Навіны на тэму: грамадства

Некаторыя людзі выжываюць дзякуючы сметніку (відэа)

08.05.2012 Некаторыя людзі выжываюць дзякуючы сметніку (відэа)

Кантраст паміж прыгожым чыстым Мінскам і гарадскім сметнікам надта вялікі. Мы з пагардай глядзім на смярдзючых бамжоў на вуліцах, адсоўваемся ад іх у грамадскім транспарце, калі такі туды зойдзе, бо побач з імі сапраўды немагчыма дыхаць. Можна назіраць, як яны ходзяць па горадзе з валізамі, збіраючы пустыя пляшкі, але мала хто на ўласныя вочы бачыў, як людзі рыюцца на гарадскім сметніку. Сацыяльна неўладкаваныя і нікому не патрэбныя, яны таксама частка нашага грамадства...

Акрамя ўдзелу ў “дабраахвотным” суботніку – яшчэ і па 50000 рублёў сабралі

07.05.2012 Акрамя ўдзелу ў “дабраахвотным” суботніку – яшчэ і па 50000 рублёў сабралі

З работнікаў культуры Магілёўскага раёна пасля ўдзелу ў “добраахвотным” суботніку збіралі дадаткова яшчэ па 50000 рублёў грошай. Усяго на працягу красавіка ў Магілёўскім раёне адбыліся тры суботнікі, на якіх супрацоўнікі разнастайных устаноў працавалі на добраўпарадкаванні навакольнага асяроддзя.

Барысаў: чатырохгадовая барацьба пакуль не ўвянчалася перамогай (відэа)

04.05.2012 Барысаў: чатырохгадовая барацьба пакуль не ўвянчалася перамогай (відэа)

На працягу чатырох гадоў жыхары барысаўскага мікрараёна Дымкі абівалі парогі ўсіх магчымых інстанцый, каб была вырашана праблема затаплення іх дамоў. У выніку чыноўнікі зрабілі справаздачу «за праведзеную працу», а жыць лепш не стала.

Абаронцы жывёл просяць не спяшацца з прыняццем новага закону

03.05.2012 Абаронцы жывёл просяць не спяшацца з прыняццем новага закону

У Брэсце распачаты збор подпісаў пад зваротам на адрас Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з заклікам прыпыніць прыняцце законапраекту “Аб абыходжаннямі з жывёламі”. Па словах Ірыны Сіняпкінай, патрэбна грамадскае абмеркаванне.

У Баранавічах збіраюць подпісы за вызваленне палітвязняў

03.05.2012 У Баранавічах збіраюць подпісы за вызваленне палітвязняў

Баранавіцкія сябры Руху “За свабоду” сабралі амаль 200 подпісаў з патрабаваннем вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года. Лісты з подпісамі 3 мая былі накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

03.05.2012 Асамблеі НДА не даюць памяшканьне для кангрэсу ў IBB

Пад пагрозай правядзеньня чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы

02.05.2012 Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы

Агучванне прыпынкаў на беларускай мове вярнулася ў бабруйскія тралейбусы. Нагадаем, што нядаўна некаторыя жыхары горада былі моцна абураныя русіфікацыяй гэтага віда транспарта і нават пачалі звяртацца за тлумачэннямі ў тралейбуснае ўпраўленне.

Cтудэнты і выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў

02.05.2012 Cтудэнты і выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў

У рамках дзейнасці Грамадскага Балонскага Камітэта пачынаецца маніторынг, сутнасць якога заключаецца ў адсочванні выпадкаў парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе студэнты і выкладчыкі ВНУ Беларусі, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці.

Сход супраць будаўніцтва хімзавода ў Бараўлянах (відэа)

02.05.2012 Сход супраць будаўніцтва хімзавода ў Бараўлянах (відэа)

Жыхары вёсак Дроздава і Малінаўка Бараўлянскага сельсавета б'юць трывогу. На ўчастку паміж іх населенымі пунктамі, за пару кіламетраў ад Мінска, кампанія СААТ«М-Стандарт» мае пабудаваць завод па вытворчасці хімічных сродкаў. Жыхары элітных катэджавых пасёлкаў, вядома ж, супраць.

Клімавіцкая міліцыя правярае сапраўднасць подпісаў за рамонт аўтадарогі

01.05.2012 Клімавіцкая міліцыя правярае сапраўднасць подпісаў за рамонт аўтадарогі

Супрацоўнікі Клімавіцкага РАУС на працягу трох дзён абыходзілі ўсіх грамадзян, якія паставілі свае подпісы пад зваротам у райвыканкам с патрабаваннем зрабіць рамонт аўтадарогі ў вёсцы Паўлавічы Клімавіцкага раёна і бралі пісьмовыя тлумачэнні.

Мінаблвыканкам не падтрымаў абаронцаў салігорскага лесу

30.04.2012 Мінаблвыканкам не падтрымаў абаронцаў салігорскага лесу

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” атрымалі адказ на свой запыт да кіраўнініка Мінскай вобласці адносна высечкі гарадскога лесапарку. Мінаблвыканкам абаронцаў салігорскага лесу “у межах сваёй кампентэнцыі” не пачуў.

Віншаванні з Днём нараджэння палітвязням Сырамалотаву і Францкевічу з Бялыніцкага раёна

30.04.2012 Віншаванні з Днём нараджэння палітвязням Сырамалотаву і Францкевічу з Бялыніцкага раёна

Беларускія палітвязні Павел Сырамалотаў і Аляксандр Францкевіч сустракаюць у зняволенні свае чарговыя Дні нараджэння. Павел Сырамалотаў адзначае 21-годдзе сёння, 30 красавіка, Аляксандру Францкевічу 6 траўня споўніцца 22 гады.

У Оршы распачаты збор звестак пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

30.04.2012 У Оршы распачаты збор звестак пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Расстрэлы і пахаванне ахвяраў у 30-я гады адбываліся пад Оршай ва ўрочышчы Кабыляцкая Гара. Паводле краязнаўцаў, на тым месцы, якое яшчэ называюць аршанскімі Курапатамі, знаходзяцца парэшткі да 5000 чалавек, але дакладных звестак не існуе, бо паўнавартасныя даследванні на той тэрыторыі ніколі не праводзіліся.

Ушанаванне ахвяраў Чарнобыля ў Магілёве (відэа)

28.04.2012 Ушанаванне ахвяраў Чарнобыля ў Магілёве (відэа)

26 красавіка грамадскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ў Магілёве. Нажаль, сёлета падобныя акцыі па ўсёй краіне не вылучаліся значнай колькасцю удзельнікаў.

Беларускія ліквідатары: права на бяспраўе (відэа)

27.04.2012 Беларускія ліквідатары: права на бяспраўе (відэа)

Беларусь з'яўляецца адзінай дзяржавай на постсавецкай прасторы, дзе гарантыі для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС былі адменены раптоўна. Пра гэта распавядаюць жодзінскія ліквідатары Аляксандр Валчанін і Аляксандр Равінскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства