Навіны на тэму: грамадства

Салігорск: новыя забароны пікетаў, новыя заяўкі на правядзенне

18.01.2012 Салігорск: новыя забароны пікетаў, новыя заяўкі на правядзенне

У Салігорску забаранілі яшчэ два масавыя мерапрыемствы. Мясцовая грамадскасць не атрымала дазволу выканкаму на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў і мітынгу па абмеркаванні ходу выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу.

Замест дазволу на пікет – у суд

18.01.2012 Замест дазволу на пікет – у суд

Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў для подпісу пратакола, згодна з якім ён абвінавачваецца па артыкулу 23. 39 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях – “самаўпраўства”. Справа ў тым, што ў заяўцы на пікет ён назваў сябе старшынёй аб’яднання ўкраінцаў “Кобзарь” у Баранавічах.

У Баранавічах пададзена заяўка на пікет супраць збяднення

18.01.2012 У Баранавічах пададзена заяўка на пікет супраць збяднення

Старшыня гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін накіраваў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне пікету супраць збяднення людзей. Пікет плануецца правесці 28 студзеня.

18.01.2012 Брэсцкі актывіст дамагаецца тлумачэнняў наконт пабудовы гатэлю на месцы гістарычных аб’ектаў

Каардынатар руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк патрабуе публічнага адказу на пытанне, на якой падставе брэсцкія ўлады передалі прыватнай фірме два дамы (№№ 43 і 45) на вуліцы Савецкай у абласным цэнтры, што маюць гістарычна-культурную каўштоўнасць.

Бярозаўчане пачалі збор сродкаў для сям’і Сяргея Каваленкі

18.01.2012 Бярозаўчане пачалі збор сродкаў для сям’і Сяргея Каваленкі

Сябры Бярозаўскай суполкі Касерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ пачалі збор дзіцячых рэчаў і грашовых сродкаў для сям’і віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі. На думку Сяргея Аліхвера, які займаецца гэтай справай непасрэдна, нашаму грамадству трэба згуртавацца менавіта цяпер, калі актыўныя беларускія людзі рэпрэсуюцца ўладай.

Жыхар Гомеля апраўданы судом, але застаецца ў «чорных спісах» злачынцаў

17.01.2012 Жыхар Гомеля апраўданы судом, але застаецца ў «чорных спісах» злачынцаў

У жыхара Гомеля, былога псіхіятра Яўгена Дзедушкіна лёс, у які нахабна ўмяшалася беларускае правасуддзе, склаўся так, што ён, прызнаны без віны вінаватым, адседзеў у турме па абвінавачванню ў падпалах, а праз тры гады быў цалкам апраўданы судом. А зараз з-за свайго «цёмнага» мінулага не можа нідзе ўладкавацца на працу.

Мазырская пракуратура пагражае абаронцу жывёлаў

17.01.2012 Мазырская пракуратура пагражае абаронцу жывёлаў

Старшыня грамадскага аб'яднання па абароне жывёл «Зоозащита» Павел Наздра быў выкліканы ў раённую пракуратуру з нагоды шматлікіх скаргаў жыхароў райцэнтра на незаконныя забойствы як бадзяжных, так і хатніх сабак. Варта заўважыць, што людзі часта звярталіся са скаргамі менавіта да актывіста і пры яго падтрымцы пісалі звароты да мясцовых уладаў.

Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў

13.01.2012 Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў

11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.

Мікалай Чарнавус просіць пракурора прызнаць незаконнымі перавыбары Рады цэнтральнага кірмашу горада

13.01.2012 Мікалай Чарнавус просіць пракурора прызнаць незаконнымі перавыбары Рады цэнтральнага кірмашу горада

"Я накіраваў заяву пракурору Баранавіцкага раёна, у якой паведаміў, што перавыбары Рады кірмашу адбыліся з парушэннем пастановы Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2005 г. і таму з’яўляюцца несапраўднымі".

З афіцыйнага сайту Магілёўскага гарвыканкаму знік публічны форум

12.01.2012 З афіцыйнага сайту Магілёўскага гарвыканкаму знік публічны форум

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі форуму часам мелі крытычныя выказванні адносна існуючых у горадзе праблемаў. Наведнікі крытыкавалі дзеянні мясцовай улады, камунальных службаў, будаўнічыя арганізацыі, працу медычных і іншых установаў гораду.

Салігорскія чыноўнікі не хочуць дыялогу па сацыяльна важных пытаннях

12.01.2012 Салігорскія чыноўнікі не хочуць дыялогу па сацыяльна важных пытаннях

Уладзімір Шыла: "Намесніца старшыні Салігорскага выканкаму па эканоміцы Ірына Зубарэвіч ў адказ на маё пытанне “Куды падзелася сацыяльна значная малочная прадукцыя?” прапанавала мне з’ехаць на пастаяннае месца жыхарства ў тую краіну, дзе з малаком праблем няма".

Магілёўскі цэнтр занятасці пакінуў Аляксея Паўлоўскага без грашовай дапамогі

12.01.2012 Магілёўскі цэнтр занятасці пакінуў Аляксея Паўлоўскага без грашовай дапамогі

Пасля адлічэння з аспірантуры Інстытута фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Паўлоскі застаўся без працы і звярнуўся ў Магілёўскі гарадскі цэнтр занятасці. Хлопец хацеў зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага з атрыманнем штомесячнай грашовай дапамогі для беспрацоўных, аднак сутыкнуўся з цэлым шэрагам перашкодаў.

Меркаванне людзей улады не цікавіць?

11.01.2012 Меркаванне людзей улады не цікавіць?

Напярэдадні новага года ў Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці адбыліся сесіі раённых Саветаў дэпутатаў. У шэрагу іншых пытанняў на сесіях былі прыняты рашэнні аб ліквідацыі некаторых сельскіх Саветаў у гэтых раёнах. Між тым абсалютная большасць жыхароў гэтых сельсаветаў ставяцца да іх ліквідацыі вельмі адмоўна.

Збіваўшага сваіх супрацоўніц дырэктара “Бабушкінай крынкі” Ігара Кананчука вылучылі на прэмію “Чалавек года”

11.01.2012 Збіваўшага сваіх супрацоўніц дырэктара “Бабушкінай крынкі” Ігара Кананчука вылучылі на прэмію “Чалавек года”

Некалькі год назад Ігар Кананчук, будучы ўжо на пасадзе дырэктара малочнага камбіната, абвінаваціў брыгаду сваіх супрацоўніц у тым, што яны скралі малочную прадукцыю. Калі ж жанчыны пачалі даказваць сваю невінаватасць, ён збіў двух, пасля чаго звольніў іх з працы.

Кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ”: "Следчыя марнуюць мой час"

10.01.2012 Кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ”: "Следчыя марнуюць мой час"

Цягам тыдня кіраўніка віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузняцова выклікалі на допыт ва ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю – спачатку па тэлефоне без позвы, потым з позвай, але без належных запісаў. Урэшце допыт, прызначаны на 9 студзеня, быў перанесены на 10, але так і не адбыўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства