Навіны на тэму: грамадства
13.10.2020 Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА
12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.
13.10.2020 Сталая жанчына апынулася на Акрэсціна пасля Марша пенсіянераў
11 кастрычніка падчас Маршу пенсіянераў сілавікі паводзілі сябе досыць жорстка ў дачыненні да людзей сталага ўзросту.
13.10.2020 У Ляхавічах судзяць як у сталінскія часы – “тройкамі”: суддзя, міліцыянт і сакратарка
За час пасля абвяшчэння вынікаў выбараў адміністрацыйны пераслед зазналі 13 жыхароў Ляхавіч. Даюць і штрафы, і арышты.
12.10.2020 Сыходзяць легенды: памёр праваабаронца Валерый Шчукін
На 79 годзе жыцця пасля пагаршэння здароўя ў шпіталі памёр дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання, палітык і праваабаронца, былы палітвязень Валерый Шчукін.
11.10.2020 Спіс затрыманых на акцыях 11 кастрычніка
У Беларусі працягваюцца затрыманні падчас мірных акцый пратэсту.
10.10.2020 NIZKIZ, "Дай Дарогу!", "Петля Пристрастия", Яскевіч, Пугач, Tor Band, РСП — фестываль “Рок за жыццё” анлайн
Фестываль “Рок за жыццё. Музыкі за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне” сёлета пройдзе ў онлайн-фармаце ў Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання — 10 кастрычніка.
09.10.2020 Рада Еўропы і Еўрасаюз у чарговы раз заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля і Генеральнага сакратара СЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч.
08.10.2020 Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў поствыбарчы перыяд
Прадстаўнікі праваабарончай кааліцыі прэзентавалі даклад “Беларусь пасля выбараў”, які ўтрымлівае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў паствыбарчы перыяд
07.10.2020 Міністэрства інфармацыі няўцямна патлумачыла блакіроўку сайта “Вясны”
Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на зварот у Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org.
05.10.2020 Беларускія праваабаронцы накіравалі ў АБСЕ даклад пра парушэнні правоў у поствыбарчы перыяд
Праваабарончая кааліцыя падрыхтавала і даслала дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.
05.10.2020 "Праблема гвалту пранізвае ўсё нашае грамадства". Андрэй Палуда пра Тыдзень супраць смяротнага пакарання
З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" ўжо ў восьмы раз ладзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень.
03.10.2020 "Мы падзяляем каштоўнасці, за якія вы змагаецеся. Мы салідарныя з вамі і верым у вас". Зварот удзельнікаў расейскіх рухаў да беларусаў
Больш за сто ўдзельнікаў расейскіх грамадзянскіх рухаў і арганізацый звярнуліся да грамадзянаў Беларусі са словамі падтрымкі і салідарнасці. Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе тэкст звароту.
02.10.2020 Уладзімір Вялічкін: "Адказнасць за беспадстаўнае прымяненне зброі хочуць перакласці на людзей”
"Брестская газета" апублікавала інтэрв'ю з кіраўніком брэсцкай філіі "Вясны" Уладзімірам Вялічкіным.
02.10.2020 "Вясна" шукае валанцёраў для назірання за судамі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.
01.10.2020 Алесь Бяляцкі і "Вясна" ўганараваныя прэстыжнай міжнароднай прэміяй "За годны лад жыцця-2020"
Гэта вядомая міжнародная ўзнагарода, якую яшчэ называюць альтэрнатыўнай нобелеўскай прэміяй. Ёй упершыню ўганараваны грамадзянін Беларусі.










