Навіны на тэму: грамадства
23.05.2012 Гомельцы патрабуюць развіцця сацыяльнай інфраструктуры новага мікрараёна
У Гомельскі гарвыканкам перададзены 700 подпісаў жыхароў мікрараёна «Клёнкаўскі», абураных станам сацыяльнай інфраструктуры мікрараёна: тут адсутнічаюць дзіцячыя садкі і ўстановы пазашкольнай працы, побач няма крамаў, паліклінік и устаноў культуры.
21.05.2012 У Гародні нават дрэвы сталі палітыкай
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра ў прамой лініі з насельніцтвам Гарадзенскай вобласці на мясцовым канале тэлебачання заявіў, што “грамадскія слуханні па вырубцы дрэў, з-за таго, што іх ператвараюць у незразумелае палітычнае супрацьстаянне, вырашана больш не праводзіць”.
21.05.2012 Вайна супраць “Маладога фронту”
Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” толькі за адзін няпоўны год год былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў на 350 сутак. Гэта абсалютны рэкорд, усталяваны беларускімі ўладамі для асобнай арганізацыІ.
21.05.2012 У Польшчы сабралі больш за дзве тысячы подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
Пра гэта распавяла Любоў Кавалёва. Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, якое было выканана ў сакавіку гэтага года, вярнуліся з Польшчы, дзе сустракаліся з жонкай прэзідэнта Ганнай Камароўскай і журналістамі шэрагу выданняў і мясцовых тэлеканалаў.
20.05.2012 Ідэалагічнае абвастрэнне на Салігоршчыне
Пасланне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу стала прычынай ідэалагічнага абвастрэння ў мясцовым выканкаме і дзяржаўных СМІ Салігоршчыны. 15 мая ў Салігорскім выканкаме адбылася так званая інструктыўная нарада для ідэалагічнага актыву.
20.05.2012 У Брэсце хочуць ведаць графік справаздач мясцовых дэпутатаў
Як распавёў адзін з ініцыятараў такіх зваротаў Ігар Маслоўскі, падставай для падобных дзеянняў з’явіўся адказ старшыні Брэсцкага гарсавета Геннадзя Масько, з якога вынікае, што графіка справаздач дэпутатаў перад выбаршчыкамі не існуе увогуле. “Таму мы зараз і звярнуліся да кожнага дэпутата”.
20.05.2012 Мытнікі прымушаюць людзей падпісвацца на “Томоженный вестник”
Беларускія мытнікі пагранічнага пункта “Бераставіца-Баброўнікі” “настойліва рэкамендуюць” падпісвацца на іх часопіс “Томоженный вестник”. Беларусы, якія вяртаюцца з Польшчы з таварам, і прастойваюць у чарзе па 8-10 гадзін, натыкаюцца яшчэ на адну перашкоду.
20.05.2012 Аршанцы сумняваюцца ў міліцэйскай інфармацыі
У пачатку траўня жыхары Оршы з непрыхаваным абурэннем дзяліліся адзін з адным ашаламляльнай інфармацыяй. На Зайцаўскіх могілках, што размешчаны на гарадской ускраіне, нейкія вандалы разграмілі больш за 30 помнікаў. Следчы камітэт па Аршанскім раёне паведаміў: падазраваны затрыманы.
18.05.2012 Па-сапраўднаму змагацца з карупцыяй дзяржава не жадае
Узровень карупцыі ў Беларусі за час кіравання Лукашэнкі вырас да маштабаў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы краіны. Такую выснову робіць сябра экспертнай групы міжнароднай антыкарупцыйнай сеткі Transparency International юрыст Галіна Дрэбезава.
18.05.2012 Больш за траціну салігорцаў скрайне адмоўна ставяцца да гомасексуалаў
Каля 34% удзельнікаў галасавання на пытанне “Як вы паставіцеся да гомасексуала ў коле вашых сяброў, знаёмых, калегаў?” адказалі, што паставіліся б скрайне адмоўна. Нейтральна да гэткага факту паставілася б каля 35% апытаных, а 12% ацанілі б гэты факт як станоўчы. Не змаглі даць выразнага адказу на дадзенае пытанне каля 19% апытаных.
18.05.2012 Праваабаронца адстойвае магчымасць вучыцца па-беларуску
Некалькі гадоў запар у Брэсце не ствараліся першыя класы, дзе б навучанне адбывалася на роднай мове. Летась, дзякуючы намаганням шэрагу бацькоў, у адной з пачатковых школаў гораду пяць дзяцей пачалі вучыцца па-беларуску.
17.05.2012 Брэст: збіраюцца подпісы супраць будаўніцтва АЭС у трох краінах
У звароце ўказваецца, што ўрады Беларусі, Літвы і Расеі пачалі будаўніцтва АЭС паблізу ад сумесных межаў: у Беларусі – Астравецкая АЭС, у Літве – Вісагінская, а ў Расіі – Балтыйская ў Калінінградскай вобласці. Падпісанты звароту нязгодны з такой перспектывай і патрабуюць прыпыніць будаўніцтва ўсіх трох АЭС.
17.05.2012 “Магілёўскія ведамасці” прапагандуюць размеркаванне студэнтаў
Верагодна такі артыкул на старонках газеты з’явіўся каб стварыць станоўчы імідж размеркаванню ў сельскую мясцовасць і тамтэйшым перспектывам кар’ернага росту. Вядома, што шмат хто са студэнтаў, размеркаваных у раёны, не даязджае да свайго будучага месца працы.
16.05.2012 Звесткі пра дэпутатаў аршанскага гарсавету «засакрэцілі»
Верагодна, да ліку дзяржаўных сакрэтаў у Оршы прыраўнана інфармацыя пра дзеючых дэпутатаў гарадскога Савета. Да такой высновы прыйшлі жыхары дома № 55 па вуліцы Міра ў Оршы.
15.05.2012 У Віцебскай вобласці распачаўся праект "Не-- гвалту над дзецьмі!"
Жыхарам вобласці раяць не быць абыякавымі да фактаў гвалту: калі гэта гвалт фізічны або сэксуальнага характару, відавочцаў просяць неадкладна звяртацца ў міліцыю. Калі гаворка ідзе пра грубае абыходжанне, невыкананне бацькоўскіх абавязкаў ці нешта падобнае, -- звяртацца варта да сацыяльнага работніка ў навучальную установу.










