Навіны на тэму: грамадства

Віталь Гуляк: палітвязням патрэбна падтрымка, а грамадству – інфармацыя

07.08.2012 Віталь Гуляк: палітвязням патрэбна падтрымка, а грамадству – інфармацыя

Грамадска-палітычны актывіст з Ваўкавыску Віталь Гуляк рэгулярна праводзіць у горадзе адзіночныя акцыі інфармавання жыхароў пра палітычныя судовыя працэсы і палітвязняў Беларусі. Апошняя такая спроба можа скончыцца адміністратыўнай справай супраць актывіста.

Брэст: Суд не пакарае чыноўнікаў

01.08.2012 Брэст: Суд не пакарае чыноўнікаў

Суд Ленінскага раёна Брэста палічыў неабгрунтаванай скаргу мясцовага актывіста Руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка, які патрабаваў пакараць адказных чыноўнікаў аблвыканкаму за адмову ў прадастаўленні інфармацыі. Адначасова Турчаняк атрымаў адказ з Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў, з якога вынікае, што народныя абраннікі таксама не маюць магчымасці кантраляваць дзеянні выканаўчай улады.

Пінск. “Страху няма!”

01.08.2012 Пінск. “Страху няма!”

У Пінску ізноў з’явіліся постэры з грамадскім мэсыджам “Страху няма!”, якія яскрава ілюструюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія значна абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзянаў - найперш свабоду мірных сходаў, і значна пашыраюць паўнамоцтвы сілавых структур.

Як стаць назіральнікам за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі?

31.07.2012 Як стаць назіральнікам за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі?

Стаць назіральнікам на беларускіх парламенцкіх выбарах вельмі проста. Паводле закона, любы грамадзянін Беларусі, якому ўжо ёсць 18 гадоў, мае права ўдзельнічаць у кантролі за выбарамі. Назіраць можна ў любой кропцы краіны ў незалежнасці ад месца рэгістрацыі.

Міліцыя ўсё ж такі выселіла летнік маладых сацыял-дэмакратаў пад Магілёвам

31.07.2012 Міліцыя ўсё ж такі выселіла летнік маладых сацыял-дэмакратаў пад Магілёвам

Усе 50 удзельнікаў летняга лагера «Маладых сацыял-дэмакратаў - Маладая Грамада" выселеныя з турбазы Магілёўскага металургічнага завода, хоць адпачынак быў аплочаны да 5-га жніўня. Прычына: раптоўны прыезд спартсменаў.

Пры МУС створаць грамадскі савет

26.07.2012 Пры МУС створаць грамадскі савет

Крыху больш за месяц таму на адным з мерапрыемстваў з удзелам Шуневіч ідэю стварэння такога савета сфармуляваў старшыня рэспубліканскага савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў генерал-лейтэнант унутранай службы ў адстаўцы Віктар Піскароў.

Вынікі акцыі “Хопіць піць – трэба жыць” (відэа)

26.07.2012 Вынікі акцыі “Хопіць піць – трэба жыць” (відэа)

Алкагалізацыя насельніцтва – вельмі вострая праблема сучаснага грамадства. Статыстыка, звязаная з алкаголем, у Беларусі жахлівая. Гомельскія актывісты падвялі вынікі кампаніі па збору подпісаў у парламент і прэзідэнту з прапановай ўвесці ў заканадаўства шэраг антыалкагольных мер. Цягам месяца актывісты здолелі сабраць звыш 3 тыс. подпісаў.

25.07.2012 Абвешчаны збор сродкаў на лячэнне Крысціны Шацікавай

Вядомай грамадскай актывістцы, маці дваіх дзяцей, стрыечнай сястры Змітра Завадскага, патрэбна тэрміновае і дарагое лячэнне ад анкалагічнага захворвання. На дадзены момант беларускія лекары проста адмаўляюцца брацца за складанае лячэнне.

У Гомелі збіраюць подпісы за бясплатны Wi-Fi у цэнтры горада

24.07.2012 У Гомелі збіраюць подпісы за бясплатны Wi-Fi у цэнтры горада

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» пачалі збор подпісаў у рамках моладзевай акцыі «Гомель-Сonnect».

Гародня: Жыхароў запалохваюць адміністратыўнай адказнасцю

23.07.2012 Гародня: Жыхароў запалохваюць адміністратыўнай адказнасцю

У Гародні ў некаторых дамах мікрараёну Дзевятоўка (на вуліцах Дзяржынскага і Белыя Росы) у паштовыя скрынкі жыхароў кінуты паперкі дзіўнага зместу. Па ўсёй верагоднасці распаўсюджваюць іх начальнікі жыллёва-будаўнічых кааператываў.

4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

23.07.2012 4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі з Расіі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі і прызначыць гэты дзень на 4 жніўня.

Мясцовага рэферэндуму пра кітайскі тэхнапарк не будзе

12.07.2012 Мясцовага рэферэндуму пра кітайскі тэхнапарк не будзе

Улады не дазволілі жыхарам Смалявіцкага раёну самастойна вырашыць, ці патрэбны ім кітайскі індустрыяльны парк.

Адменены парадак узгаднення з Мінадукацыі пытанняў накіравання навучэнцаў за мяжу

11.07.2012 Адменены парадак узгаднення з Мінадукацыі пытанняў накіравання навучэнцаў за мяжу

З 25 ліпеня накіраванне навучэнцаў за мяжу будзе ажыццяўляцца з пісьмовага дазволу кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны навучаюцца.

Бялынічы: і плыве гной у раку…

10.07.2012 Бялынічы: і плыве гной у раку…

Яшчэ вясной гэтага года механізатары былой гаспадаркі Нацыянальнага банка – ААТ “Новая Друць” – вывезлі на пойменныя лугі ракі Вослік каля вёсак Малая Машчаніца і Лісаўка цэлыя груды гною і пасля гэтага на іх забыліся.

МУС і Мінінфармацыі ківаюць адно на аднаго у справе дыскрымінацыі цыган

10.07.2012 МУС і Мінінфармацыі ківаюць адно на аднаго у справе дыскрымінацыі цыган

Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка, атрымалі з Міністэрства ўнутраных спраў адказ на зварот наконт дыскрымінацыйных выказванняў у прэсе ў адрас цыган.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства