Навіны на тэму: грамадства
09.10.2012 Слонімcкія дэпутаты супраць абароны навакольнага асяроддзя
Група жыхароў Слоніма звярнулася ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай на чарговай сесіі разгледзець пытанне наконт забароны ўезду прыватнага аўтатранспарту ў прыгарадны лес уздоўж шашы Слонім- Баранавічы, а таксама наконт увядзення мясцовых штрафаў за вываз смецця ў слонімскія лясы.
08.10.2012 У Баранавічах распачаты збор подпісаў за бясплатны праезд для школьнікаў
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 6 кастрычніка збіраў на мясцовым рынку подпісы за бясплатны праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце на кружкі і факультатывы. Нягледзячы на забарону гарвыканкамам аналагічнага пікету, збор подпісаў прайшоў бесперашкодна.
08.10.2012 Дэпутаты не лічаць мэтазгоднымі змены ў закон пра абыходжанне з жывёламі
Такі па сутнасці адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў атрымала брэсцкая абаронца жывёлаў Ірына Сіняпкіна. Актывістка дамагалася, каб беларускі парламент перагледзеў норму, згодна з якой у кватэрах дазваляецца трымаць не больш за двух прадстаўнікоў жывёльнага свету.
03.10.2012 Гомельшчына: выбарцы вельмі любяць начальнікаў
Раённыя газеты Гомельскай вобласці нарэшце надрукавалі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пры высокай яўцы (больш за 91% - па Хойніцкай акрузе, і больш за 80% - па некаторых іншых) начальнікі-кандыдаты «перамаглі» з высокімі адсоткамі. Наогул, такім адсоткам, якія сведчаць пра поўную любоў выбарцаў да кандыдатаў-начальнікаў, пазайздросцілі б кандыдаты ўсіх краінаў свету. Прычым пры амаль поўнай адсутнасці агітацыйнай кампаніі.
03.10.2012 Больш за палову чытачоў “Intex-press” прынцыпова праігнаравалі выбары
Толькі 14 % наведвальнікаў сайта газеты “Intex-press”, якія паўдзельнічалі ў апытанні, адзначылі, што галасавалі ў асноўны дзень выбараў 23 верасня.
12.09.2012 Віцебск: пра пікеты кандыдатаў улады не ведаюць
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Віцебскай Горкаўскай выбарчай акрузе №17, дзе 11 верасня праводзіла агітацыю незалежная кандыдатка Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча. Удзельнікі пікету не адразу "пазналі" і агітпляцоўку, прызначаную ўладамі для сустрэч з выбаршчыкамі, а прадстаўнік Першамайскай раённай адміністрацыі ўвогуле не ведаў, што тут можна праводзіць пікеты.
12.09.2012 Случчакі знаходзяць у паштовых скрынках улёткі з заклікамі “ня быць скотам”
Аўтары ўлётак раяць усім прыслужнікам паслухаць песню Сяргея Міхалка “Ня быць скотам”, а беларусам – не ісці на галасаванне: “Няхай Лукашэнка і яго рэжым застаецца сам-насам”.
12.09.2012 Полацк: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць па некалькі чалавек
Нягледзячы на публікацыю графіка сустрэч у гарадской газеце «Полацкі веснік» і расклейку ўчастковымі выбарчымі камісіямі і даверанымі асобамі кандыдатаў аб'яў наконт сустрэч, актыўнасць выбаршчыкаў вельмі невялікая.
06.09.2012 Смаргонь: кандыдат аспрэчвае ў судзе адмову ў прадастаўленні эфіру
Сёння кандыдат ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Мікалай Уласевіч паведаміў, што падаў у суд скаргу па факце адмовы ў прадастаўленні тэле- і радыёэфіру. Ягоныя выступы не выйшлі ў эфір у абумоўлены час.
06.09.2012 Горкі: выбары-2012 vs “Дажынкі-2012”
У Горацкай выбарчай акрузе № 82 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць сумесныя сустрэчы з выбаршчыкамі. Па сведчаннях незалежных назіральнікаў, людзі да маючых адбыцца выбараў дэпутатаў папросту абыякавыя.
03.09.2012 Заваяваць срэбра на чэмпіянаце свету па танцах на вазках прасцей, чым дамагчыся пабудовы пандуса
Рэканструкцыя дома па вуліцы Арлоўскага ў Магілёве летась распачался з таго, што знеслі пандус - адзіны шлях у кватэру для Ірыны Мажаравай. Амаль два гады пакутлівай перапіскі, амаль 200 мільёнаў бюджэтных сродкаў - у выніку новы пандус стаў новым выпрабаваннем.
31.08.2012 У Оршы будзе вуліца Якава Навуменкі?
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 Канстанцін Анташкевіч і яго каманда прапанавалі ўвекавечыць памяць Народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі ў горадзе, дзе ён нарадзіўся і вырас.
17.08.2012 У Мінску пройдзе рок-фэст для моладзі з інваліднасцю
У мінскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Серабранка» 16 верасня ўпершыню ў Беларусі пройдзе рок-фэст для моладзі з інваліднасцю «кРок насустрач!», арганізаваны валанцёрскім рухам «Цеплыня ўсмешкі дзяцінства» (ЦУД).
10.08.2012 У Салігорску пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно
Апроч прагляду фільмаў, плануецца дыскусія з абмеркаваннем актуальных праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі і ў свеце. Да ўдзелу запрошаныя мясцовыя праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітыкі. Запрашэнне атрымаюць і ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты па салігорскіх выбарчых акругах.
08.08.2012 Выпускнікі сутыкнуліся з заканадаўчым абсурдам з-за новых правілаў разьмеркаваньня
У той час, калі Мінадукацыі забараняе паступаць у платныя магістратуры пасьля бюджэтных аддзяленьняў ВНУ, унівэрсытэты дазваляюць адпрацоўваць па разьмеркаваньні і адначасова вучыцца на платнай дзённай магістратуры. Тыя ж студэнты, што жадаюць зьехаць за мяжу дзеля працягу адукацыі, рызыкуюць атрымаць рахункі на гіганцкія сумы, што ў некалькі разоў перавышаюць сродкі, выдаткаваныя платнікамі на навучаньне па тых жа спэцыяльнасьцях.










