актывістаў ўкраінскай арганізацыі FEMEN, здзейсненым фунцыянерамі беларускага КДБ.

Тэрмінова патрэбна дапамога!

22.12.2011 Тэрмінова патрэбна дапамога!

У дзіцячае аддзяленне анкалагічнага цэнтра патрабуецца кроў 2-ой групы, рэзус-фактар - адмоўны. Дапамажыце ў распаўсюдзе гэтай інфармацыі! Маленькая 5-гадовая дзяўчынка памірае. Ёй трэба дажыць да аперацыі.

Тэлефон дзіцячага аддзялення анкацэнтра ў Бараўлянах: 60 17 45 .

У Брэсце распачалася кампанія “Права на будучыню”

22.12.2011 У Брэсце распачалася кампанія “Права на будучыню”

Новая ініцытыва прадуглеждвае два накірункі - папулярызацыю беларускай мовы і абарону правоў студэнтаў брэсцкіх вышэйшых навучальных установаў.

Старшыня Слонімскага выканкама баіцца сходаў каля храмаў, а святары прапануюць прыбраць помнікі Леніну

21.12.2011 Старшыня Слонімскага выканкама баіцца сходаў каля храмаў, а святары прапануюць прыбраць помнікі Леніну

20 снежня ў Слонімскім райвыканкаме прайшоў міжканфесійны «круглы стол» з удзелам кіраўнікоў выканкама, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій горада і раёна, а таксама начальніка аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Ігара Папова.

Абмеркаваныя пэрспектывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнёрства

21.12.2011 Абмеркаваныя пэрспектывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнёрства

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні.

Грамадзяне патрабуюць прыцягнуць да адказнасці Талачынскага сенатара Анюхоўскага

20.12.2011 Грамадзяне патрабуюць прыцягнуць да адказнасці Талачынскага сенатара Анюхоўскага

Жыхары Талачынскага раёна, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці ад Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Талачынскі кансервавы завод”, на днях забілі трывогу. Адходы, якія застаюцца пасля перапрацоўкі бульбы ў крухмальным цэху прадпрыемства, замест адстойніка былі злітыя проста на зямлю.

Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

20.12.2011 Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

Пра правы чалавека ў Беларусі гавораць ужо шмат стагодзьдзяў. Але да сёньняшняга дня праблемы асабістай свабоды й вальнадумства застаюцца актуальнымі для беларусаў. У неспрыяльных, нават небясьпечных умовах беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць сваю дзейнасьць.

Жыхар Гомеля дзевяць месяцаў таму быў апраўданы судом, але застаецца ў спісах асобаў, якім забаронены выезд за мяжу

20.12.2011 Жыхар Гомеля дзевяць месяцаў таму быў апраўданы судом, але застаецца ў спісах асобаў, якім забаронены выезд за мяжу

20 снежня каля чатырох гадзін раніцы жыхар Гомеля Яўген Дзедушкін прыехаў на рэйсавым аўтобусе на беларуска-літоўскую мяжу. «Памежнікі кажуць, што мне забаронены выезд! На той падставе, што я нібыта знаходжуся пад крымінальнай адказнасцю. Я даводжу, што яшчэ вясной 2011 года мяне цалкам апраўдаў суд, але мне не дазваляюць перасекчы мяжу – маўляў, я у спісах, і кропка».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства