Навіны на тэму: грамадства
19.03.2012 Бабруйск: Іншадумцаў прыраўнялі да фашыстаў
Рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” працягвае ствараць адмоўны і агрэсіўны імідж мясцовым іншадумцам. Але на гэты раз газета абрала не варыянт “журналісцкага расследвання”, а “ліст чытачкі М. Шчарбаковай”, які з’явіўся ў № 21 выдання.
19.03.2012 У Крычаўскім раёне настаўнікі перакваліфікаваліся ў пажарнікаў
У Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці настаўнікаў прымусілі выконваць функцыі пажарнікаў-выратавальнікаў – яны абследуюць дамы ў прыватным сектары на прадмет іх супрацьпажарнай бяспекі.
19.03.2012 “Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”
Пры сённяшняй сітуацыі на смяротнае пакаранне ў Беларусі мусіць быць уведзены мараторый. Так лічаць грамадскія дзеячы Салігорска, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі пра забойства Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
19.03.2012 Слонімцы звярнуліся да Генпракурора з патрабаваннем вызваліць вязняў
Група жыхароў Слоніма звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Конюка. Падпісанты звароту патрабуюць вызваліць Сяргея Каваленку, Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку і ўсіх палітычных вязняў.
16.03.2012 Бабруйск: Другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі прысвяцілі палітвязням (фота)
Вечарам 15 сакавіка ў бабруйскім офісе АГП прайшоў другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Мясцовыя дэмакраты прысвяцілі яго беларускім палітвязням.
15.03.2012 Гарадзенскія праваабаронцы заклікаюць дасылаць палітвязням паштоўкі да 25 Сакавіка
"Сённяшнія палітвязні таксама гэты дзень лічаць святым для сябе і свайго народу. Таму падпісаць і даслаць ім віншавальную паштоўку – гэта той мінімум, які можа зрабіць кожны”, - кажа Віктар Сазонаў.
15.03.2012 Бабруйчан пераконваюць, што Канстытуцыя “жыве і дзейнічае”
Газета гарвыканкама падрыхтавалася да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка, чарговай агіткай. Артыкул з назвай “Асноўны закон развіцця краіны” выйшаў у апошнім № 20 “Бабруйскага жыцця”.
14.03.2012 «Споведзь былога актывіста»
Былы актывіст РЧСС адмаўляецца, што ён быў актывістам. Чарговы «разгромны» матэрыял - «споведзь былога актывіста» з традыцыйным пасыпаннем галавы попелам, шальмаваннем апазіцыі і ўсхваленнем дзеючай улады з'явіўся на старонках газеты «Вячэрні Гомель».
14.03.2012 Супраць жыхароў “Уручча-2” задзейнічалі спецназ
Жыхароў мікрараёна “Уручча-2” спецназаўцы выціснулі з пляцоўкі, на якой збіраюцца пабудаваць шматпавярховы дом. Людзям пагражалі затрыманнямі і арыштамі на 15 сутак.
13.03.2012 Загад чыноўнікам: не дапускаць беларусіфікацыі і скарачэння ўжывання рускай мовы
У «Нашу Ніву» трапіў цыркуляр, спушчаны з Адміністрацыі прэзідэнта па вертыкалі. Дакумент ідзе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення справамі аблвыканкама, загадчыка аддзела па арганізацыйна-метадычнай працы і справаводству Вольгі Клімаховіч. Даведацца ад Вольгі Клімаховіч, якія меры будуць прымяняць, каб «спыніць прымусовую беларусіфікацыю» нам не ўдалося.
13.03.2012 Барысаў: раёнка пачала агітацыю за будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода
Жыхары прыгарада Барысава ўжо збіраюць подпісы супраць будаўніцтва завода, які плануюць размясціць у непасрэднай блізкасці ад іх жылля. Трэба меркаваць, што «суцяяшальны» матэрыял з'явіўся пасля таго, як быў апублікаваны факт нязгоды мясцовых жыхароў з планамі на будаўніцтва.
12.03.2012 У Магілёве работнікі хлебазавода пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў
На магілёўскім хлебазаводзе № 4 працаўнікі, незадаволеныя заробкамі, напісалі зварот на адрас кіраўніцтва аб’яднання «Магілёўхлебпрам», у склад якога ўваходзіць прадпрыемства. Даслаць яго працаўнікі не паспелі, бо, як яны заяўляюць, адміністрацыя, даведаўшыся пра гэта, адразу пачала пераследаваць магчымых аўтараў ліста.
12.03.2012 Барысаў: жыхары прыгарада збіраюць подпісы супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)
Жыхары вёсак Пчэльнік, Стара-Барысаў і аграгарадка Дзямідаўка Барысаўскага раёна не згодныя з тым, што, насуперак апублікаваным раней планам, смеццеперапрацоўчы завод будуць будаваць у непасрэднай блізкасці ад іх жылля.
12.03.2012 Барысаў: Саўмін пераслаў зварот праваабаронцы ў Міністэрства аховы здароўя
Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў «адказ» на свой запыт у Савет Міністраў з нагоды неканстытуцыйнасці прапановы віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка зрабіць для грамадзян Беларусі наведванне паліклінік платным.
11.03.2012 З “канфедэнцыйнай” дамовай на будаўніцтва будзе разбірацца суд
Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў пазоў у суд на чыноўнікаў аблвыканкаму, якія адмаўляюцца даць інфармацыю пра мяркуемае будаўніцтва новага гатэлю ў гістарычнай частцы гораду.










