Навіны на тэму: грамадства

Дзяржаўны тэлеканал «супакоіў» жыхароў Жодзіна

12.04.2012 Дзяржаўны тэлеканал «супакоіў» жыхароў Жодзіна

Дзяржаўны тэлеканал АНТ адрэагаваў на публікацыю на сайце ПЦ "Вясна" з нагоды ўтойвання інфармацыі ад жыхароў Жодзіна аб сліве машыннага алею ў раку Пліса. З рэпартажу АНТ вынікае, што «Уцечка алею на Жодзінскай ЦЭЦ узбударажыла Інтэрнэт», а зусім не жыхароў горада.

У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро

12.04.2012 У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро

Адбылося гэта на галоўнай плошчы горада, каля “нулявога” кіламетру, дзе з'явіліся кветкі і лампадкі. Такім чынам жыхары Брэста ўзгадалі ахвяраў тэракту на станцыі метро "Кастрычніцкая" і выказалі сваю салідарнасць са сваякамі загінуўшых і параненых.

Гомельскія міліцыянеры ахоўвалі «нулявы кіламетр», каб людзі не адзначылі трагічную гадавіну тэракта

12.04.2012 Гомельскія міліцыянеры ахоўвалі «нулявы кіламетр», каб людзі не адзначылі трагічную гадавіну тэракта

Менавіта на «нулявым кіламетры» год таму, 12 красавіка 2011 года, на другі дзень пасля тэракту, гамяльчане, арганізаваўшыся праз сацыяльныя сеткі, правялі стыхійную акцыю ў памяць ахвяр у мінскім метро. Дарэчы, яшчэ з раніцы нехта ўсклаў кветкі да «нулявога кіламетра», але іх выкінулі ў сметніцу.

Жыхары Барысаўскага прыгарада атрымліваюць адпіскі наконт будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

11.04.2012 Жыхары Барысаўскага прыгарада атрымліваюць адпіскі наконт будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

На саміх падпісантаў ўжо пачынаецца ціск з боку чыноўнікаў. Так да пенсіянера, які даў свой хатні тэлефон для адказаў з інстанцый, наведалася «дэлегацыя» з Мінаблвыканкама. Абласныя чыноўнікі спрабавалі высветліць, адкуль з'явілася інфармацыя пра будаўніцтва завода, хто прадставіў генплан, хто збіраў подпісы.

Веткаўскіх падлеткаў выхоўваюць праз ЛТП

10.04.2012 Веткаўскіх падлеткаў выхоўваюць праз ЛТП

Карэспандэнту чамусьці весела, і ён марыць: «Няблага было б у ЛТП пабачыць «каня». «Конь» - гэта алкаголік, які знаходзіцца ў стане «белай гарачкі». Для такіх кліентаў ёсць адзіночныя камеры без святла», - тлумачыць журналіст, які, напэўна, ніколі не чуў, што «дэлірый» - гэта захворванне.

У Слоніме моладзь збірае грошы для адзінокіх старых

09.04.2012 У Слоніме моладзь збірае грошы для адзінокіх старых

У мінулую суботу на цэнтральных вуліцах Слоніма можна было ўбачыць маладых хлопцаў і дзяўчат з урнамі і лістоўкамі ў руках. Галоўнай мэтай акцыі быў збор сродкаў для адзінокіх састарэлых людзей. Хлопцы і дзяўчаты падходзілі з урнамі да людзей і прасілі ахвяраваць хто колькі можа рублёў для старых адзінокіх слонімцаў.

У Брэсце цікавяцца справаздачамі дэпутатаў перад выбаршчыкамі

09.04.2012 У Брэсце цікавяцца справаздачамі дэпутатаў перад выбаршчыкамі

Актывісты грамадскіх аргнаізацый і палітычных партый распачалі ў Брэсце кампанію па збору подпісаў сярод жыхароў Брэста, каб дамагчыся ад дэпутатаў мясцовага гарадскога Савету справаздачы за сваю дзейнасць перед выбаршчыкамі.

Ад жыхароў Жодзіна ўлады ўтойваюць інфармацыю пра лакальную экакатастрофу (відэа)

06.04.2012 Ад жыхароў Жодзіна ўлады ўтойваюць інфармацыю пра лакальную экакатастрофу (відэа)

У пачатку сакавіка гэтага года ў Жодзіна з-за аварыі на ЦЭЦ у вадасховішча на рацэ Пліса вылілася масла.

Палітвязняў віншуюць з Вялікднём

06.04.2012 Палітвязняў віншуюць з Вялікднём

Грамадскія актывісты і неабыякавыя жыхары гарадоў і мястэчак гэтымі днямі дасылаюць свае віншаванні ў турмы і калоніі Беларусі, каб падзяліцца часцінкай той радасці хрысціянскага свету, якая можа падтрымаць у цяжкі час усіх, хто будзе сустракаць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага ў зняволенні, дзе апынуліся па палітычных матывах.

На Брэстчыне 20 тысяч жыхароў працуюць у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці

06.04.2012 На Брэстчыне 20 тысяч жыхароў працуюць у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці

Ва ўмовах няпоўнай занятасці летась вымушана працавалі розныя катэгорыі - як супрацоўнікі невялікіх фірм, так і працоўныя такіх буйных прадпрыемстваў як Баранавіцкае вытворче баваўнянае аб'яднанне (2,3 тысячы чалавек) ці СП “Санта-Брэмар” (амаль 3 тысячы чалавек).

Веданне дзяржаўнага гімна -- паказчык “сапраўднага патрыятызма”

05.04.2012 Веданне дзяржаўнага гімна -- паказчык “сапраўднага патрыятызма”

Супрацоўнікі бабруйскага гарвыканкама правялі пасяджэнне па тэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання, дзе задаліся пытаннямі кшталту “як бабруйская моладзь праяўляе любоў да сваёй радзімы?” Пра гэта паведамляе газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” у артыкуле “Хто ты: патрыёт, патриот, patriot?”

Конкурс інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку

03.04.2012 Конкурс інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку

Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” у межах праекта “Беларуская вясна ў Вільні” абвесьціла конкурс канцэпцыяў мастацкіх інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку. Аўтары найлепшых канцэпцыяў атрымаюць магчымасьць рэалізаваць свае працы ў грамадзкай прасторы Вільні, атрымаюць 1000 літаў на выдаткі для рэалізацыі праекта. Агулам будуць падтрыманыя тры найлепшыя працы.

У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС

30.03.2012 У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС

Адказ старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД спадара Бусько на зварот 600 магілёўцаў, якія патрабавалі спыніць канфрантацыю з Еўрасаюзам праз вызваленне палітвязняў, - усяго толькі адпіска.

Брэсцкі аблвыканкам прызнаў наяўнасць у абласным цэнтры экалагічных праблем, звязаных з забруджанасцю паветра

28.03.2012 Брэсцкі аблвыканкам прызнаў наяўнасць у абласным цэнтры экалагічных праблем, звязаных з забруджанасцю паветра

Як паведаміла адна з ініцыятараў збору подпісаў Ганна Канюс, адказ з аблвыканкама прызнае наяўнасць праблемы і акрэслівае хоць нейкі тэрмін, калі яе паспрабуюць вырашыць. “Але здзіўляюць адносіны да звароту, падпісанага больш за тысячай жыхароў Брэста, з боку гарадскіх уладаў".

Абаронцы салігорскага лесапарку зноўку б'юць трывогу

27.03.2012 Абаронцы салігорскага лесапарку зноўку б'юць трывогу

Актывістам салігорскай кампаніі “Абаронім лес” стала вядома аб новых незаконных намерах мясцовых чыноўнікаў па высечцы гарадскога лесапарку. Гэтым разам улады аддалі загад ЖГК “Комплекс” на вынішчэнне чарговага кавалку ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў зялёным трохкутніку на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства