Навіны на тэму: грамадства
20.02.2012 У Баранавіцкай гарадской бальніцы пачаліся пошукі вінаватых
Начальнікі бальніцы пачалі шукаць вінаватых ў агалошванні праблемы. Імі аказаліся не адміністрацыя і тэхнічныя службы бальніцы, якія трымалі тэмпературу паветра на ўзроўні ўсяго +9 градусаў, а санітарка, якая пусціла журналістаў у пакой № 314 без ведама ідэалагічнага аддзела гарвыканкама.
17.02.2012 Пасля 15 адмоваў доктару Шэгу далі дазвол на рэгістрацыю ўстановы
Слонімскі доктар Іван Шэга нарэшце атрымаў дазвол на рэгістрацыю грамадскай інфармацыйнай установы для пацыентаў ад Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласці.
17.02.2012 Нязгодным намякаюць на непрыемнасці
У Маладэчне кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў збіраюць на нарады па пытаннях арганізацыі дапамогі ў рэканструкцыі раённых фермаў. Адзін з прадпрымальнікаў на такой нарадзе выступіў супраць здачы сродкаў на гэтыя мэты, на што яму адказалі, што ён робіць “мокрую справу супраць ветру”.
16.02.2012 Брэсцкія дэпутаты не робяць справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі
Высветлілася, што ў газету “Вечерний Брест”, адным з заснавальнікаў якой з’яўляецца гарсавет, за мінулы год ніводны з дэпутатаў не прадставіў матэрыялаў пра сваю дзейнасць у выбарачай акрузе. Больш таго, за ўвесь мінулы год гэтае выданне у сваіх публікацыях узгадвала толькі трох асобаў у сувязі з выкананнямі імі дэпутацкіх абавязкаў.
16.02.2012 Ідэолагі зоймуцца «ідэалагічным забеспячэннем правядзення парламенцкіх выбараў»
На 2012 год перад ідэолагамі Гомельскай вобласці (дарэчы, такія пасады займаюць 1372 чалавекі, а ў рэзерве кадраў – яшчэ больш за 2 тысячы) пастаўлены канкрэтныя задачы абласным кіраўніцтвам.
16.02.2012 Гомель: удзел у масоўцы за добрыя адзнакі
Па словах навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага ліцэю, ім загадалі ў абавязковым парадку быць на матчы выкладчыкі навучальнай установы, паабяцаўшы ў выніку падпарадкавання добрыя адзнакі і адсутнасць праблем.
16.02.2012 Маладэчна: “добраахвотныя” суботнікі на развіццё фермаў па разнарадцы райвыканкаму (дакумент)
З лютага па жнівень маладэчанцы будуць “добраахвотна” адпрацоўваць па аднаму ў месяц суботніку на карысць рэканструкцыі малочна-таварных фермаў. Акрамя таго, на гэтыя мэты дадаткова грошай “папрасілі” у недзяржаўных прадпрыемстваў.
14.02.2012 У Гародні “Пагоню” адстаялі
Змаганне за права наклеіць выяву “Пагоні” на бакавыя шыбы сваёй уласнай машыны гарадзенец Руслан Пецько пачаў яшчэ летам мінулага году. Тады, 20-га ліпеня, яго выклікалі з працоўнага месца супрацоўнікі гарадзенскага ДАІ, бо палічылі, што ў наклейванні выявы беларускага герба “Пагоня” на шыбах прыватнага аўтамабіля ёсць нейкае парушэнне.
14.02.2012 У Магілёве запалохваюць людзей, каб зменшыць колькасць зваротаў
Аляксей Паўлоўскі: “Пад маім зваротам падпісалася болей за сто чалавек, але, як мне паведамілі медыкі, якія падпісаліся, іх усіх выклікаў галоўны лекар паліклінікі спадар Зарубайка і ў грубай форме пагражаў ім за тое, што яны зрабілі".
14.02.2012 Брэсцкая вобласць па ўзроўню заробку апынулася на апошнім месцы ў Беларусі
Як адзначыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Міхаіл Аксяневіч, асабліва нізкія заробкі застаюцца ў сельскай гаспадарцы, і нават гэтыя грошы (напрыклад, у некаторых гаспадарках Ганцавіцкага раёна працаўнікі атрымоўвалі каля 200 тысяч рублёў) выплочваліся несваечасова.
11.02.2012 Слонімцы ратуюць свой футбольны клуб
Сябры Згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма пачалі збор подпісаў сярод сваіх землякоў аб захаванні футбольнага клуба “Камунальнік”. Справа ў тым, што старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч вырашыў закрыць і не фінансаваць клуб, які існаваў у горадзе 42 гады, і гэтым самымі пазбавіць тысячы балельшчыкаў сваёй любімай каманды.
10.02.2012 Збіў сваіх супрацоўніц, а праз некалькі год атрымаў прэмію “Чалавек года”
Дырэктар магілёўскага прадпрыемства “Бабушкина крынка” Ігар Кананчук стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года” у намінацыі “Вытворчая дзейнасць”. Некалькі год назад яму пагражала да пяці год турмы за збіццё сваіх супрацоўніц.
10.02.2012 Поспехі жыткавіцкага лясгасу -- дзякуючы ідэолагам
У савецкія часы жартавалі: «Прайшла вясна, настала лета – дзякуй партыі за гэта», бо з прэсы вынікала, што ўсе дасягненні і поспехі – заслуга партыі. Зараз жа афіцыйнай і кіруючай партыі практычна няма, але святое месца не бывае вакантным, і яго занялі ідэолагі.
10.02.2012 У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў
Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.
10.02.2012 На Брэстчыне кожны другі зніклы без вестак - гастарбайтэр
Такія несуцяшальныя лічбы прывяла старшыня грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын” Ларыса Істомава, падсумоўваючы вынікі працы “гарачай” тэлефоннай лініі, што працуе на базе згаданай арганізацыі пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.










