Навіны на тэму: грамадства
09.06.2012 Аўтара відэа пра міліцыянта-безбілетніка наведаў РУУС (відэа)
Аўтар відэа пра міліцыянта-безбілетніка Раман Гарадзінскі распавёў, што 8 чэрвеня яго выклікалі для дачы паказаньняў у Фрунзенскі РУУС.
09.06.2012 Як правільна адстойваць грамадскія інтарэсы і правы (відэа)
З вопыту паспяховай інфармацыйная кампаніі ў горадзе Светлагорску.
08.06.2012 Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта парушыў сваё абяцанне і адмовіўся прыняць грамадзян
7 чэрвеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валер Міцкевіч парушыў сваё ранейшае абяцанне і адмовіўся прыняць прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
07.06.2012 «Дайце правы рабам»
Расшыфраваны найстаражытнейшы надпіс на іўрыце
06.06.2012 Барысаў: «Мы не пячорныя людзі, мы абараняем сваё права на нармальнае жыццё» (відэаадказ)
На нядаўняй прэс-канферэнцыі старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура назваў пратэст жыхароў вёскі Пчэльнік Барысаўскага раёна супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода «жаданнем жыць пры першабытнаабшчынным ладзе». Настроі і дзеянні жыхароў вёскі каментуе актывіст Алег Лыско.
06.06.2012 У Бярозаўскім раёне толькі 17 % працаздольнага насельніцтва -- здаровае
На чарговай сесіі Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў было разгледжана пытанне пра стан медыцынскага абслугоўвання ў раёне. Афіцыйна высветлілася, што толькі 17 % працаздольнага насельніцтва лічыцца здаровым, не хапае 21 спецыяліста. Цікава, што прычыну цякучасці кадраў дэпутаты ўбачылі ў недапрацоўцы ідэалагічнага аддзела з маладымі спецыялістамі.
05.06.2012 У Жодзіна так і не апублікавалі афіцыйныя дадзеныя пра стан ракі (відэа)
У пачатку сакавіка гэтага года ў Жодзіна адбылася лакальная экалагічная катастрофа: з-за аварыі на Жодзінскай ЦЭЦ у вадасховішча на рацэ Пліса вылілася масла. Аднак да гэтага часу праз мясцовыя СМІ адпаведныя інстанцыі так і не знайшлі час апублікаваць вынікі даследаванняў вады.
04.06.2012 У Гарадку настаўнікі пераблыталі іспыты. Што цяпер рабіць вучням?
Выпускнікі сярэдняй школы №1 здавалі сёлета беларускую мову ў экстрэмальных умовах: некалькі дзён перад тым яны рыхтаваліся да іспыта па матэматыцы, бо настаўнікі нешта паблыталі ў раскладзе. Расклад іспытаў для выпускнікоў – адзіны, яго распрацоўвае Міністэрства адукацыі.
04.06.2012 Нечаканая перамога: Брэсцкі абласны суд падтрымаў грамадскага актывіста
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў вызначэнне Брэсцкага абласнога суда па сваёй заяве, у якой ён аспрэчваў вынікі выбараў Рады на мясцовым каапрынку. Гэта хоць і невялікая, але перамога грамадскага актывіста над складай бюракратычнай судовай сістэмай краіны.
04.06.2012 У вёсцы Прыпернае пратэстуюць супраць зносу клуба і біліятэкі
Вяскоўцы абураныя рашэннем Глыбоцкіх раённых уладаў знесці драўляны будынак, дзе месцяцца клуб і бібліятэка. Людзі нагадалі кіраўніку ідэалагічнага аддзелу райвыканкама Міхаілу Чарапкоўскаму, што ў сваёй перадвыбарчай праграме, балатуючыся ў райсавет, ён абяцаў адваротнае – адрамантаваць будынак.
04.06.2012 Аршанскія грамадскія актывісты добраўпарадкавалі помнік ахвярам рэпрэсій (фота)
Сябры Аршанскага моладзевага грамадскага аб'яднання "Звяз" арганізавалі талаку на Кабыляцкай гары пад Оршай. Помнік у памяць расстраляных тут ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пасля ўстаноўкі ніколі не рамантаваўся і прыбіраўся выключна грамадскімі сіламі.
04.06.2012 У Брэсцкай вобласці не хапае 800 лекараў
Пры гэтым у 14-ці лячэбных установах рэгіёна (пераважна у сельскай мясцовасці) увогуле няма дактароў. Так, у Ганцавіцкім раёне тры сельскія амбулаторыі засталіся без лекараў, у Маларыцкім – дзве. Акрамя таго, катастрафічна не хапае вузкіх спецыялістаў: некаторыя раёны вымушаныя абыходзіцца без свайго анколага, неўролага ці акуліста.
01.06.2012 Пікет у Гародні ўсё ж адбыўся
Пікет, які планавалі правесці ў Гародні прадстаўнікі непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, усё ж адбыўся. Каля аблвыкавнкаму на плошчы Леніна сабралася больш за 30 актывістаў, якія прыйшлі пратэставаць супраць уводзінаў расейскамоўных класаў у польскай школе № 36. Удзельнікі пікету на плошчы Леніна разгарнулі расцяжку “Не аддамо польскую школу”.
01.06.2012 «Гомельскаму дэмакратычнаму форуму» адмовілі ў памяшканні для правядзення майстар-класу
Грамадзянская ініцыятыва «Гомельскі дэмакратычны форум» планавала 31 мая правесці майстар-клас «Узаемадзеянне НДА і СМІ: узаемны інтарэс і кропкі сутыкнення». На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі НДА і СМІ, блогеры і медыяактывісты.
01.06.2012 Глабальны Форум-2012
З 31 траўня па 2 чэрвеня ў польскім горадзе Ўроцлаве праходзіць Трэці штогадовы Глабальны форум (Global Forum). Ён будзе прысвечаны трансатлантычнаму супрацоўніцтву і пашырэнню дэмакратыі і свабоды, у прыватнасці ў краінах Усходняга партнёрства.










