Навіны на тэму: грамадства
30.05.2012 Магілёўцы хочуць праводзіць масавыя мерапрыемствы па месцы жыхарства грамадзян
Такая ідэя нарадзілася ў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў падчас круглага стала 28 траўня, на якім актывісты абмеркавалі пытанні пошуку найбольш дзейсных метадаў абароны грамадскіх інтарэсаў.
29.05.2012 Паўлоўскаму-малодшаму не дазволілі пікетаваць Акадэмію навук
Малады вучоны збіраўся зладзіць пікет каля Інстытута фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук 30 траўня. З дапамогай пікета Аляксей Паўлоўскі хацеў прыцягнуць увагу да праблемы з непрадастаўленнем адміністрацыяй інстытута месца ў інтэрнаце.
28.05.2012 Гомельскія актывісты прапануюць забараніць рэкламу алкаголю
У Гомелі стартавала акцыя з мэтай сабраць 4 тысячы подпісаў пад зваротам да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сябры кааліцыі «Наша альтэрнатыва» ў межах ініцыятывы «Хопіць піць - трэба жыць!» прапануюць унесці папраўкі ў закон аб рэкламе.
28.05.2012 «Справаводства па-беларуску!» прапаноўвае больш ужываць беларускую мову ў спорце
«Як прыклад мы прывялі стадыён ФК «Гомель», дзе дыктарскае суправаджэнне з гэтага года ідзе па-беларуску, а таксама канал «Беларусь-2», дзе таксама з гэтага сезона некаторыя матчы пачалі каментаваць цалкам па-беларуску, чаго вельмі даўно не было".
25.05.2012 Прэзідэнт не пачуў просьбы жонкі ліквідатара (+ дакумент)
Адказ начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Адміністрацыі прэзідэнта Станіслава Буко на адкрыты ліст Таццяны Кудзян успрымаецца як здзек над чалавекам, які, канчаткова паклаўшы сваё здароўе на службе дзяржаве, сёння застаецца сам-насам са сваімі праблемамі.
25.05.2012 Лёс ліквідатара Чарнобыльскай трагедыі (відэа)
Пра Чарнобыль і яго наступствы прынята ўзгадваць адзін раз у год - 26 красавіка - у той дзень, калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Гэтая трагедыя стала для Беларусі і яе насельніцтва сапраўдным выпрабаваннем. І нельга забывацца на тых людзей, хто паплаціўся сваім здароўем. У 2009 годзе дэкрэтам Прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі беларускія ліквідатары былі пазбаўленыя сацыяльнай падтрымкі, аднак многія праблемы, як былі, так і засталіся.
25.05.2012 Берасцейцы - супраць зруйнавання пабудоў у гістарычнай частцы горада
Размова ідзе пра вуліцу Савецкую, на якой замест двух дамоў, №43 і №45, што маюць гістарычна-культурную каштоўнасць, збіраюцца будаваць новы гатэльны комплекс.
25.05.2012 У Слоніме аддалі даніну памяці Адаму Станкевічу
Слонімскія сябры БХД правялі 24 траўня ў цэнтры горада акцыю памяці беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча, які ў 1938-1939 гадах, высланы з Вільні, служыў у касцёле Бязгрэшнага зачацця святой Марыі горада.
25.05.2012 Лёс Салігорскага лесу будзе вырашацца на самы “версе”
Мясцовыя ўлады зноўку ўзяліся за старыя планы па ўзвядзенні на месцы катэгарыйнага лесу трэнеровачных футбольных палёў для футбольнага клуба “Шахцёр”.
25.05.2012 Слонімская ЖКГ пагражае выкінуць людзей на вуліцу
Пагрозы на адрас жыльцоў інтэрната па Чырвонаармейскай вуліцы горада Слоніма з'явіліся пасля таго, як адміністрацыя Слонімскай ЖКГ даведалася пра іх калектыўны зварот да старшыні Слонімскага райвыканкама з просьбай аформіць інтэрнат пад маласямейнае жыллё па прыкладу іншых гарадоў.
25.05.2012 Пайшла з жыцця маці Вольгі Захаранкі
24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава, цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы.
24.05.2012 Прапагандыст бачыць пагрозу "крушэння краіны" ў адзначэнні дня памяці ахвяраў СНІДу
Карэспандэнта газеты гомельскай райадміністрацыі «Савецкі раён» Аляксандра Яўсеенку абурае адзначэнне Сусветнага Дня памяці ахвяраў ВІЧ/СНІДу. “Не прымем пагрозу нашым падрастаючым пакаленням сур'ёзна, увальемся добраахвотна ў каламутны паток ўсеагульнай «талерантнасці» - праз дзесятак гадоў нас возьмуць голымі рукамі”, - папярэджвае грамадскасць журналіст.
24.05.2012 Amnesty International: Сытуацыя ў Беларусі пагоршылася
Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, рост напружанасьці ў грамадзтве і ў выніку яшчэ большыя абмежаваньні ўладамі свабоды. Так характарызуе сытуацыю ў Беларусі ў 2011 годзе праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Справаздача аб стане правоў чалавека ў сьвеце за мінулы год абнародавана сёньня.
23.05.2012 Дэпутат не заўважае праблем пад нагамі
Да такой высновы прыйшлі актывісты «Нашага дома» у Оршы, выявіўшы ў паўразбураным стане спехам пабудаваныя да «Дажынак» тратуары паміж чыгуначным і аўтобусным вакзаламі. Вырашыўшы, што акруговы дэпутат Ячмянёў цалкам аддаўся сваёй ідэалагічнай працы, яны нагадалі яму пра патрэбы выбаршчыкаў.
23.05.2012 Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю БХД: наперадзе зварот у ААН
Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" атрымала адказ з Вярхоўнага Суду на скаргу на адмову ў разглядзе Вярхоўным судом скаргі на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі БХД. Адказ з ВС – адмоўны.










