Навіны на тэму: грамадства

11.03.2012 У гомельскіх маршрутках заклікаюць любіць Радзіму

Перад вачыма пасажыраў размешчаны аркушы з рэкламай, дзе побач з прапановай набываць танныя дзіцячыя «Ліберо» і адпачываць у начным клубе размешчаны заклікі «Беларусь – лучшая страна в мире!» і «Любите свою родину, белорусы!». Адразу і не ўцяміш: ці гэта такі сцёб – пра любоў да Радзімы, ці сур'ёзныя звароты да патрыятычных пачуццяў.

Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

11.03.2012 Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

У гэтыя дні работнікі мясцовага сельска-вытворчага кааператыва “Галынка” Зэльвенскага раёна “добраўпарадкуюць” старыя яўрэйскія могілкі ў вёсцы Дзярэчын. Яны пілуюць на могілках дрэвы, якія проста падаюць на надмагільныя помнікі, крыжы, магілы. Работнікі не звяртаюць увагі на тое, што дрэвы наносяць шкоду магілам.

11.03.2012 У Лёзна «Дажынкі» адсвяткавалі за кошт жыхароў

Дырэктар УП ЖКГ Аляксандр Карнейчык растлумачыў, што «бюджэтныя сродкі, якія выдзяляюцца ў бягучым годзе, пойдуць на пагашэнне запазычанасці перад арганізацыямі-падрадчыкамі, што працавалі на аб'ектах раёна ў ходзе падрыхтоўкі да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011».

У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі

11.03.2012 У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі

З ініцыятывай матэрыяльна дапамагчы сям’і віцебскага сябра КХП-БНФ, які ўжо больш за два месяцы трымае галадоўку за кратамі, выступілі ягоныя брэсцкія аднапартыйцы. Аднак непасрэдна ў зборы сродкаў бяруць удзел таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя журналісты.

10.03.2012 Справа тэракта: застаўся доўгі шлейф

Што стала з абвінавачанымі ў халатнасці ды іншых злачынствах?

Моладзевы фотаконкурс на тэму правоў чалавека

09.03.2012 Моладзевы фотаконкурс на тэму правоў чалавека

Вы захопленыя фатаграфіяй? У вас асаблівы погляд на свет? Адрозніваецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Уважліва чытайце гэтую аб'яву! Абвяшчаецца конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму "Правы чалавека ў сучасным свеце ".

Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)

09.03.2012 Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)

8 сакавіка ля цэнтральнага ўнівермагу Гомеля актывісты руху «Наша альтэрнатыва» праводзілі акцыю ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць!». Кастусь Жукоўскі, Зміцер Карашкоў, Васіль Такарэнка і Андрусь Цянюта віншавалі мінакоў з Міжнародным жаночым днём і раздавалі святочныя паштоўкі антыалкагольнай тэматыкі.

09.03.2012 Права на атрыманне інфармацыі зноў абскарджваецца ў судзе

Брэсцкі актывіст Сяргей Вакуленка спрабуе праз суд дамагчыся выканання заканадаўства пра звароты грамадзян ад мясцовых уладаў. Ён звярнуўся у суд Ленінскага раёну Брэста, аднак там не знайшлі ніякіх парушэнняў у дзеяннях гарадскіх уладаў. Зараз мясцовы актывіст звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд.

Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

07.03.2012 Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

У нумары за 6 сакавіка ў газеце змешчаны артыкул "Сам себя уполномочил", дзе гараджанам раяць звышпільна ставіцца да прапановаў віцебскіх актывістаў вырашаць праблемы праз калектыўныя пісьмовыя скаргі да ўладаў. Аўтар Лілія Іўчанка піша, што на вывучэнне такіх скаргаў дарма трацяцца час і сілы чыноўнікаў.

07.03.2012 Яраслаў Пясецкі: Думаю, за тэрактам стаіць больш вялікае зло, чым гэтыя двое

Падчас тэракту ў мінскім метро Яраславу Пясецкаму адарвала ногі. Праз амаль год 27-гадовы мужчына распавёў «Салідарнасці», што ён адчуваў, калі прыйшоў у сябе, чаму сумняецца ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і як жыве цяпер.

Супольная малітва за выратаванне Сяргея Каваленкі

07.03.2012 Супольная малітва за выратаванне Сяргея Каваленкі

На Берасцейшчыне пачалася малітва за выратаванне жыцця Сяргея Каваленка. Супольную бесперапынную малітву за моц Сяргея, за яго здароўе і за тое, каб ён спыніў галадоўку прапанавала сваім сябрам і аднадумцам брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская.

У Слоніме дэмантаваны адзін з чатырох помнікаў Леніну

07.03.2012 У Слоніме дэмантаваны адзін з чатырох помнікаў Леніну

Гэта адбылося пасля правядзення летась 20 снежня ў Слоніме міжканфесійнага «круглага стала» з удзелам кіраўнікоў выканкама, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій горада і раёна, а таксама начальніка аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Ігара Папова.

Бабруйскія актывісты даслалі лісты і паштоўкі палітвязням (фота)

06.03.2012 Бабруйскія актывісты даслалі лісты і паштоўкі палітвязням (фота)

Грамадскія актывісты з Бабруйска даслалі лісты і паштоўкі беларускім палітвязням. Акцыю ў падтрымку палітвязняў арганізавалі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці збіраюцца рабіць усё магчымае, каб аказаць дапамогу праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, накіраванаму адбываць пакаранне ў Бабруйскую калонію.

Аршанскі РАУС з доктарам Сайковым прымусова кадуюць ад алкагалізму

06.03.2012 Аршанскі РАУС з доктарам Сайковым прымусова кадуюць ад алкагалізму

Аршанская міліцыя практыкуе прымусовае кадаванне ад алкагалізму з дапамогай доктара-псіхатэрапеўта Дзмітрыя Сайкова. Збіраюць людзей, якія п'юць, з усяго сельсавета, прывозяць у адзін з дамоў культуры, дзе Сайкоў за сціплыя 550000 з чалавека ажыццяўляе свой гаючы сеанс. Нядаўна 75 чалавек прайшлі кадаванне ў Забалоцкім ДК.

Пратэсты дачнікаў у Смалявіцкім раёне даюць плён - улады абяцаюць грамадскія слуханні (відэа)

05.03.2012 Пратэсты дачнікаў у Смалявіцкім раёне даюць плён - улады абяцаюць грамадскія слуханні (відэа)

Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура абяцае грамадскія слуханні па генплану тэхнапарку і гатовы запрасіць супраціўцаў у Кітай. Па інфармацыі БЕЛТА, беларуска-кітайскі індустрыяльны парк будзе стварацца толькі на свабодных тэрыторыях. Па словах прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, пры будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці размешчаныя тут дачныя кааператывы і вёскі чапаць не будуць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства