Навіны на тэму: грамадства
05.03.2012 У Брэсце запланаваны пікеты, прысвечаныя праблемам даступнага жылля
З ініцытятывай правядзення трох такіх акцый у сакавіку выступілі мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія ўжо перадалі адпаведныя заяўкі ў Брэсцкі гарвыканкам.
03.03.2012 Атрымаць льготную пенсію настаўніку практычна немагчыма (відэа)
"Згубім настаўнікаў - будзем хадзіць дурныя і п'яныя," - прыводзіць словы прэзідэнта адна з настаўніц у расповедзе пра тое, якімі заканадаўчымі нормамі абмежаванае права настаўнікаў на атрыманне льготнай пенсіі.
29.02.2012 Псіхіятрычная экспертыза як сродак уздзеяння (відэа)
За спробу абараніць свае правы на прадпрыемстве адміністрацыя звярнулася ў "псіхдыспансар" з просьбай правесці рабочаму псіхалагічную экспертызу...
29.02.2012 Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца (відэа)
Першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі быў прымеркаваны да 21 лютага - Міжнароднага дня роднай мовы. Наступныя этапы напісання адбудуцца 15 сакавіка ў 17.30 (2-і этап) і 23 сакавіка ў 19.30 (3-і этап, прысвечаны ўгодкам БНР) ў сядзібе Таварыства Беларускай Мовы ў Менску па адрасе вул. Румянцава. Кожны можа напісаць яе сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі нават дыстанцыйна праз інтэрнэт.
28.02.2012 Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га
"Народная Воля" надрукавала ўжо пяты ліст-успамін зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаны ім за кратамі. Гэтым разам ён згадвае гістарычныя падзеі 1996 году, масавыя вясновыя акцыі, разгоны і ўзбуджэнне крымінальных справаў. Вынікам гэтай гарачай пары якраз і сталася тое, што дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі заняўся праваабарончай дзейнасцю і ўтварылася "Вясна".
27.02.2012 Светлагорскія ўлады не будуць ствараць грамадскую камісію па пытаннях будаўніцтва завода беленай цэлюлозы
Завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы з выпрацоўкай каля 400 тысяч тон у год плануецца пабудаваць за кітайскія інвестыцыі памерам каля 650 мільёнаў даляраў. Гэта не першы канфлікт паміж беларускімі грамадзянамі і ўладамі з-за будаўніцтва прамысловых аб'ектаў, прычым з прыцягненнем кітайскага капіталу.
27.02.2012 У Маладэчне – пратэст супраць інфляцыі (фота)
Наступная з’ява была заўважана ў Маладэчне: на адным са сметнікаў пад надпісам “Месца для збору макулатуры” былі прыклеены дробныя беларускія грошы. Пэўна, нехта хацеў такім чынам выказаць агульныя настроі грамадства: абурэнне абясцэньваннем беларускага рубля.
24.02.2012 Ідэолагі Смаргоншчыны рыхтуюцца да выбараў
Сваёй асноўнай задачай на гэты год смаргонскія ідэалагічныя працаўнікі абвесцілі “забеспячэнне выбараў” як важнейшай грамадска-палітычнай падзеі года. На думку смаргонскага праваабаронцы Алеся Дзергачова, сёлета, пры ўмове маштабнай апазіцыйнай кампаніі байкоту, ідэолагі будуць працаваць менавіта на забеспячэнне выбарчай яўкі.
24.02.2012 Брэсцкім студэнтам паабяцалі вырашыць іх праблемы ў наступным годзе
Кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна адказала на калектыўны зварот студэнтаў, якія прасілі разабрацца з сітуацыяй па выплаце кампенсацыі за наймальнае жыллё тым, каму не хапае месца ў інтэрнатах.
23.02.2012 Барысаў: Праваабаронца мае намер скардзіцца ў пракуратуру
Праваабаронца Алег Мацкевіч, які звярнуўся на Барысаўскі малочны камбінат з нагоды невыканання прадпрыемствам пастаноў Саўміна, накіраваных на падтрымку сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, мае намер падаць скаргу ў пракуратуру - адказу ва ўстаноўленыя тэрміны ён так і не атрымаў.
23.02.2012 Брэсцкія ўлады праігнаравалі патрабаванне жыхароў горада ліквідаваць прычыны смуроду (дакумент)
Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці, што арганізавалі ў абласным цэнтры збор подпісаў наконт праблемы дрэнных пахаў, якая турбуе жыхароў многіх мікрараёнаў Брэста, атрымалі 22 лютага адказ ад гарадскіх уладаў на свой калектыўны зварот.
21.02.2012 Па-беларуску вучыцца толькі 0,9% студэнтаў ВНУ
Хоць роднай назвалі беларускую мову 60% насельніцтва.
21.02.2012 Беларуская мова паводле экспертаў ЮНЭСКА знаходзіцца ў небяспецы
Facebook і Vkontakte могуць выратаваць рэдкія мовы, якім пагражае знікненне. Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы. З прыкладна 7000 моў, якія зарэгістраваныя ў свеце на сённяшні дзень, палова можа знікнуць да канца стагоддзя, лічаць лінгвісты.
21.02.2012 Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы
У трынаццаты раз сёлета адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў лістападзе 1999-га году. Упершыню ён святкаваўся 21 лютага 2000-га ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Гісторыя гэтага Міжнароднага дня мае трагічны пачатак.
21.02.2012 У Міжнародны дзень роднай мовы – пра набалелае
Палітыка дзяржаўнага двухмоўя паступова прыводзіць да выцяснення беларускага з усіх сфер жыцця. Што гэта – заканамерная з’ява ці мэтанакіраванае знішчэнне ўсяго нацыянальнага? Адказ шукае “Заўтра тваёй краіны”.










