Навіны на тэму: грамадства
07.07.2012 У Гомелі з-за афіцыйнага Купалля людзей не пускалі купацца
У Гомелі міліцыя ў сувязі з правядзеннем афіцыйнага Купалля ў Цэнтральным раёне не пускала людзей купацца на цэнтральны пляж. Між тым, у горадзе ўсталявалася невыносная спёка – да +35, а да выратавальнай прахалоды – берага ракі Сож, трапіць нельга.
06.07.2012 Выбаршчыкі асабліва цікавяцца незалежным назіраннем
Паводле чэрвеньскага апытання НІСЭПД, большасць рэспандэнтаў (63,7%) лічаць, што незалежнае назіранне садзейнічае большай сумленнасці і аб'ектыўнасці выбараў.
04.07.2012 НІСЭПД: За байкот парлямэнцкіх выбараў — 14%
Базаваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў абнародаваў вынікі свайго апытаньня, праведзенага ў чэрвені сёлета ў Беларусі.
04.07.2012 Дом у Горках, у якім жыў Максім Гарэцкі, зруйнуюць?
У адказе, які атрымала “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” за подпісам намесніка міністра культуры Стружэцкага, гаворыцца, што навукова-метадычная Рада пры Міністэрстве культуры не прызнала гістарычную каштоўнасць будынка.
02.07.2012 Грамадзянская супольнасць заклікае вызваліць палітвязняў
Рэзалюцыя з такім заклікам была прынятая 30 чэрвеня на канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Ганаровым сябрам каардынацыйнага камітэта быў зноў абраны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца за кратамі.
01.07.2012 Грамадскім абмеркаванням на Салігоршчыне быць
Тое, чаго так доўга патрабавалі грамадскія актывісты Салігорска, стала магчымым. Мясцовыя ўлады пачалі публікаваць інфармацыю аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у адмысловым раздзеле на афіцыйным сайце выканкаму. Тут змяшчаюцца абвесткі па пытаннях, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і правоў грамадскасці на ўдзел у прыняцці экалагічна значных рашэнняў.
30.06.2012 Аб праявах дыскрымінацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі (відэа)
Гамяльчук Сяргей, нягледзячы на тое, што не мае абедзьвюх ног, не атрымлівае пенсію па інваліднасці. Каб за нешта жыць, даводзіцца жабраваць, прасіць міласціню. Часцяком яго можна бачыць на цэнтральным гарадскім рынку. Хоць інвалід заўжды цвярозы, ахайна апрануты і не чапляецца да мінакоў, міліцыянты ўвесь час спрабуюць яго выпхнуць з рынку, абражаюць і зневажаюць. Чаму Беларусь не хоча далучыцца да Канвенцыі аб правах інвалідаў? Пытанне рытарычнае...
29.06.2012 Кэтрын Эштан заклікае спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
Заяву Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі распаўсюдзіла ў чацвер яе прэс-служба.
28.06.2012 Амністыя ў замен на ўдзячнасць ПТВ?
У №69 газеты “Магілёўскія ведамасці” з’явіўся артыкул “На свободу с рабочей специальностью”, у якім распавядаецца, што 47 зняволеных напісалі калектыўны ліст удзячнасці філіялу Магілёўскага ПТВ №15 за тое, што ў зняволенні яны здолелі атрымаць новую працоўную спецыяльнасць.
28.06.2012 Жыхары Брэста выступаюць за роспуск гарадскога савета дэпутатаў
Бо мясцовыя ўлады, без уліку меркаванняў людзей, далі дазвол на будаўніцтва аптэкі на дваровай тэрыторыі ў мікрараёне "Кавалёва" – пры тым, што побач ужо знаходзяцца тры аптэкі. А "народныя выбраннікі", да якіх людзі звярнуліся па дапамогу, не сталі на абарону інтарэсаў сваіх выбаршчыкаў.
27.06.2012 «Крэатыў» веткаўскіх педагогаў
Чаго толькі не прыдумаюць у аддзеле адукацыі і інспекцыі па справах непаўналетніх, каб “выхаваць” і “забавіць” падлеткаў! У час летняга адпачынку дарослыя і разумныя педагогі выдумалі новую забаву - экскурсію ў гомельскі следчы ізалятар. Гэтая паездка запомніцца дзецям надоўга.
26.06.2012 Міністэрства інфармацыі ў справе дыскрымінацыі цыганаў ківае на міліцыю
Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка атрымалі адказ з Міністэрства інфармацыі на калектыўны зварот. Заяўнікі звярталі ўвагу Міністэрства, што ў дзяржаўных СМІ, прынамсі, у «Гомельскай праўдзе» і «Светлым жыцці» (Лельчыцы) з'яўляюцца матэрыялы, якія абражаюць цыганскую дыяспару.
26.06.2012 Ці дазваляе заканадаўства прасіць міласціну? (відэа)
Гомельская праваабаронца Марыя Багдановіч змагаецца за правы жабракоў, якіх зневажае міліцыя.
24.06.2012 Справа аб выбарах Рады кірмашу: суд адмаўляецца запатрабаваць спіс галасаваўшых
Адбылося пасяджэнне Брэсцкага абласнога гаспадарчага суда па скарзе Мікалая Чарнавуса на адміністрацыю Баранавіцкага каапрынку, якая выбрала новую Раду кірмашу, на думку заяўніка, з парушэннем заканадаўства.
24.06.2012 У Бялыніцкім раёне змагацца з алкагалізмам будуць шляхам забаронаў
Бялыніцкі райвыканкам прыняў рашэнне ў якасці эксперымента з 1 ліпеня па 1 жніўня ўвесці часовае абмежаванне па рэалізацыі прадпрыемствамі гандлю ўсіх формаў уласнасці пладова-ягадных вінаў і вінных напояў ў Бялынічах і на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета.










