Навіны на тэму: грамадства
09.02.2012 У Слоніме эканомяць на ацяпленні
Такая “эканомія” у горадзе ўзнікла ўпершыню. Сотні жыхароў Слоніма тэлефануюць у мясцовае ЖРЭА з пытаннямі: чаму ў іх кватэрах на Брэсцкай вуліцы, вуліцах Скарыны, Тапалёвай, Яршова і іншых холадна ў кватэрах, тэмпература не перавышае +12-14 градусаў. А на першых паверхах будынкаў яшчэ халадней.
08.02.2012 Баранавічы: галоснасць дапамагла хворым
Распаўсюд інфармацыі пра нізкую тэмпературу ў неўралагічным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы, а таксама ўвага да гэтай праблемы журналістаў і праваабаронцаў далі станоўчы вынік. У палату № 311 завітала кіраўніцтва неўралагічнага аддзялення гарбальніцы, тэхнічныя службы. Прыехала і санэпідэмстанцыя, якая адразу забараніла ў гэтай палаце знаходзіцца хворым.
08.02.2012 Ідэалагічная вертыкаль на Гомельшчыне амаль не мае вакансій: дадзеная сфера запоўнена на 99%.
Пры гэтым у рэгіёне, асабліва ў чарнобыльскіх раёнах, не хапае ўрачоў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, настаўнікаў, але затое ў наяўнасці ідэолагі ўсіх узроўняў.
08.02.2012 ДАІ ў Брэсце пачало паляванне на “Пагоню”
Справа мае палітычны падтэкст, бо супрацоўнікі ДАІ не хаваюць, што мэтанакіравана адсочваюць зараз толькі тых, хто мае на сваіх аўтамабілях налепкі “Пагоні”. Нават грамадскім актывістам, што акрамя выявы старажытнага нацыянальнага сімвала усталявалі на машынах іншыя налепкі, загадана пазбавіцца менавіта “Пагоні”.
07.02.2012 У Баранавіцкай гарадской бальніцы ў некаторых палатах +10
Такая тэмпература, напрыклад, у неўралогіі ў палаце нумар 311. Хворыя, сярод якіх ёсць і спаралізаваны, ляжаць у палаце, нацягнуўшы на сябе па 2-3 коўдры, у цёплых шкарпэтках, швэдрах і вязаных шапачках. Знутры на вокнах відаць кускі лёду, які прымёрз да шыбаў.
07.02.2012 Бабруйск: “Калі вызваляць палітвязняў?” (фота)
6 лютага на гарадскіх вуліцах з’явіліся ўлёткі кампаніі “Гавары праўду” з важнымі пытаннямі, якія б людзі хацелі задаць уладам наўпрост. На аркушах паперы былі такія пытанні: “Калі вызваляць палітвязняў?”, “Калі выбары стануць празрыстымі?”, “Чаму парламент нічога не вырашае?”, “Хто спыніць рост коштаў?” і гэтак далей.
07.02.2012 У Бялыніцкім раёне на спецыялістаў ускладаюць функцыі наглядчыкаў
Дырэктар ААТ “Новая Друць” Уладзімір Канавалаў выдаў загад, згодна якому за кожнай абавязанай асобай замацаваны галоўны спецыяліст гэтай гаспадаркі. Саміх спецыялістаў абурае той факт, што замест выканання сваёй непасрэднай працы яны павінны выступаць наглядчыкамі.
07.02.2012 Асамблея НДА ўручыць прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”
Сёньня адбудзецца штогадовая цырымонія ўзнагароджаньня выбітных прадстаўнікоў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці Беларусі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці”. Прэмія была запачаткаваная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
06.02.2012 Маральна-псіхалагічны клімат у калектывах будуць падтрымліваць прафсаюзы разам з ідэолагамі
Баранавіцкія гарадскія ўлады патрабуюць ад прафсаюзных работнікаў пісаць агульныя планы з ідэолагамі. Такая дырэктыва паступіла ад старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага ў час планёркі, на якую паклікалі як ідэолагаў прадпрыемстваў, так і прафсаюзных начальнікаў.
05.02.2012 Аляксандр Круты сцвярджае, што ягоная дачка да гэтага часу не атрымала кампенсацыю як ахвяра тэракту
Жыхар Мінска Аляксандр Круты, які зараз знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае там этапу на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне па рашэнню суду, даслаў чарговы ліст гомельскаму актывісту кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастусю Жукоўскаму.
05.02.2012 Прадпрымальнік з Баранавічаў адстойвае дэмакратычныя працэдуры
Індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус з Баранавіч накіраваў скаргі Генеральнаму пракурору, у Адміністрацыю прэзідэнта і абласную пракуратуру, дзе просіць апратэставаць вынікі выбараў Савета прадпрымальнікаў на кааператыўным рынку гораду.
05.02.2012 Для ўзгаднення назвы ўстановы “Панцеляймон” чыноўнік прапанаваў доктару звярнуцца да святога
Слонімскі доктар Іван Шэга ўжо не адзін месяц спрабуе зарэгістраваць грамадскую інфармацыйную ўстанову для пацыентаў “Панцеляймон” у гонар святога Панцеляймона. Каля 15 розных адмоўных адказаў атрымаў ён з аддзела па вядзенні Адзінага дзяржаўнага рэгістра.
03.02.2012 Кіраўніцтва «Белай Русі» агітавала жыхароў Хойнікаў уступаць у арганізацыю
Намеснікі старшыні «Белай Русі» Сяргей Пігароў падчас візіту ў Хойнікі даводзіў жыхарам, што наперадзе парламенцкія выбары, і грамадская арганізацыя - будучая партыя будзе як вылучаць сваіх кандыдатаў, так і працаваць у выбарчых камісіях і назіральнікамі. А грамадскія прыёмныя аб'яднання будуць выконваць функцыі выбарчых штабоў.
03.02.2012 У Брэсце адкрылася выстава забароненых кніг
Выстава “100 забароненых кніг свету” падрыхтавана з выданняў, якія захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы. Асноўную частку экспазіцыі, якая налічвае больш за 130 асобнікаў, складаюць творы беларускіх пісьменнікаў, доступ да якіх у свой час быў абмежаваны.
02.02.2012 Раёнкам Магілёўшчыны пачалі надаваць важкасці - па загадзе ідэолагаў
Галоўны рэдактар Слаўгарадскай раённай газеты “Прысожскі край” Валянціна Язерская ў якасці прычын змены фармату выхаду газеты назвала “навацыі часу і жаданне надаць газеце большай важкасці”. Між тым многія чытачы лічаць, што падставай для змены фармату выхаду газеты паслужылі настойлівыя рэкамендацыі з боку чыноўнікаў ад ідэалогіі.










