Навіны на тэму: грамадства
15.11.2012 Бабруйчане не адступаюць ад ідэі ўвекавечыць імёны пісьменнікаў - ахвяраў рэпрэсій
У гарвыканкам дасланыя подпісы, якія збіраліся ў Бабруйску з мэтай увекавечання праз назвы вуліц імёнаў беларускага пісьменніка Барыса Мікуліча, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, і Сяргея Грахоўскага, які пачынаў свой працоўны шлях на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце.
15.11.2012 Зараз падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску няма: дапыталі больш за 60 чалавек
Падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску зараз няма, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.
14.11.2012 Бяздомных у Гомелі збіраюць на суботнік за ежу
15 лістапада ў парку «Ляшчынец», размешчаным у Савецкім раёне Гомеля, пройдзе акцыя па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі, у якой возьмуць удзел бяздомныя.
13.11.2012 Горкі: дэмакратычныя актывісты будуць дамагацца аднаўлення помніка Янку Купалу
Памятную пліту прыбралі з месца пастаяннага знаходжання напярэдадні “Дажынак” без усялякага грамадскага абмеркавання. А была ўсталяваная памятная пліта ў 2003 годзе за акадэмічнай бібліятэкай, якую неаднаразова наведваў Янка Купала.
13.11.2012 Студэнтам забаранілі скардзіцца на холад у каледжы нават бацькам
Нашумелая гісторыя з адсутнасцю ацяплення ў Салігорскім дзяржаўным горна-хімічным каледжы займела свой нечаканы працяг.
12.11.2012 У Бабруйску офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” будзе дзейнічаць у прыватнай кватэры
Як адзначае бабруйскі каардынатар кампаніі “Гавары праўду” Алена Мядзведзева, офіс у прыватнай кватэры – вымушаны крок. Яна кажа, што зняць нейкае памшяканне ў горадзе пад грамадскую прыёмную “ад апазіцыянераў” даўно ўжо нерэальна.
12.11.2012 Жодзіна: зроблены першы крок да стварэння грамадскага савета
У Жодзіне 10 лістапада прайшоў семінар па пытаннях мясцовага самакіравання, на які атрымалася сабраць прадстаўнікоў розных палітычных партый, некаторых грамадскіх аб'яднанняў і нават дэпутата мясцовага савета дэпутатаў. Для горада гэта выпадак унікальны.
12.11.2012 Фільм пра магчымасць судовай памылкі і існаванне катаў
Паліна Сцепаненка, сцэнарыст цыклу тэлевізійных рэпартажаў і двух дакументальных фільмаў - “Прычына смерці - прочырк” і “Убыл по приговору”, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, распавядае пра тое, што падштурхнула яе да распрацоўкі гэтай праблемы ў дакументалістыцы, а таксама пра рэакцыі глядацкай аўдыторыі на з’яўленне такога кіно.
11.11.2012 Шклоў: мясцовыя жыхары ігнаруюць грамадскую прыёмную “Белай Русі”
За дзесяць месяцаў 2012 года ў грамадскую прыёмную Шклоўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” за дапамогай у вырашэнні разнастайных пытанняў звярнулася толькі сем чалавек.
09.11.2012 Брэст: дэпутатаў заклікаюць садзейнічаць увядзенню малога памежнага руху
У звароце, пад якім распачаты збор подпісаў, утрымліваецца просьба жыхароў беларуска-польскага памежжа да дэпутатаў накіраваць ва ўрад Беларусі запыт аб неабходнасці зрабіць тэрміновыя меры па рэалізацыі закона "Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху".
09.11.2012 Вандалізм у Курапатах: раскіданыя ўлёткі «Сталін меў рацыю»
9 лістапада ў Курапатах быў здзейснены акт вандалізму. Невядомыя размалявалі «лаву Клінтана», яны таксама раскідалі ўлёткі. Загалоўкі улётак: «Сталін меў рацыю», «Мы байцы АКМ».
07.11.2012 Брэсцкія ўлады ігнаруюць просьбы пра паляпшэнне транспартнага абслугоўвання
Жыхары абласнога цэнтру ніяк не могуць дамагчыся, каб аўтобусны парк №1 г.Брэста скарэктаваў рух грамадскага транспарту, які тычыцца мікрараёнаў Граеўка і Бярозаўка.
07.11.2012 Парычы: вярнуць дзяцей у сям'ю
600 подпісаў у падтрымку шматдзетнай маці, у якой адабралі 5 прыёмных дзяцей, сабрала міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Добрая воля”.
07.11.2012 Нацысцкія графіці на вуліцы Магілёва
Хто і калі іх нарабіў, невядома.
07.11.2012 На ўскладанне кветак Леніну сагналі школьнікаў і студэнтаў
Яны падыходзілі арганізаванымі групамі на чале з куратарамі.










