Навіны на тэму: грамадства
21.06.2012 Баранавічы: талака ля Крыжа сталінскіх ахвяраў
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Баранавічаў арганізавалі талаку ля Крыжа сталінскіх ахвяраў. Раней на гэтым месцы ў Баранавічах знаходзілася турма “Крывое кола”, дзе былі замардаваны тысячы нявінных беларускіх грамадзян.
20.06.2012 Барысаў: каля чатырох тысяч пакупнікоў падпісаліся супраць пераносу аўтарынка (відэа)
Па рашэнні мясцовай улады барысаўскі аўтарынак у кастрычніку бягучага года будзе перанесены з цэнтра горада на ўскраіну. Індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку, у барацьбе за права працаваць на старым месцы падтрымліваюць пакупнікі.
20.06.2012 Бялыніцкія чыноўнікі-прапагандысты распавядуць працоўным пра дасягненні ў развіцці Магілёўскай вобласці
На 21 чэрвеня ў Бялыніцкім раёне запланаванае правядзенне чарговага “адзінага дня інфармавання насельніцтва”. 53 раённыя чыноўнікі розных рангаў наведаюць арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Большасць сустрэч запланаваны ў працоўны час, аднак згоды на гэта ў саміх працоўных ніхто не пытаўся.
20.06.2012 У Шчучынскім раёне працягваецца вынішчэнне дрэваў
На Гарадзеншчыне працягваецца вынішчэнне дрэваў у населеных пунктах і абапал дарогаў. На першае месца ў гэтай незразумела кім абвешчанай “вайне” імкнуцца зараз выйсці ўлады Шчучынскага раёну.
18.06.2012 Жыхары змагаюцца за права на здаровае навакольнае асяроддзе (відэа)
"Мы людзі, а не насякомыя, якіх можна бясконца труціць усялякімі хімікатамі", - скардзіцца жанчына з вёскі Якімава Слабада Светлагорскага р-ну. 7 гадоў жыхары вёскі спрабуюць адстаяць сваё канстытуцыйнае права на здаровае навакольнае асяроддзе, звяртаюцца да чыноўнікаў усіх магчымых інстанцый. У адказ - пустыя абяцанні і адпіскі.
15.06.2012 Жыхары брэсцкага “шматпавярховіка” будуць судзіцца з ЖКГ
Жыхары дзесяціпавярховага дома №94 на праспекце Машэрава ў абласным цэнтры падалі ў суд на мясцовае упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі з мэтай дамагчыся, каб камунальныя службы і гарадскія ўлады ўрэшце выканалі свае абяцанні наконт капітальнага рамонту.
14.06.2012 У Шклоўскім раёне павялічваецца ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці
Удзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці ў Шклоўскім раёне склала 52, 7 % і значна перавысіла паказчык па Магілёўскай вобласці і краіне ў цэлым.
13.06.2012 Глыбокае: Падатковая інспекцыя схіляе да прымусовай падпіскі на галіновы часопіс
З інспекцыі тэлефануюць па прадпрыемствах ды "настойліва прапануюць" падпісацца на часопіс "Налоговый вестник". Між тым кошт часопіса не малы – 640 800 рублёў на паўгода.
13.06.2012 У Брэсце змагаюцца за захванне гістарычнай спадчыны
Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк звярнуўся да дэпутатаў Брэсцкага абласнога савета з просьбай адмяніць рашэнне аблвыканкама аб будаўніцтве адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу на месцы гістарычных будынкаў.
13.06.2012 Улады прапанавалі рагачоўцам зарабіць грошай на абласныя «Дажынкі» на суботніках
Старшыня райвыканкама Віктар Банчук паведаміў жыхарам Рагачова, што «Дажынкі» усе-такі будуць, але не рэспубліканскія, а абласныя. Гэта стала для жыхароў горада, калі верыць раённай газеце, «прыемным сюрпрызам»: да свята абласнога маштабу ў горадзе «новага будаўніцтва не будзе».
13.06.2012 Складанасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Маладэчне (відэа)
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе роўнасць правоў для ўсіх сацыяльных груп насельніцтва краіны. Нягледзячы на некаторыя захады і дзяржпраграмы, актуальнай праблемай для інвалідаў-калясачнікаў з'яўляецца недаступнасць гарадской інфраструктуры і адсутнасць у шматкватэрных жылых дамах безбар'ернага асяроддзя — наяўнасць высокіх бардзюраў, парогаў і адсутнасць пандусаў. Пры гэтым, паводле розных падлікаў, у Беларусі ад 20 да 22 тысяч чалавек перамяшчаюцца на інвалідных калясках.
11.06.2012 Аляксандра Малчанава не пусьцілі на пахаваньне маці
11 чэрвеня ў Барысаве на Вайсковых могілках пахавалі Галіну Малчанаву, маці вязьня Аляксандра Малчанава, які пасьля асуджэньня за Плошчу і памілаваньня зноў апынуўся ў турме.
11.06.2012 Брэсцкія актывісты не задаволены адказам Мінпрыроды
Зварот брэстаўчан у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў выкліканы беспаспяховымі спробамі дамагчыся ад мясцовых уладаў вырашэння праблемы непрыемных пахаў, што распаўсюджваюцца ў гарадскіх раёнах паблізу ракі Мухавец.
11.06.2012 Са Шклоўшчыны робяць “зону цвярозасці”
У Шклоўскім раёне ў мінулым годзе паказчык ужывання спіртных напояў склаў больш за 14 літраў на кожнага жыхара, уключаючы немаўлят. Больш за палову правапарушэнняў і злачынстваў у раёне здзяйсняецца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.
09.06.2012 Пошук валанцёраў для помачы дзецям-сіротам
9 чэрвеня адбудзецца сустрэча для тых, хто хацеў бы зрабіць гэты свет лепшым, гатовы падзяліцца сваім часам, ведамі, талентамі і здольнасцямі з дзецьмі.










