Навіны на тэму: грамадства

Баранавіцкія чыноўнікі вінавацяць прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве

10.01.2012 Баранавіцкія чыноўнікі вінавацяць прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве

Мікалай Чарнавус паведаміў, што з Баранавіцкага гарвыканкама ў пракуратуру быў накіраваны ліст, у якім сказана, што актывіст парушае заканадаўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”. Таксама Мікалая Чарнавуса вінавацяць у абразе мясцовай улады.

Бабруйск рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі

09.01.2012 Бабруйск рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі

Некаторыя бабруйчане выказваюць шкадаванне, што маршрут Лукашэнкі не пралягае ў занядбаных раёнах горада, з разбітымі дарогамі і неахайнымі будынкамі. Яны мяркуюць, што гэта бадай адзіная магчымасць, каб гарадскія ўлады звярнулі увагу на іх патрэбы без напісання скаргаў і просьбаў дапамагчы.

Жыхары Горак сабралі ўжо каля 100 подпісаў за захаванне дома, у якім жыў Максім Гарэцкі

09.01.2012 Жыхары Горак сабралі ўжо каля 100 подпісаў за захаванне дома, у якім жыў Максім Гарэцкі

Дом, у якім у 1926-1928 гадах жыў у Горках класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, плануецца знесці ў межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх “Дажынак”, якія павінны прайсці ў горадзе ў 2012 годзе.

Куды глядзелі супрацоўнікі сацыяльнай абароны?

09.01.2012 Куды глядзелі супрацоўнікі сацыяльнай абароны?

Напрыканцы мінулага тыдня на шэрагу інтэрнэт-сайтаў з’явілася інфармацыя пра тое, што супрацоўніца аднаго з банкаў у Бялынічах скрала з разліковага рахунка дзяўчынкі-сіраты грошы. Гэтая гісторыя выклікае шмат пытанняў наконт таго, наколькі эфектыўна у нашай краіне арганізаваны працэс аказання дапамогі дзецям-сіротам і людзям з абмежаванымі магчымасці з боку органаў сацыяльнай абароны.

Слонімскія камвольшчыкі 10 дзён без працы

09.01.2012 Слонімскія камвольшчыкі 10 дзён без працы

Работнікі Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі 10 дзён знаходзіліся без працы. Прадпрыемства спыніла сваю работу ў канцы мінулага года з-за таго, што склады запоўнены прадукцыяй і няма яе рэалізацыі.

Дубровенскі РАУС робіць рэвалюцыю ў заалогіі

05.01.2012 Дубровенскі РАУС робіць рэвалюцыю ў заалогіі

Падставай для навуковага адкрыцця мясцовых пінкертонаў паслужыла заява аршанскіх краязнаўцаў Ігара Казмерчака, Ганны Чумаевай і Сяргея Каржова, якія ў сярэдзіне лістапада падчас абследавання старажытных курганоў каля вёскі Хлюсціна Дубровенскага раёна выявілі факт незаконных раскопак на тэрыторыі курганоў.

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» просіць выканкамы прадставіць інфармацыю аб мове пісьмовых зваротаў грамадзян

05.01.2012 Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» просіць выканкамы прадставіць інфармацыю аб мове пісьмовых зваротаў грамадзян

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да кіраўнікоў раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай прадставіць статыстыку адносна мовы пісьмовых зваротаў грамадзян у 2011 годзе.

Горкам “Дажынкі-2012” будуць каштаваць каля тысячы дрэваў

05.01.2012 Горкам “Дажынкі-2012” будуць каштаваць каля тысячы дрэваў

Учора ў Горацкім райвыканкаме прадстаўнікі мясцовай улады ініцыявалі правядзення грамадскай дыскусіі з нагоды добраўпарадквання горада да свята “Дажынкі”, якое мусіць адбыцца ў гэтым годзе ў Горках. Галоўны архітэктар адзначыў, што лёс 931 дрэва ўжо прадвырашаны – іх спілуюць у любым выпадку, бо каштарыс на гэта ўжо зацверджаны.

У Віцебску распачынаецца кампанія "Я маю права на бясплатную прававую інфармацыю"

05.01.2012 У Віцебску распачынаецца кампанія "Я маю права на бясплатную прававую інфармацыю"

Яе мэта – дамагчыся адмены платнага доступу да прававой інфармацыі ў інтэрнэце. Ініцыятарам кампаніі стала мясцовая арганізацыя "Прававая дапамога насельніцтву". Праваабаронца Аляксандар Мікулін тлумачыць, што атрыманне звестак Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі – платнае.

У Горках плануюць спілаваць каля 1000 дрэваў

04.01.2012 У Горках плануюць спілаваць каля 1000 дрэваў

Такім чынам горацкія чыноўнікі рыхтуюцца да свята “Дажынкі-2012”, які ў гэтым годзе пройдзе ў Горках. Каб зняць напружанасць грамадства, мясцовыя ўлады ініцыююць грамадскую дыскусію. Сустрэча галоўных чыноўнікаў горада з мясцовымі актывістамі і жыхарамі мусіць адбыцца сёння ў актавай зале горацкага гарвыканкама.

У Шклове сацыяльнай установе вымушаны дапамагаць зняволеныя

04.01.2012 У Шклове сацыяльнай установе вымушаны дапамагаць зняволеныя

Напярэдадні Новага года сярод зняволеных Шклоўскай выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 49 адміністрацыяй установы была праведзена “разъяснительная работа” з мэтай сабраць грошы для набыцця самага неабходнага для дзяцей, якія выхоўваюцца ў ДУА “Шклоўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

Няўрадавыя арганізацыі далі наказ новаму міністру юстыцыі

03.01.2012 Няўрадавыя арганізацыі далі наказ новаму міністру юстыцыі

У першыя дні новага 2012 года ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны калектыўны зварот лідэраў вядучых няўрадавых арганізацыяў краіны.

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

02.01.2012 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

1 студзеня баранавіцкія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Статкевіч-старэйшы мае 85 гадоў і жыве адзін у паўночным мікрараёне горада Баранавічы.

Віцебскі аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку заклікае да салідарнасці і дапамогі

02.01.2012 Віцебскі аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку заклікае да салідарнасці і дапамогі

Сям’я Каваленкаў з арыштам сына і бацькі трапіла ў складанае матэрыяльнае становішча: жонка актывіста не працуе, бо знаходзіцца ў адпачынку па догляду за малодшай дачкой, якой усяго паўгода. Старэйшы сын – першакласнік, Маці Сяргея – пенсіянерка. Да арышту сям’ю цалкам утрымліваў Сяргей.

02.01.2012 Брэст: За адмову ў інфармаванні чыноўніка хочуць прыцягнуць да адказнасці

Краязнаўца Дзяніс Турчаняк збіраецца ў судовым парадку абскардзіць дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава, які адмовіўся прадаставіць інфармацыю аб прынятых мясцовымі ўладамі рашэннямі па справе аб зносе будынка, які з’яўляўся гістарычна-культурнай каштоўнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства