Навіны на тэму: грамадства

У Бабруйску пройдзе вечар памяці ахвяраў рэпрэсій

26.10.2012 У Бабруйску пройдзе вечар памяці ахвяраў рэпрэсій

У Беларусі 29 кастрычніка адзначаюць Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Бабруйскія грамадскія актывісты вырашылі ўзгадаць гэтыя падзеі і зладзіць тэматычны творчы вечар.

У Глускім раёне школьнікі замест вучобы перабіраюць бульбу

25.10.2012 У Глускім раёне школьнікі замест вучобы перабіраюць бульбу

Вось ужо на працягу амаль трох тыдняў вучні Глускай школы № 2 і гімназіі занятыя на перапрацоўцы бульбы ў мясцовым СВК “Дружба”. Пытанне тым больш актуальнае, што вучням дзевятых і адзінадцатых класаў патрэбна яшчэ і здаваць экзамены па выніках навучальнага года.

Намеснік старшыні КХП-БНФ: Масавасць Дзядоў стане адказам «Бульбашъ-Холу»

25.10.2012 Намеснік старшыні КХП-БНФ: Масавасць Дзядоў стане адказам «Бульбашъ-Холу»

28 кастрычніка Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ арганізоўвае ў Мінску шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды. Ці будуць нейкія асаблівасці ў сённяшнім святкаванні Дзядоў у сувязі з будаўніцтвам каля Курапатаў забаўляльна-рэстараннага комплекса «Бульбашъ Хол»? На гэтае пытанне адказвае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

25.10.2012 Асуджаны па справе «жывога шчыта» Мянцюк выйшаў на волю па амністыі

Ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі, але выйшаў на год раней, паспеўшы адсядзець тры месяцы ў турме за крадзеж.

25.10.2012 Аднаполыя адносіны паміж жанчынамі Лукашэнка ўспрымае са шкадаваннем, паміж мужчынамі — вельмі негатыўна

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю брытанскай газеце "Індэпендэнт" выказаў сваё меркаванне аб аднаполых шлюбах. Тэлеверсія інтэрв`ю была паказаная вечарам 24 кастрычніка ў эфіры канала "Беларусь 1".

Дольшчыкі з Брылевічаў запісалі зварот да Лукашэнкі: «УКБ разгарнуў цкаванне і шантаж»

25.10.2012 Дольшчыкі з Брылевічаў запісалі зварот да Лукашэнкі: «УКБ разгарнуў цкаванне і шантаж»

Новае пасланне Аляксандру Лукашэнку праз YouTube перадалі грамадзяне, што ўвязаліся ў будаўніцтва дома № 3, які ўзводзіцца паміж вуліцай Сямашкі і мікрараёнам Брылевічы ў Мінску. Зварот зачытвае голас за кадрам. Ён жа з першых секунд тлумачыць: «Дольшчыкі настолькі запалоханыя анархіяй забудоўшчыка, што добраахвотнікаў, якія хацелі б зачытаць зварот на камеру, не знайшлося».

Брэст: жыхары шматпавярховіка судзяцца з камунальнымі службамі, каб дамагчыся рамонту дома

24.10.2012 Брэст: жыхары шматпавярховіка судзяцца з камунальнымі службамі, каб дамагчыся рамонту дома

Ужо некалькі месяцаў цягнецца гісторыя ў абласным цэнтры, дзе жыхары дому №54 па праспекце Машэрава спрабуюць адстойваць свае правы на пражыванне ў прыстойных і годных ўмовах.

Сёння ў "Марафоне салідарнасці" фільм “Плошча. Жанчыны. Разбітыя чаканні”

23.10.2012 Сёння ў "Марафоне салідарнасці" фільм “Плошча. Жанчыны. Разбітыя чаканні”

У фільме ўзялі ўдзел Марына Лобава, Аксана Сцяпанава, Алена Дубовік, Таццяна Севярынец, Людміла Мірзаянава, Наталля Пінчук, Ірына Панкавец, Валянціна Аліневіч, Юлія Сцяпанава, Валерыя Хоціна, Ларыса Стома.

Слонім: каталіцкія вернікі рыхтуюць зварот да гарадскіх уладаў

23.10.2012 Слонім: каталіцкія вернікі рыхтуюць зварот да гарадскіх уладаў

Каталіцкія вернікі распачалі збор подпісаў пад заявай на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У заяве каталікі просяць далучыць іх прыход — Касцёл Прасвятой Панны Марыі да агульнай гарадской сістэмы ацяплення.

БХД накіравала каля дзвюх тысячаў подпісаў за змену закона "Аб ахове здароўя"

19.10.2012 БХД накіравала каля дзвюх тысячаў подпісаў за змену закона "Аб ахове здароўя"

У план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год уваходзіць разгляд закона «Аб ахове здароўя». БХД падрыхтавала свае прапановы па ўнясенні змяненняў у Закон і накіравала іх разам з подпісамі ў Савет Міністраў, Міністэрства аховы здароўя і Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнаг Сходу.

Слонімшчыны: акцыя "Чысты лес"

18.10.2012 Слонімшчыны: акцыя "Чысты лес"

На Слонімшчыне прайшла добраахвотная акцыя «Чысты лес». У ёй прынялі ўдзел 114 сланімчан-добраахвотнікаў. Сланімчане ачысцілі 48 гектараў лесу, адкуль яны вывезлі 35 кубаметраў смецця.

Маладой мастачцы Насці Майстрэнка вельмі тэрмінова патрэбна ваша дапамога!

10.10.2012 Маладой мастачцы Насці Майстрэнка вельмі тэрмінова патрэбна ваша дапамога!

Насця Майстрэнка пакутуе на цяжкае захворванне. Сям'я і сябры тэрмінова збіраюць грошы курс хіміятэрапіі ў Ізраілі.

У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

10.10.2012 У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

Кінапрагляд, які арганізавалі мясцовыя праваабаронцы, быў прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка.

Жыхары брэсцкага шматпавярховіка працягнуць змаганне за права на годнае жыццё

10.10.2012 Жыхары брэсцкага шматпавярховіка працягнуць змаганне за права на годнае жыццё

Некалькі дзесяткаў чалавек падпісаліся пад зваротам у Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем правесці капітальны рамонт дому №12 па вуліцы Янкі Купалы ў абласным цэнтры і прывесці ў належны стан дваровую тэрыторыю. Сёння яны кажуць пра пэўны плён гэтай ініцыятывы.

Хоцімскія ўлады на звароты грамадзян рэагаваць не жадаюць

10.10.2012 Хоцімскія ўлады на звароты грамадзян рэагаваць не жадаюць

Улады Хоцімскага раёна ўжо на працягу некалькіх месяцаў фактычна ігнаруюць звароты жыхароў вуліцы Пушкінскай Хоцімска, якія дамагаюцца таго, каб іх вуліца была адрамантаваная належным чынам, як гэта абяцалі рознага ўзроўню чыноўнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства