Навіны на тэму: грамадства

Хлопца-трансгендара вымусілі распрануцца падчас агляду ў РАУС

01.10.2020 Хлопца-трансгендара вымусілі распрануцца падчас агляду ў РАУС

Затрыманы пасля акцыі салідарнасці ў Гродна хлопец-трансгендар быў вымушаны распрануцца праз просьбу міліцыі. Яго гісторыю распавёў партал Hrodna.life.

Сведчаць пацярпелыя: “Скейтборд выкінулі ў сметніцу, а мне сказалі, што сімулюю пералом рукі”

29.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: “Скейтборд выкінулі ў сметніцу, а мне сказалі, што сімулюю пералом рукі”

Гісторыя 20-гадовага жыхара Мінска Івана Еўтухова ўскалыхнула байнет: 23 верасня хлопца затрымалі супрацоўнікі АМАП, пасля гэтага адзін з іх пакатаўся на ягоным скейце і выкінуў у сметніцу.

Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай

24.09.2020 Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай

Супольнасць ЕГУ выказвае сваю заклапочанасць пра ўсіх незаконна затрыманых, асабліва - міжнародна прызнаных палітычных зняволеных, сярод якіх і студэнтка 3 курса праграмы "Міжнароднае права і права Еўрапейскага Звязу" Марфа Рабкова.

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Як жывуць пастаяльцы ў дамах-інтэрнатах для пажылых і інвалідаў

21.09.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Як жывуць пастаяльцы ў дамах-інтэрнатах для пажылых і інвалідаў

У канцы траўня, калі распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі было маштабным па ўсёй краіне, дамы-інтэрнаты былі зачыненыя на каранцін, а адміністрацыя закупляла ў тэрміновым парадку сродкі індывідуальнай абароны. Як цяпер ідуць справы ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў?

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Каранавірус і яго ўплыў на становішча бяздомных людзей у Беларусі

18.09.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Каранавірус і яго ўплыў на становішча бяздомных людзей у Беларусі

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў становішча бяздомных людзей ва ўмовах крызісу каранавіруснай інфекцыі: як і дзе яны могуць атрымаць сродкі індывідуальнай абароны і знаходзіцца ў самаізацыі або каранціне.

"Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага

17.09.2020 "Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага

За шматгадовую працу па абароне правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 17 верасня. Прэмію ад імя Таварыства Яна Карскага ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.

Жодзіна: ІЧУ, перадачы, вызваленне і валанцёрства. Рэпартаж "Вясны"

17.09.2020 Жодзіна: ІЧУ, перадачы, вызваленне і валанцёрства. Рэпартаж "Вясны"

Ізалятар часовага ўтрымання горада Жодзіна ў апошні месяц стаў вядомым месцам – менавіта туды пачалі змяшчаць затрыманых да суда за "удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" у Менску, а таксама асуджаных на арышт. "Вясна" наведала Жодзіна ў сераду, 16 верасня – адзіны дзень у тыдні, калі вядзецца прыём перадач для тых, хто адбывае арышт – каб паглядзець, што там адбываецца.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

15.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Як затрымлівалі на Машэрава, як судзілі шахцёраў, студэнтаў ды шматдзетных маці, як жывуць жыхары "Каскада" разам з АМАПам у двары — пачуем у рубрыцы "Хроніка"

“На гвалт і катаванні быў загад”. Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

Безумоўна, мы жадаем справядлівасці, і тое самае патрабуюць грамадзяне Беларусі. Яны патрабуюць, каб тыя, хто ўчыняў масавыя злачынствы супраць беларусаў, былі пакараныя. Патрабуюць свабодных выбараў і выхаду палітычных зняволеных на волю.

«Масавае запалохванне грамадзян ўладай або іншымі асобамі абсалютна недапушчальна і павінна быць спынена»

08.09.2020 «Масавае запалохванне грамадзян ўладай або іншымі асобамі абсалютна недапушчальна і павінна быць спынена»

Рада Еўропы сур'ёзна занепакоеная парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара РЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч, распаўсюджанай 8 верасня прэс-службай гэтай міжнароднай арганізацыі.

Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж

07.09.2020 Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж

У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны".

“Пяць жанчын у Беларусі”. Спявачка арганізавала збор грошай для рэпрасаваных беларускіх жанчын

06.09.2020 “Пяць жанчын у Беларусі”. Спявачка арганізавала збор грошай для рэпрасаваных беларускіх жанчын

Спявачка беларускага фальклору, якая жыве ў Польшчы, Наста Някрасава арганізавала дабрачынную акцыю па збору грошай для рэпрэсаваных беларускіх жанчынаў.

Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з жорсткай заявай

30.08.2020 Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з жорсткай заявай

Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з досыць жорсткай заявай з нагоды падзей у нашай краіне ў перыяд пасля выбараў, пішуць naviny.by.

Старшыня АБСЕ: Беларусь павінна неадкладна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека — прама цяпер, без усякіх "калі" і "але"

28.08.2020 Старшыня АБСЕ: Беларусь павінна неадкладна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека — прама цяпер, без усякіх "калі" і "але"

Дзеючы старшыня АБСЕ, прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама 28 жніўня на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ па абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі выступіў са зваротам да беларускіх уладаў і іншых членаў АБСЕ.

МЗС Літвы уключыў у "чорны спіс" 118 службовых асобаў, а ЕС не мае намеру спускаць на тармазах парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

26.08.2020 МЗС Літвы уключыў у "чорны спіс" 118 службовых асобаў, а ЕС не мае намеру спускаць на тармазах парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

МЗС Літвы прапануе ўвесці нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў Беларусі, а МЗС ФРГ заявіў, што Еўразвяз не мае намеру "пакідаць без адказу сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і асноватворных прынцыпаў дэмакратыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства