Навіны на тэму: грамадства

У Салігорску жыхары ўзбунтаваліся супраць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў двары

26.01.2012 У Салігорску жыхары ўзбунтаваліся супраць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў двары

З’яўленне першых будаўнікоў два тыдні таму выклікала самую негатыўную рэакцыю насельнікаў бліжэйшых шматпавярховікаў. Каля сарака чалавек выйшлі на вуліцу і пачалі наўпрост замінаць будаўнічым працам.

Не выключана, што супрацоўніца банка ў Бялынічах крала грошы ў некалькіх дзяцей-сірот

25.01.2012 Не выключана, што супрацоўніца банка ў Бялынічах крала грошы ў некалькіх дзяцей-сірот

Пракуратура Бялыніцкага раёна працягвае праверку разліковых рахункаў усіх выхаванцаў Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей–сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

24.01.2012 Студэнты Гродзенскага медкаледжа засталіся без жылля

Болей за сотню будучых медсёстраў і фельчараў не атрымаюць у інтэрнаце ложка-месца. Прычына — інтэрнэт пачалі рамантаваць сярод зімы.

У Гарадзенскай вобласці працягваецца знішчэнне дрэваў

24.01.2012 У Гарадзенскай вобласці працягваецца знішчэнне дрэваў

У выніку населеныя пункты істотна губляюць сваё аблічча. Можна прыгадаць такія мястэчкі як Любча (Наваградскі раён), Каменка (Шчучынскі раён), Дзярэчын (Зельвенскі раён), Лунна (Мастоўскі раён) і шматлікія іншыя.

Падчас будаўнічых работ па вул. Чэхава ў Магілёве знайшлі чалавечыя парэшткі

24.01.2012 Падчас будаўнічых работ па вул. Чэхава ў Магілёве знайшлі чалавечыя парэшткі

Як высветлілася, будаўнікі закрынулі тэрыторыю былых могілак, якія ахоўваюцца заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Пракуратура Ленінскага раёна ўстанавіла, што ў выніку працаў аказаўся пашкоджаны культурны слой, за што кіраўнік будаўнічай арганізацыі атрымаў афіцыйнае папярэджанне, а будаўнічыя працы прыпыненыя.

Украінскія грамадзяне імкнуцца дапамагчы сваім землякам у Баранавічах

24.01.2012 Украінскія грамадзяне імкнуцца дапамагчы сваім землякам у Баранавічах

Грамадзянін Украіны Канстанцін Хірылюк і яго сем аднавяскоўцаў накіравалі зварот да амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і дэпутата Валынскай абласной Рады Ігара Гузя, каб тыя аказалі дапамогу землякам у атрыманні месца пад помнік Тарасу Шаўчэнку ў Баранавічах і атрыманні імі памяшкання для ўкраінскай дыяспары “Кобзарь”.

У Калінкавіцкім раёне каля 400 чалавек займаюцца ідэалагічнай працай

23.01.2012 У Калінкавіцкім раёне каля 400 чалавек займаюцца ідэалагічнай працай

Так, згодна інфармацыі Калінкавіцкага райвыканкама, у раёне дзейнічаюць 28 тэрытарыяльных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп (235 чалавек), а таксама 28 галіновых ІПГ (153 чалавекі). Акрамя таго, дзейнічае і моладзевая ІПГ. Карацей, не менш за 388 чалавек уцягнуты ў працу па інфармаванню і прапагандзе насельніцтва.

Брэсцкія актывісты Руху “За свабоду” судзяцца з выканкамам

23.01.2012 Брэсцкія актывісты Руху “За свабоду” судзяцца з выканкамам

На 24 студзеня прызначана паседжанне ў судзе Ленінскага раёна Брэста, якое тычыцца нежадання мясцовых уладаў паведаміць прадстаўнікам грамадскасці пра выкананне рашэння пра рэканструкцыю аднаго з гандлёвых аб’ектаў у цэнтры горада.

Магілёўцаў запрашаюць папоўніць фотавыставу “Страху няма”

20.01.2012 Магілёўцаў запрашаюць папоўніць фотавыставу “Страху няма”

У Магілёвы адчынілася фотавыстава “Страху няма”. На ёй зараз прадстаўлена ўсяго 13 фотаздымкаў, аднак яе арганізатары заклікаюць магілёўцаў актыўна дасылаць фота, якія пасля конкурснага адбору здолеюць папоўніць калекцыю.

Алесь БЯЛЯЦКI: «Камуністы і не думалі здавацца»

20.01.2012 Алесь БЯЛЯЦКI: «Камуністы і не думалі здавацца»

“Народная Воля” ўжо друкавала лісты Алеся са следчага ізалятара, у якіх ён згадвае найбольш важныя моманты ў сваім жыцці. Сёння прапануем вам працяг гэтых успамінаў — расказ пра першага палітвязня і першую палітычную галадоўку ў новай Беларусі.

Дэпутат падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах

19.01.2012 Дэпутат падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах

Дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах і яе кіраўніка Міколу Чарнавуса. Ён накіраваў дэпутацкі запыт ў Міністэрства замежных спраў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце.

Брэсцкія студэнты патрабуюць кампенсацыю за жыллё

19.01.2012 Брэсцкія студэнты патрабуюць кампенсацыю за жыллё

Прыблізна адна тысяча подпісаў сабраная пад зваротам брэсцкіх студэнтаў да мясцовых уладаў, у якім гучыць патрабаванне вырашыць пытанне з кампенсацыяй за жыллё тым, каму не хапіла месца ў інтэрнатах.

У Салігорску патрабуюць грамадскага кантролю за “добраахвотна-прымусовымі” ахвяраваннямі

19.01.2012 У Салігорску патрабуюць грамадскага кантролю за “добраахвотна-прымусовымі” ахвяраваннямі

Нагадаем, што ўжо некалькі год салігорскія ўлады абавязваюць жыхароў гораду ўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва Хрыстараждественскага сабору. Сітуацыя асабліва абвастрылася пасля з’яўлення інфармацыі аб нямэтавым выкарыстанні ды раскраданні гэтых сродкаў.

Ідэалагічная апрацоўка -- у працоўны час

19.01.2012 Ідэалагічная апрацоўка -- у працоўны час

Ад працы на прадпрыемствах у гэты крызісны для краіны час адрываюцца тысячы людзей, які павінны слухаць чыноўнікаў ад ідэалогіі і ствараць малюнак “адзінства партыі і народа”. У прыватнасці, як паведамляе шклоўская раённая газета “Ударны фронт”, інфармацыйна-прапагандысцкія групы ў асноўным будуць наведваць прадпрыемствы ў працоўны час.

“Дактыласкапічнае” супрацьстаянне ў Бабруйску

19.01.2012 “Дактыласкапічнае” супрацьстаянне ў Бабруйску

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка кажа, што ён і не супраць бы прайсці дактыласкапію, але зробіць гэта толькі пасля таго, як будуць ліквідаваныя парушэнні і забяспечаныя меры бяспекі для захоўвання і карыстання яго дадзенымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства