Навіны на тэму: грамадства
26.04.2012 Абаронцы салігорскага лесу бачаць выйсце ў змене гарадскога кіраўніцтва
Лесапаркавую зону Салігорска ў зялёным трохкутніку на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова, якую мясцовыя жыхары баранілі амаль два гады, усё ж высеклі. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведамілі актывісты кампаніі “Абаронім лес”.
26.04.2012 У Брэсце забаронена акцыя супраць забойства жывёл
Падчас гэтага мерапрыемства меркавалася распаўсюдзіць сярод жыхароў горада ўлёткі ў падтрымку “Акцыі супраць забойства беспрытульных жывёл “Fair Play”, якая зараз адбываецца ў суседняй Украіне. Аднак мясцовыя ўлады ў асобе намесніка старшыні гарвыканкама Вячаслава Хафізава адмовілі ў правядзенні акцыі.
26.04.2012 Бабруйчане звяртаюцца да чыноўнікаў з просьбай вярнуць у тралейбусы беларускую мову
"Пры гэтым знікла не толькі беларуская мова, але і знаёмыя ўсім выразы «Сумленне — лепшы кантралёр», «Павага — лепшы падарунак» і абсалютна бабруйскі выраз «Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кантралёрам, праверце, ці не запамятавалі Вы аплаціць праезд».
25.04.2012 Камісія па справах непаўнагадовых адмовілася дапамагчы дзецям засяліцца ў новыя кватэры
“Цягам года мы не можам засяліцца ні ў адну з кватэр, у якіх мы прапісаныя. Там няма ўнутранай аддзелкі, хаця па дакументах яна мусіць быць. У кватэры, што на вуліцы Пысіна, разбіта абсалютна ўсё.Туды немагчыма ўвайсці. У ваннай, напрыклад, няма пліткі”.
23.04.2012 ЛТП і зона - у чым падабенства? (відэа)
Былы спартовец, майстра спорту па боксу Анатоль распавядае пра ўмовы знаходжання ў ЛТП (Лячэбна працоўным прафілакторыі), у якім залежныя ад алкаголя людзі жывуць і працуюць фактычна ў турэмных ўмовах. Прымусовае накіраванне на "лячэнне" ў ЛТП з'яўляецца абмежаваннем права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, таму знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускіх праваабаронцаў.
23.04.2012 Супраць атамных эксперыментаў
У Брэсце адбыўся “круглы стол”, на якім эколагі прэзентавалі “Белую Кнігу”, прысвечаную атамнай энергетыцы. Удзельнікі мерапрыемства падпісалі зварот да кіраўніцтва Беларусі з заклікам спыніць атамныя эксперыменты (“гэта не просьба, а настойлівае патрабаванне часу”), бо ад грамадскасці наўмысна хаваюць усе адмоўныя наступствы будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
23.04.2012 Ушчыльненне гарадской забудовы па-салігорску
Шчыльнасць насельніцтва Салігорску амаль у два разы перавышае гэты паказчык у Мінску. Больш за тое, па шчыльнасці насельніцтва сталіца шахцёраў апярэджвае такія буйнейшыя гарады свету, як Лондан, Мехіка, Токіа, Ганг-Конг, Сінгапур, Ліён, Нью-Ёрк і нават Маскву. Часам здаецца, што ўлады ствараюць невыносныя жыццёвыя ўмовы.
22.04.2012 Слонімцы усю суботу былі без вады
Чаму ў кранах кватэр самых крупных мікрараёнаў Слоніма ў суботу, 21 красавіка, знікла вады — ніхто са слонімцаў не ведае. Калі людзі пачалі выходзіць са сваіх кватэр і выказваць абурэнні, па горадзе бачны былі вадавазы. Але не да ўсіх дамоў была падвезена вада.
20.04.2012 Экалагічная акцыя ў Слоніме (фота)
Сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма 19 красавіка правялі акцыю “Ачысцім лес ад смецця”. Больш за 20 чалавек прыехалі ў лясны масіў, які знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін горада Слоніма, і некалькі гадзін ачышчалі лес ад рознага смецця.
20.04.2012 Выхаванне павагі да закону -- праз спецшколу
У Магілёўскім раёне з мэтай прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў іх пачалі вазіць у Магілёўскую спецшколу зачыненага тыпу. Своеасаблівая кампанія застрашвання падлеткаў адбываецца ў межах рэспубліканскай акцыі “Сябруем з законам”.
19.04.2012 Салігорскі лесапарк будуць рубіць
Да такой высновы прыйшлі актывісты кампаніі “Абаронім лес”, атрымаўшы афіцыйныя адказы Салігорскай інспекцыі прыродных рэсурсаў ды мясцовага райвыканкаму на свае запыты па праблеме высечкі ландшафтна-рэкрэацыйных зонаў гораду.
18.04.2012 Ахоўнікі Гомельскага вінзавода перашкаджалі актывістам праводзіць антыалкагольную акцыю
17 красавіка актывісты гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» правялі чарговую антыалкагольную акцыю ў межах кампаніі «Хопіць піць – трэба жыць!». Яны раздавалі інфармацыйныя матэрыялы пра шкоду алкаголю і пра тое, каму выгадна, каб віно было танным, а людзі – п'янымі.
17.04.2012 У Клімавіцкім раёне абавязаных асобаў прапануюць арыштоўваць
Безумоўна, вялікай сімпатыі гэтак званыя “абавязаныя асобы” не выклікаюць, аднак садзіць людзей за краты за тое, што яны не выйшлі на працу, - вельмі трывожны сігнал. Бальшыня гэтых людзей пакутуюць на алкагалізм і патрабуюць лячэння, дапамогі для адаптацыі ў грамадстве, а не арышту.
16.04.2012 Бярозаўчане павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем
Некаторыя з актывістаў вядуць перапіску з Алесем Бяляцкім, Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Аўтуховічам. На жаль, на калядныя віншаванні больш з палітвязняў ніхто не адклікнуўся. Цяпер некаторыя з віншавальнікаў гадаюць, ці атрымалі астатнія іх паштоўкі.
13.04.2012 Смалявічы: «Ніхто не мае права выносіць лёсавызначальныя рашэнні без думкі грамадзян»
Учора ў Смалявічах затрымалі актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», аднак адзін з затрыманых Андрэй Дзмітрыеў настойвае на тым, каб журналісты не змяшчалі «цэнтр цяжару» на затрыманне, а расказвалі пра сапраўдную праблему Смалявіцкага раёна.










