Навіны на тэму: грамадства

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

02.02.2012 Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.

Менш за адсотак чытачоў “Intex-press” глядзяць беларускія тэлеканалы

02.02.2012 Менш за адсотак чытачоў “Intex-press” глядзяць беларускія тэлеканалы

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне чытачоў на сваім сайце. На 2 лютага ў апытанні прынялі ўдзел 1 804 чалавекі, якія адказалі на пытанне газеты: “Якія тэлевізійныя каналы больш за ўсё Вы любіце глядзець?”

Палавіністае выкананне патрабаванняў грамадскасці толькі павялічвае недавер

02.02.2012 Палавіністае выкананне патрабаванняў грамадскасці толькі павялічвае недавер

Салігорскія ўлады досыць аператыўна адрэагавалі на зварот грамадзянаў пра кантроль за “добраахвотна-прымусовымі” ахвяраваннямі на будаўніцтва Хрыстараждзественскага сабору ў сталіцы шахцёраў. Аднак галоўнае патрабаванне грамадскасці задаволена не было.

У Магілёве службовыя асобы пакараны за парушэнне заканадаўства аб звароце грамадзянаў

02.02.2012 У Магілёве службовыя асобы пакараны за парушэнне заканадаўства аб звароце грамадзянаў

Сярод прыцягнутых да дысцыплінарнай адказнасці ў 2011 годзе - 10 супрацоўнікаў гарвыканкама, а ў падпарадкаваных ім арганізацыях – 94 службовыя асобы. Праваабаронцы лічаць, што, каб заканадаўства аб звароце грамадзянаў запрацавала, неабходна галоснасць і незалежная прэса, якая будзе дадаткова кантраляваць чыноўнікаў.

Сутнасць Указу №13 слонімцам абяцаюць растлумачыць толькі к красавіку

01.02.2012 Сутнасць Указу №13 слонімцам абяцаюць растлумачыць толькі к красавіку

Чыноўнікі Слонімскага райвыканкама не ведаюць, як патлумачыць людзям, што будзе адбывацца на рынку жылля і ільготнага крэдытавання будаўніцтва кватэр. Але найперш прадстаўнікі ўлады прасілі, каб людзі не пісалі скаргі і звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта, бо яе ўжо завалілі лістамі з усёй краіны.

Імёны лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь” назавуць 14 лютага

01.02.2012 Імёны лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь” назавуць 14 лютага

Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь», заснаваную «Маладым фронтам», сёлета ўручаць трэці раз. Узнагароджаньне адбудзецца ў памяшканьні Партыі БНФ 14 лютага.

<em>“Чаго мы хочам дасягнуць?”</em>

31.01.2012 “Чаго мы хочам дасягнуць?”

“Нас вядзе сьвятло ідэй, запаленае яшчэ ў далёкіх 1960-ых бясстрашным Андрэем Сахаравым: дэмакратычная выбарчая сістэма, плюралізм меркаваньняў, свабода слова, незалежная судовая ўлада, павага да правоў чалавека. Усё гэта падставовыя рэчы, скажаце вы, але на жаль, яны адсутнічаюць у сучаснай Беларусі”, - так Алесь Бяляцкі адказвае на пастаўленае пытаньне, распавядаючы пра свой шлях да праваабарончай дзейнасьці ў эсэ, надрукаваным па-швецку ў зборніку, што выйшаў у 2007 годзе ў Стакгольме. Прапануем гэтае эсэ ў перакладзе на беларускую мову.

Аспіранту Паўлоўскаму назвалі афіцыйную прычыну адлічэння

31.01.2012 Аспіранту Паўлоўскаму назвалі афіцыйную прычыну адлічэння

Былы аспірант Інстыту фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі атрымаў афіцыйную фармулёўку, паводле якой ён быў адлічаны. “Я лічу, што сапраўднай прычынай майго адлічэння стала маё змаганне за ложка-месца ў інтэрнаце і скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі".

Магілёўскае ТБМ выступае супраць пашырэння гандлёвага цэнтра “Магніт” у цэнтры горад

31.01.2012 Магілёўскае ТБМ выступае супраць пашырэння гандлёвага цэнтра “Магніт” у цэнтры горад

На думку яе актывістаў, будзе знішчана частка гістарычнага цэнтра горада і пагоршаны ўмовы ўспрымання помнікаў архітэктуры – Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Масленікава і Гарадскога цэнтра культуры і адпачынку.

У Брэсце сёння страйкуюць распаўсюднікі квіткоў латарэі “Суперлато”

31.01.2012 У Брэсце сёння страйкуюць распаўсюднікі квіткоў латарэі “Суперлато”

Падставай для такіх рашучых дзеянняў брэсцкія прадаўцы квіткоў называюць адмову арганізатараў гэтай латарэі выплочваць надбаўку за працу ў зімовы час, якая раней складала 20% ад выручкі.

Мазырская пракуратура ўнесла прадпісанні і ўладам, і абаронцу жывёл

31.01.2012 Мазырская пракуратура ўнесла прадпісанні і ўладам, і абаронцу жывёл

Пракуратура Мазырскага раёна правяла шэраг праверак, па выніках якіх «разабралася» і з ўладамі, і з абаронцам жывёл, які скардзіўся на ўлады. «Зоозащита» павінна прывесці ў парадак дакументы, у якіх былі недакладнасці кшталту змены юрыдычнага адрасу, а лаўцы сабак пазбаўлены прэміі на 50%.

Да галадоўшчыка з “Граніту” не дапусцілі журналістаў “Белсату”

30.01.2012 Да галадоўшчыка з “Граніту” не дапусцілі журналістаў “Белсату”

Кіроўца «БелАЗу» на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Леанід Гладзевіч 6 дзён таму абвясціў галадоўку пратэсту супраць ціску на сябраў незалежнага прафсаюзу і пазбаўлення правоў кіроўцы на паўгода старшыню новаўтворанай суполкі Алега Стахаевіча.

Закон дзейнічае, а электронныя адрасы не створаны

30.01.2012 Закон дзейнічае, а электронныя адрасы не створаны

З 22 студзеня ўступіў у законную сілу закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, нормы якога прадугледжваюць права грамадзян звяртацца з электронным зваротам да дзяржаўных органаў. На Віцебшчыне амаль нічога не зроблена, каб грамадзянін мог скарыстацца гэтым сваім правам.

Крысціна Шацікава намагаецца прыбраць апорны пункт з жылога дома

30.01.2012 Крысціна Шацікава намагаецца прыбраць апорны пункт з жылога дома

Прычынай гэтаму з’яўляецца тое, што ў яго пастаянна дастаўляюцца грамадзяне, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, якія крычаць і сварацца. Акрамя гэтага, самі супрацоўнікі міліцыі пастаянна крычаць, мацюкаюцца і пагражаюць затрыманым. Усё гэта чуюць жыхары дома і іх маленькія дзеці, бо чутнасць у доме высокая.

Гародня: навасёлам здалі кватэры без газу, электрычнасці і каналізацыі

27.01.2012 Гародня: навасёлам здалі кватэры без газу, электрычнасці і каналізацыі

Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму, якое выступала заказчыкам будаўніцтва, навасёлам адразу не змаглі даць уцямнага тлумачэння такому стану рэчаў, потым сказалі, што нібыта вінаваты старшыня кааператыву, які прамарудзіў з афармленнем дакументаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства